Навiны
СМІ: пачатак прамога кантакту Расіі і Украіны чакаецца ў 12:00
Пачатак прамога кантакту дэлегацый Масквы і Кіева ў Стамбуле чакаецца ў 12:00 з прывітання турэцкага боку. Аб гэтым паведамляе ТАСС са спасылкай на крыніцу.
Расійская дэлегацыя будзе чакаць украінскі бок для перагавораў у Стамбуле сёння
Памочнік прэзідэнта Расіі Уладзімір Мядзінскі заявіў журналістам, што будзе чакаць украінскі бок, які павінен прыбыць на сустрэчу ў Стамбуле, 16 мая з 10 раніцы, перадаюць РИА Новости.
Прэзідэнт Гвінеі-Бісау: для нас уяўляе вялікі інтарэс каласальны вопыт Беларусі ў АПК
Для Гвінеі-Бісау вялікі інтарэс уяўляе каласальны вопыт Беларусі ў аграпрамысловым комплексе.
Прэзідэнт Беларусі правёў перагаворы з Прэзідэнтам Гвінеі-Бісау
Беларусь і Азербайджан звязвае стратэгічнае партнёрства, праверанае часам
Прэм’ер-міністр Беларусі Аляксандр Турчын знаходзіцца з афіцыйным візітам у Азербайджане. Сёння адбыліся яго перамовы з азербайджанскім калегам Алі Асадавым у фармаце сам-насам і ў пашыраным складзе. Таксама кіраўнік беларускага ўрада наведаў шэраг аб’ектаў у Баку, якія ўяўляюць цікавасць для беларускага боку. Падрабязнасці — у нашым матэрыяле.
СМІ: ЗША прадставяць у Лондане план па ўрэгуляванні канфлікту ва Украіне з сямі пунктаў
Першыя два пункты маюць на ўвазе неадкладнае спыненне агню і прамыя перамовы паміж Кіевам і Масквой.
Лукашэнка: Усё, за што мы бяромся, вырашаем грунтоўна
Амаль адразу пасля прэзідэнцкіх выбараў Аляксандр Лукашэнка анансаваў, што першы свой міжнародны візіт ён здзейсніць у Расійскую Федэрацыю. 13 сакавіка Прэзідэнт Беларусі прыбыў з афіцыйным візітам у Маскву. Сустракалі беларускага лідара з урачыстымі атрыбутамі: з ротай ганаровай варты, выкананнем гімнаў... Пасля Аляксандр Лукашэнка падзякуе расійскага калегу за такі пачатак: «Трэба гэта дэманстрацыя для беларусаў, расіян, што мы разам. Што мы з’яўляемся суверэннымі незалежнымі дзяржавамі, але ў той жа час мы — родныя людзі».
Лукашэнка прадаўжае афіцыйны візіт у Расію, сёння ён выступіць у Савеце Федэрацыі
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка прадаўжае афіцыйны візіт у Расійскую Федэрацыю, які з’яўляецца першым замежным візітам беларускага лідара пасля перавыбрання ў студзені бягучага года, паведамляе БелТА.
ЗША па-майстэрску пераклалі праблемы Украіны на Еўропу
Калі вярстаўся матэрыял «Гульня за рэсурсы» (№ 42 (30 430) ад 1.03.2025) у суботні нумар газеты, перагаворы ў Авальным кабінеце Белага дома паміж Трампам і Зяленскім па падпісанні дагавора аб доступе ЗША да прыродных рэсурсаў Украіны яшчэ не пачаліся: адбіваецца ўсё ж такі розніца ў часавых паясах. Таму ніхто выказаць здагадку не мог пра тую драму, якая там разыграецца.