Top.Mail.Ru

Навiны

Сенатар Ігар Сяргееў перадаў слаўгарадскім патрыётам макеты стралковай зброі

Сенатар Ігар Сяргееў перадаў слаўгарадскім патрыётам макеты стралковай зброі

Гэта адбылося падчас урачыстага мерапрыемства, прымеркаванага да ўручэння Слаўгарадскаму раёну вымпела «За мужнасць і стойкасць у гады Вялікай Айчыннай вайны», прысвоенага яму Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 8 красавіка 2025 года. У якасці падарунка Ігар Сяргееў перадаў двум ваенна-патрыятычным клубам Слаўгарада «Спадчыннікі» і «Патрыёты», якія існуюць пры СШ №№ 1 і 2, чатыры макеты стралковай навучальнай зброі АК-74.

Дадзены старт акцыі «Савет Рэспублікі з падзякай ветэранам»

Дадзены старт акцыі «Савет Рэспублікі з падзякай ветэранам»

У Наваполацку далі старт акцыі «Савет Рэспублікі з падзякай ветэранам» на сустрэчы старшыні Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Наталлі Качанавай з блакаднікам Ленінграда Анатолем Катырлам, перадае БелТА.

Манеты для помніка аб подзвігу савецкіх салдат перадалі ў Магілёве і Касцюковічах

Манеты для помніка аб подзвігу савецкіх салдат перадалі ў Магілёве і Касцюковічах

Такім чынам быў падтрыманы праект Аляксея Талая «Жывая памяць удзячных пакаленняў», які прадугледжвае збор манет савецкага ўзору для стварэння помніка ў гонар 80-годдзя Вялікай Перамогі.

Сергяенка аб маштабах антыгітлераўскага супраціўлення ў Беларусі

Сергяенка аб маштабах антыгітлераўскага супраціўлення ў Беларусі

У Беларусі гітлераўцы сустрэлі супраціўленне такога маштабу, якога не адчулі ў іншых краінах. Гэта адзначыў у каментарыі журналістам старшыня Палаты прадстаўнікоў Ігар Сергяенка перад канцэртам-рэквіемам «Кожны трэці», які 7 красавіка праходзіць у Палацы Рэспублікі для дэлегацыі з Віцебскай вобласці, перадае БелТА.

Вялікую Перамогу здабывалі мільёны радавых чырвонаармейцаў

Вялікую Перамогу здабывалі мільёны радавых чырвонаармейцаў

Гэты ліст прыйшоў па звычайнай пошце, у звычайным канверце. Невялічкі зусім — адна староначка…

Дэпутат стварыла сайт па просьбе выбаршчыцы

Дэпутат стварыла сайт па просьбе выбаршчыцы

Сёлета ў інтэрнэце з’явіўся сайт «Некропаль Беларусі». Яго аўтар і распрацоўшчык — дэпутат Палаты прадстаўнікоў Галіна Бяляева. Сайт актыўна напаўняецца, і дапамагаюць у гэтым народнай выбранніцы яе выбаршчыкі. Яны, дарэчы, і прапанавалі стварыць сайт.

Беларусь і Расія папракнулі палітычныя эліты ФРГ у прагрэсіруючым рэвізіянізме

Беларусь і Расія папракнулі палітычныя эліты ФРГ у прагрэсіруючым рэвізіянізме

Удзельнікі дагавора аб стварэнні Саюзнай дзяржавы выступілі з сумеснай заявай у сувязі з планамі па прыпыненні членства Беларусі і Расіі ў апякунскім савеце германскага фонду «Памяць, адказнасць і будучыня». Пра гэта паведамляе БелТА са спасылкай на МЗС Беларусі.

Парадак у населеных пунктах, месцах баявой славы, воінскіх пахаваннях

Парадак у населеных пунктах, месцах баявой славы, воінскіх пахаваннях

Падчас рэгіянальнага марафону добраўпарадкавання кіраўніцтва і супрацоўнікі аблвыканкама, абласнога Савета дэпутатаў працавалі на тэрыторыі мемарыяльнага комплексу ў гонар аперацыі «Баграціён» у Светлагорскім раёне. Сабраныя па выніках абласнога суботніка сродкі будуць накіраваны на рэканструкцыю менавіта гэтага месца памяці.

Хатынь — сімвал пакут народа

Хатынь — сімвал пакут народа

Хатынь... Назва невялікай беларускай вёскі Хатынь (унікальная назва, яна была адна такая ў нашай краіне) стала сімвалам пакут народа, з назоўніка ўласнага стала назоўнікам агульным, які абазначае тое, чаго ўвогуле не павінна быць у нармальным чалавечым свеце. Хатынь, мёртвая вёска, спаленая разам з людзьмі тымі, хто чалавечае аблічча страціў, хто не мае права людзьмі звацца, застанецца на стагоддзі ў падручніках гісторыі, у абвінаваўчых дакументах, у памяці наступных пакаленняў…

У Беларусі ўшаноўвалі памяць ахвяр Хатынскай трагедыі і ўсіх спаленых вёсак

У Беларусі ўшаноўвалі памяць ахвяр Хатынскай трагедыі і ўсіх спаленых вёсак

Штогод 22 сакавіка беларусы ўспамінаюць журботную дату — Дзень памяці ахвяр Хатынскай трагедыі. У гэты дзень у 1943 годзе карнікі ўвайшлі ў вёску Хатынь. Яе жыхароў сагналі ў хлеў і падпалілі, а тых, хто выбягаў, расстрэльвалі. Усяго было знішчана 149 жыхароў, і, што самае страшнае, сярод іх было 75 дзяцей... Беларусь памятае пра тую страшную трагедыю, пра нечалавечыя зверствы фашыстаў і іх памагатых. Яскравы доказ таму — масавае ўсенароднае ўскладанне кветак у мемарыяльным комплексе «Хатынь», якое адбылося ў гэту суботу. Аддаць даніну памяці ахвярам Хатынскай трагедыі прыехалі тысячы беларусаў з усіх куткоў нашай краіны.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю