Навiны
З пачаткам ацяпляльнага сезона расце колькасць пажараў
Надзвычай цёплы верасень змяніўся рэзкім пахаладаннем, што, вядома, паўплывала на тое, што людзі пачалі праграваць жыллё. У вяскоўцаў, якія не залежаць ад цэнтралізаванага ацяплення, тут ёсць свая перавага — яны могуць уключыць кацёл або прапаліць у печы тады, калі ім захочацца. Аднак у гэтых выпадках важна думаць не толькі пра камфорт, а яшчэ і пра бяспеку.
Міністэрства аховы здароўя: у Беларусі адзін з самых нізкіх паказчыкаў дзіцячай смяротнасці ў свеце
У Беларусі адзін з самых нізкіх паказчыкаў дзіцячай смяротнасці ў Еўропе і ў свеце. Пра гэта паведаміў намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення арганізацыі медыцынскай дапамогі — начальнік аддзела медыцынскай дапамогі маці і дзецям Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь Дзмітрый Лазар.
У Полацку на сямейным форуме гаварылі аб самых важных каштоўнасцях
Аснова моцнай дзяржавы
У Палацы Незалежнасці адкрылася выстаўка маладых людзей з абмежаванымі магчымасцямі
Па высокім стандарце
Якасць тавараў і паслуг — тое, чым мы сапраўды можам ганарыцца. Як унутры краіны, так і далёка за яе межамі ведаюць, што «Зроблена ў Беларусі» — сведчанне гарантавана высокага ўзроўню. Прыярытэтныя мэты аб’яўленай Прэзідэнтам пяцігодкі якасці — далейшае павышэнне якасці жыцця людзей, канкурэнтаздольнасці беларускай эканомікі, удасканаленне грамадскіх адносін. А ў аснове якасці і канкурэнтаздольнасці прадукцыі і паслуг ляжаць стандарты. Чым больш прагрэсіўны ўзровень іх патрабаванняў, тым, адпаведна, лепшая якасць. Стандарты аказваюць значнае станоўчае эканамічнае ўздзеянне, стымулюючы распрацоўку новай прадукцыі і ўдасканаленне існуючай, спрыяючы развіццю рынку і паляпшэнню ўмоў паставак.
Законапраект па пытаннях дарожнай дзейнасці прыняты дэпутатамі ў першым чытанні
Праект закона «Аб змяненні законаў», якім уносяцца змяненні ў закон «Аб аўтамабільных дарогах і дарожнай дзейнасці» і Кодэкс аб архітэктурнай, горадабудаўнічай і будаўнічай дзейнасці, прыняты дэпутатамі ў першым чытанні, паведамляе БелТА.
Пастаяннае прадстаўніцтва Беларусі пры ААН заклікала не палітызаваць барацьбу са злачынствамі супраць чалавечнасці
Беларусь заклікае не палітызаваць барацьбу са злачынствамі супраць чалавечнасці. З такой заявай выступіла Пастаяннае прадстаўніцтва Беларусі пры Арганізацыі Аб’яднаных Нацый на пасяджэнні камітэта Генеральнай Асамблеі ААН па прававых пытаннях, прысвечаным барацьбе са злачынствамі супраць чалавечнасці, паведамляе БелТА.
У Беларусі вызначаны стратэгічныя кірункі развіцця касмічнай галіны
Прэм’ер-міністр Беларусі Аляксандр Турчын уручыў дзяржузнагароды
У Дзень маці ў Палацы Рэспублікі было асабліва шматлюдна. Тут адбылася ўрачыстая цырымонія ўручэння дзяржаўных узнагарод. Адпаведныя распараджэнні і ўказы падпісаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка. У спісе ўзнагароджаных — больш за 50 чалавек з усіх рэгіёнаў краіны. Павіншаваў іх і ўручыў узнагароды Прэм’ер-міністр Аляксандр Турчын.
У Палаце прадстаўнікоў адбылася сустрэча з выхаванцамі прыёмных сем’яў
У Палаце прадстаўнікоў адбылася сустрэча з выхаванцамі прыёмных сем’яў — студэнтамі першых курсаў ВНУ і іх бацькамі-выхавальнікамі.