Навiны
Ад аўтазапчастак да БАДаў. Мытнікі спынілі спробу нелегальнага ўвозу больш за 134 тыс. тавараў
Больш за 134 тыс. адзінак розных тавараў, прызначаных для фізічных асоб, спрабавалі завезці ў Беларусь у парушэнне нормаў указа № 297, паведамілі БелТА ў Дзяржаўным мытным камітэце.
Белгідрамет: у 2026 годзе разводдзе будзе больш высокім, чым у апошнія гады
Прагнозы чаканых у 2026 годзе узроўняў вясновай паводкі былі агучаны журналістам начальнікам аддзела гідралагічных прагнозаў службы гідралогіі і аграметэаралогіі Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды Аленай Зубчонак, паведаміла БелТА.
Вучоныя БДУ стварылі матэрыял для расійскага спадарожніка
Адмена амерыканскім Вярхоўным судом пошлін Дональда Трампа выбіла ў яго з рук козыр эканамічнага ціску ў дыпламатыі
Днямі мытная служба ЗША перастала спаганяць пошліны, якія летась шчодра ўводзіў амерыканскі прэзідэнт Дональд Трамп. А потым адмяняў: або заключаючы гандлёвыя і эканамічныя здзелкі, або пад ціскам уласнай эканомікі, або зыходзячы з палітычнай мэтазгоднасці. Амерыканскі Вярхоўны суд выбіў з рук кіраўніка Белага дома тарыфную палітычную зброю. І цяпер пачынаецца самае цікавае. Па-першае, выканаўчая ўлада не думае здавацца і працягвае шукаць юрыдычныя шчыліны, каб абысці волю галіны ўлады заканадаўчай, што пагражае палітычным крызісам. Па-другое, разбураецца ўся сістэма здзелак (якія так любіць Дональд Трамп), паколькі цяпер яны калі і не страчваюць сілы, то становяцца вельмі сумнеўнымі па змесце. Па-трэцяе, развальваецца значная частка будовы амерыканскай дыпламатыі новай хвалі, заснаванай на гандлёва-эканамічным ціску і пошлінным гандлі. Шоу працягваецца.
«Прэзідэнт даверыў нам цэлы год». Беларускія жанчыны падзяліліся сваімі чаканнямі ад 2026-га
Як беларускі адрэагавалі на аб’яўленне Года беларускай жанчыны? На гэта пытанне адказалі запрошаныя прадстаўнікі міністэрстваў, арганізацый і асацыяцый Беларусі, паведаміла БелТА.
Міністэрства аховы здароўя расказала аб размеркаванні выпускнікоў медВНУ — працэс максімальна празрысты
Працэс размеркавання выпускнікоў медыцынскіх універсітэтаў максімальна празрысты дзякуючы спецыялізаванай анлайн-платформе, паведамілі БелТА ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя, спасылаючыся на інфармацыю начальніка галоўнага ўпраўлення кадравай работы і прафесійнай адукацыі Міністэрства аховы здароўя Вольгі Калюпанавай.
З ранняй вясны да позняй восені. Каля 1,5 млн кветак упрыгожаць Мінскую вобласць сёлета
Каля 1,5 млн кветак упрыгожаць сталічны рэгіён сёлета, паведамляе БелТА са спасылкай на ДА «ЖКГ Мінскай вобласці»
Протас закінуў 20-ю шайбу і аддаў 20-ы галявы пас у сезоне НХЛ
Аляксей Протас набраў два ачкі ў першым матчы рэгулярнага чэмпіянату Нацыянальнай хакейнай лігі пасля алімпійскай паўзы, паведаміла БелТА.
У Брэсцкай вобласці ўпершыню пераадолелі сутачны аб’ём вытворчасці малака 7 тыс. тон
У Брэсцкай вобласці ўпершыню пераадолелі сутачны аб’ём вытворчасці малака 7 тыс. т. Аб гэтым паведаміў старшыня камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні Брэсцкага аблвыканкама Анатоль Шчуплянкоў, перадае БелТА.
На лічбавае спажыванне ў Кітаі прыпадае амаль палова ўсіх расходаў
Кітайскі інфармацыйны інтэрнэт-цэнтр апублікаваў «Справаздачу аб развіцці лічбавага спажывання — 2025». Згодна з дакументам, у першай палове бягучага года, аб’ём лічбавага спажывання тавараў, паслуг і кантэнту дасягнуў 9,37 трлн юаняў, што склала 46,5 % ад агульных спажывецкіх расходаў насельніцтва, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».