Навiны
Рабочая паездка Ігара Сергяенкі ў Віцебск была прысвечана тэме жыллёвага будаўніцтва
На парадку дня пасяджэння Віцебскага гарвыканкама, у якім прыняў удзел Старшыня Палаты прадстаўнікоў, упаўнаважаны прадстаўнік Прэзідэнта ў Віцебскай вобласці Ігар Сергяенка, была тэма развіцця горада Віцебска ў адпаведнасці з распрацаванай горадабудаўнічай дакументацыяй і выкананне Дзяржаўнай праграмы жыллёвага будаўніцтва ў 2025—2027 гадах.
Гісторыя дзяўчыны, якая памяняла сталічны рытм на цішыню вёскі
Пераехаць з мегаполіса ў вёску, дзе цішыня і прырода. Для Настассі Ясіновіч, трэнера па плаванні, якая жыла ў цэнтры Алматы, гэта стала не проста марай, а свядомым выбарам. Сёння яна жыве ў маляўнічай вёсцы Лоск Валожынскага раёна, паліць грубку, піша вершы, робіць карнавальныя маскі і знайшла сярод мясцовай моладзі сапраўдных аднадумцаў.
Транспартная даступнасць, сацыяльная інфраструктура і кватэры на любы густ — як рэалізуецца буйны жылы праект у Мінскім раёне
На мінулым тыдні ў Доме прэсы эксперты абмеркавалі тэмпы ўзвядзення жылля ў Мінску і прыгарадзе, а таксама новыя падыходы да будаўніцтва. Асаблівую ўвагу выклікаў досвед рэалізацыі жылога комплексу «Сакаліны край» у пасёлку Мачулішчы.
У Беларусі засеяна 40 % плошчаў яравых культур
Баскетбалісткі «Мінска» і «Алімпіі» пачынаюць залатую серыю чэмпіянату Беларусі
Баскетбалісткі «Мінска» прымуць гродзенскую «Алімпію» ў першым матчы фінальнай серыі за золата жаночага чэмпіянату Беларусі, паведамляе БелТА.
Беларус Глінчук заняў трэцяе месца на чэмпіянаце Еўропы па барацьбе
У Мінску пройдзе акцыя па ананімным экспрэс-тэсціраванні на ВІЧ і вірусныя гепатыты
«ДТСААФ нам патрэбны». Прэзідэнт наведаў Мінскі аэраклуб, размешчаны на аэрадроме Ліпкі
Кіраўніку дзяржавы далажылі аб выкананні яго даручэнняў па перабазіраванні Мінскага аэраклуба ДТСААФ, падрыхтоўцы пілотаў грамадзянскай авіяцыі, дзейнасці таварыства ў інтарэсах вырашэння дзяржаўных задач. Пры наведванні павільёна «Космас», які знаходзіцца на тэрыторыі Мінскага аэраклуба, Аляксандр Лукашэнка азнаёміўся з асабістымі рэчамі знакамітых касманаўтаў, а таксама шматлікімі ўзорамі авіяцыйнай тэхнікі, размешчанымі пад адкрытым небам. Кіраўніку дзяржавы прадэманстравалі сучасныя парашутныя сістэмы, тэхніку, якая выкарыстоўваецца ў відах спорту, што развівае ДТСААФ.
Баскетбалісты «Мінска» саступілі на старце 1/4 фіналу Адзінай маладзёжнай лігі ВТБ
Баскетбалісты «Мінска» з паражэння стартавалі ў чвэрцьфінальнай серыі Адзінай маладзёжнай лігі ВТБ, паведамляе БелТА.