Навiны
Каля 50 тыс. чалавек ужо прынялі ўдзел у акцыі «Дай лесу новае жыццё!»
Каля 50 тыс. беларусаў прынялі ўдзел у рэспубліканскай добраахвотнай грамадскай акцыі «Дай лесу новае жыццё!». Аб гэтым паведаміў журналістам у Кобрыне міністр лясной гаспадаркі Аляксандр Кулік, перадае БелТА.
Створаны Апеляцыйны эканамічны суд. Судова-прававая рэформа краіны — на завяршальным этапе
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 3 красавіка падпісаў указ нумар 141 аб утварэнні Апеляцыйнага эканамічнага суда, паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
Як у Беларусі клапоцяцца пра здароўе матуль і дзяцей
У рэйтынгах па родадапамозе наша краіна знаходзіцца на высокім 40-м месцы сярод 180 краін свету. Штогод у Беларусі распрацоўваюцца і ўкараняюцца новыя скрынінгавыя даследаванні па раннім выяўленні розных генетычных хвароб. Летась уведзена пяць такіх праграм. Сёлета дадасца яшчэ 12, і мяркуецца, што ў 2030-м плод будуць правяраць на 36 магчымых паталогій. Напярэдадні Сусветнага дня здароўя, які адзначаецца 7 красавіка, медыкі расказалі, як у нашай краіне клапоцяцца пра здароўе матуль і дзяцей.
Беларускі дзіцячы фонд на дабрачынныя праграмы летась сабраў і затраціў рэкордную суму
Летась Беларускі дзіцячы фонд уклаў у рэалізацыю праграм, праектаў і акцый 1 мільён 739 тысяч рублёў. Удалося прыцягнуць больш грашовых сродкаў, чым у папярэднія гады. Усе яны ідуць на такія дабрачынныя праграмы, як «Нашы дзеці», «Дзіцячае сэрца», «Цёплы дом» і іншыя. У мінулым годзе ўсе праекты і акцыі фонду дасягнулі рэкорднага ахопу дзяцей. Ніводная сям’я, якая звярталася па дапамогу ў арганізацыю, без яе не засталася.
Рэспубліканскі суботнік пройдзе ў Беларусі 12 красавіка
Адпаведную пастанову падпісаў прэм'ер-міністр Аляксандр Турчын, паведамілі ў прэс-службе ўрада.
Аляксандр Лукашэнка: «Трэба арыентавацца на сваё. Мы здольныя шмат зрабіць»
У Палацы Незалежнасці — госці з Расіі. Гэтым разам з Пензенскай вобласці, дэлегацыя якой на чале з губернатарам Алегам Мельнічэнкам знаходзіцца ў нашай краіне. Па традыцыі, з кіраўніком расійскага рэгіёна і членамі дэлегацыі сустрэўся і Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка. Праграма візіту вельмі насычаная. І, як заўважыў Аляксандр Лукашэнка, гэта вельмі правільна, бо госці з Пензенскай вобласці прыехалі ў Беларусь напярэдадні значных свят — Вялікадня і 80-годдзя Вялікай Перамогі. Паколькі візіт дэлегацыі прыпаў і на Дзень яднання народаў Беларусі і Расіі, госці з Пензенскай вобласці актыўна паўдзельнічаюць у святочных мерапрыемствах.
Рэспубліканская акцыя «Дай лесу новае жыццё!» набірае абароты
Зялёнаму багаццю ў нашай краіне аддаецца асаблівая ўвага з боку дзяржавы. «Лес ёсць лес. Амаль палова краіны — гэта лес. Гэта наш здабытак, дадзены нам Богам», — казаў Прэзідэнт Беларусі, падкрэсліваючы неабходнасць гаспадарскага стаўлення да гэтага рэсурсу. Летась, падчас знаёмства з ходам работ па ўстараненні наступстваў стыхіі ў Мазырскім раёне Гомельскай вобласці, кіраўнік дзяржавы даў даручэнне аператыўна заняцца лесааднаўленнем і прыцягнуць да гэтага ў тым ліку насельніцтва, працоўныя калектывы, студэнтаў. «Мы павінны за будучы год усё гэта аднавіць, — паставіў задачу Аляксандр Лукашэнка. — Трэба парадак навесці».
Па якіх напрамках будзе паглыбляцца супрацоўніцтва з Новасібірскай вобласцю?
Намеснік прэм’ер-міністра Віктар Каранкевіч у эфіры тэлеканала «Беларусь 1» падзяліўся вынікамі рабочага візіту ўрадавай дэлегацыі Беларусі ў Новасібірскую вобласць, паведамляе БелТА.
Што зменіцца для беларусаў з 1 красавіка?
У красавіку ў Беларусі вырасце базавая арэндная велічыня, ва ўсіх мабільных аператараў з’явіцца базавы сацыяльны тарыф, адкрываюцца новыя авіярэйсы з абласных цэнтраў, нас чакаюць суботнік і вялікія выхадныя.
Дэлегацыя МУС прыняла ўдзел у рэспубліканскай акцыі «Дай лесу новае жыццё!»
Марафон добрых спраў, накіраваны на аднаўленне зялёных насаджэнняў пасля леташняга ўрагану, стартаваў 21 сакавіка і працягнецца па 12 красавіка. Сімвалічна, што сёлетняя акцыя праходзіць у Год добраўпарадкавання. Па традыцыі ініцыятыву актыўна падхапілі супрацоўнікі органаў унутраных спраў і вайскоўцы ўнутраных войскаў.