Навiны
Для ўдзелу ў выстаўцы «БЕЛАГРА-2026» пададзена 425 заявак ад арганізацый з дзевяці краін свету
Для ўдзелу ў выстаўцы «БЕЛАГРА-2026» пададзена 425 заявак ад арганізацый з дзевяці краін свету. Такая інфармацыя была агучана на пасяджэнні арганізацыйнага камітэта, які падвёў прамежкавыя вынікі падрыхтоўкі да мерапрыемства. Аб гэтым паведамляе БелТА.
У кітайскай правінцыі Хэнань знайшлі каменны надпіс эпохі дынастыі Тан
Падчас правядзення работ па ахове і ўмацаванні ўчастка шасці пагад у пячорах Лунмэнь (правінцыя Хэнань) спецыялісты знайшлі на скале новы каменны надпіс эпохі дынастыі Тан (618 — 906 гг.) — тэкст «Алмазнай сутры» («Цзіньган цзін»), перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».
Афазіёлаг: Навучыць размаўляць дарослых, якія перанеслі інсульт, значна складаней, чым дзіця
Вось ужо 23 гады лагапед-афазіёлаг 3-га неўралагічнага аддзялення (для інсультных хворых) МНПЦ хірургіі, транспланталогіі і гематалогіі Вольга Ляоненка імкнецца вярнуць людзям страчаную ў выніку сур’ёзных паражэнняў мозгу здольнасць размаўляць. За гэты час ёю назапашаны ўнікальны досвед рэабілітацыі. Многія называюць яе сапраўднай феяй маўлення.
Новыя палаты павышанай камфортнасці для ветэранаў войнаў і працы адкрыліся ў 10-й бальніцы Мінска
Шэсць палат павышанай камфортнасці для ветэранаў войнаў і працы адкрыліся ў 10-й гарадской клінічнай бальніцы Мінска, паведамляе БелТА.
У гады акупацыі ў Трасцянцы загінула не менш як 546 тысяч чалавек. Адкуль узялася гэта лічба?
Расследаванне крымінальнай справы аб генацыдзе беларускага народа, якое вядзецца Генеральнай пракуратурай ужо на працягу пяці гадоў, раскрывае новыя факты злачыннай дзейнасці фашыстаў на тэрыторыі Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Дакументальна даказана: маштабы трагедыі, якая ў 1941 — 1944 гадах адбылася на беларускай зямлі, значна большыя, чым лічылася дагэтуль. Да нядаўняга часу было вядома, што гітлераўцы, а таксама іх памагатыя цалкам і часткова знішчылі 9200 населеных пунктаў. У ходзе расследавання ўстаноўлена не менш як 12 868 спаленых вёсак, у тым ліку 104 новыя. Згодна з актуальнымі данымі, у гады акупацыі на тэрыторыі Беларусі было праведзена не менш як 187 буйных карных аперацый, дзейнічала 578 месцаў прымусовага ўтрымання насельніцтва.
Нязгасны агонь памяці. 11 красавіка — Міжнародны дзень вызвалення вязняў фашысцкіх канцлагераў
У адпаведнасці з рашэннем Арганізацыі Аб’яднаных Нацый 11 красавіка ва ўсім свеце адзначаецца Міжнародны дзень вызвалення вязняў фашысцкіх канцлагераў. Ён устаноўлены ў памяць аб інтэрнацыянальным паўстанні ў Бухенвальдзе. Пра гэта паведамляе БелТА.
Падлетак выкраў з кватэры знаёмай у Мінску больш за 330 тыс. рублёў
Пракуратура Маскоўскага раёна Мінска накіравала ў суд крымінальную справу ў дачыненні да непаўналетняга — яму інкрымінаваны крадзеж, учынены ў асабліва буйным памеры. Аб гэтым паведамляе БелТА.
Гарачая лінія па пытаннях арганізацыі ўступнай кампаніі працуе ў Мінадукацыі
У Міністэрстве адукацыі працуе гарачая лінія па пытаннях арганізацыі ўступнай кампаніі ва ўстановах адукацыі ў 2026 годзе. Аб гэтым паведамляе БелТА.
5 важных правіл прыгатавання тварожнай пасхі
Тварожная пасха можа быць як даволі каларыйным дэсертам, так і больш лёгкім варыянтам — усё залежыць ад інгрэдыентаў. Аснова стравы застаецца нязменнай — якасны тварог, а вось дабаўкі і падсалоджвальнікі можна мяняць.