Top.Mail.Ru

Навiны

Рыжанкоў станоўча ацаніў вынікі развіцця адносін Беларусі і КНДР

Рыжанкоў станоўча ацаніў вынікі развіцця адносін Беларусі і КНДР

Міністр замежных спраў Беларусі Максім Рыжанкоў у Мінску сустрэўся з міністрам знешнеэканамічных спраў Карэйскай народна-дэмакратычнай рэспублікі Юн Чжон Хо, перадае БелТА.

Рыжанкоў: Дарожная карта па развіцці супрацоўніцтва Беларусі і Амана паспяхова рэалізуецца

Рыжанкоў: Дарожная карта па развіцці супрацоўніцтва Беларусі і Амана паспяхова рэалізуецца

Дарожная карта па развіцці супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Аманам на 2026-2027 гады паспяхова рэалізуецца. Пра гэта міністр замежных спраў Беларусі Максім Рыжанкоў заявіў на сустрэчы з міністрам сельскай гаспадаркі, рыбалоўства і водных рэсурсаў Амана Саудам аль-Хабсі, паведамляе БелТА.
Камфорт грамадзян і кадры ў вёсцы разглядаліся на пасяджэнні Гродзенскага аблвыканкама

Камфорт грамадзян і кадры ў вёсцы разглядаліся на пасяджэнні Гродзенскага аблвыканкама

Абмяркоўваліся тэмы добраўпарадкавання, жыллёва-камунальнай інфраструктуры і забеспячэння кадрамі аграрных прадпрыемстваў.

Дадон: Беларусь падае прыклад сапраўднай палітыкі ў інтарэсах свайго народа
149

Дадон: Беларусь падае прыклад сапраўднай палітыкі ў інтарэсах свайго народа

Беларусь падае прыклад сапраўднай палітыкі ў інтарэсах свайго народа. Аб гэтым сказаў у Брэсце старшыня Партыі сацыялістаў і яе фракцыі ў парламенце Малдовы, экс-прэзідэнт Ігар Дадон у час ІІ Міжнароднай міжпартыйнай канферэнцыі, перадае БелТА.


Хворая медыцына: польская ахова здароўя губляе кіравальнасць

Хворая медыцына: польская ахова здароўя губляе кіравальнасць

Палітычныя баталіі партыі «Права і справядлівасць» і цяперашняга прэм’ер-міністра Дональда Туска выглядалі б пацешным шоу, калі б краіна не губляла кіравальнасць. Нават пачынае здавацца, што працэс канстытуцыйнай рэформы запусцілі з мэтай заглушыць у інфармацыйнай прасторы іншыя, больш вострыя праблемы. Сёння ў Польшчы ёсць праблема з самым базавым правам грамадзян — на жыццё, бо ахова здароўя не проста знаходзіцца ў крызісе, а ідзе ўразнос. Гэтая найважнейшая галіна звалілася ў сістэмны калапс. І дай бог, каб яна хутчэй з яго выбралася, бо працяг тэндэнцыі пагражае павышэнню рызыкі смерці з-за неаказання або аказання няякаснай медыцынскай паслугі. На жаль, гэта рэальнасць нашых суседзяў. 

Сергяенка ў Азербайджане: Беларусь гатова сумесна шукаць ключы да вырашэння праблем сучаснай урбаністыкі

Сергяенка ў Азербайджане: Беларусь гатова сумесна шукаць ключы да вырашэння праблем сучаснай урбаністыкі

Беларусь адкрыта для шчырага дыялога і жывога партнёрства, гатова разам з вамі шукаць ключы да вырашэння праблем сучаснай урбаністыкі, заявіў старшыня Палаты прадстаўнікоў Ігар Сергяенка ў Азербайджане, дзе стартавала 13-я сесія Сусветнага форуму гарадоў, які праводзіцца пад эгідай Арганізацыі Аб’яднаных Нацый, паведамляе БелТА.

МЗС: Мінск не адмаўляецца ад шматвектарнасці, але Расія застаецца стратэгічным партнёрам

МЗС: Мінск не адмаўляецца ад шматвектарнасці, але Расія застаецца стратэгічным партнёрам

Мінск не адмаўляецца ад шматвектарнасці, але Расія застаецца стратэгічным партнёрам. Аб гэтым намеснік міністра замежных спраў Беларусі Ігар Сякрэта заявіў у інтэрв’ю нямецкай газеце Berliner Zeitung, паведамляе БелТА.

Першы намеснік кіраўніка МЗС: Беларусь разглядае БРІКС як стратэгічную платформу для будучыні

Першы намеснік кіраўніка МЗС: Беларусь разглядае БРІКС як стратэгічную платформу для будучыні

Беларусь разглядае БРІКС як стратэгічную платформу для будучыні. Аб гэтым у інтэрв'ю індыйскай газеце The Economic Times заявіў першы намеснік міністра замежных спраў Сяргей Лукашэвіч, які на чале беларускай дэлегацыі прымае ўдзел у СМЗС БРІКС у Нью-Дэлі, паведамляе БелТА.
Рыжанкоў пра Еўразійскую хартыю «з зубамі»: Гэта геастратэгія для суперкантынента

Рыжанкоў пра Еўразійскую хартыю «з зубамі»: Гэта геастратэгія для суперкантынента

Еўразійская хартыя разнастайнасці і шматпалярнасці ў XXI стагоддзі задумана як практычная аснова для дзеянняў, як геастратэгія для еўразійскага суперкантынента, якая ахоплівае бяспеку, эканоміку, тэхналогіі, культуру і шмат іншага. Аб гэтым заявіў міністр замежных спраў Максім Рыжанкоў у тэматычным артыкуле «Чаму Еўразія не можа чакаць: Хартыя для нашага часу», тэкст якога размешчаны на сайце МЗС, паведамляе БелТА.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю