Навiны
Папулярнасцю на ўчастках карыстаюцца сувеніры з беларускай сімволікай
У асноўны дзень галасавання на выбарчых участках традыцыйна адкрыліся гандлёвыя кропкі. Таксама для грамадзян падрыхтавана забаўляльная праграма — не толькі канцэрты, але і спартыўныя спаборніцтвы.
Качанава: У дзень выбараў беларускі народ па-асабліваму адчувае сваё адзінства
У дзень прэзідэнцкіх выбараў беларускі народ асабліва адчувае сваё адзінства. Такую думку выказала журналістам старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі Наталля Качанава, якая 26 студзеня прагаласавала на выбарах Прэзідэнта Беларусі на выбарчым участку нумар 5 у Мінску, перадае БелТА.
Сергяенка аб выбарах Прэзідэнта: Зроблена ўсё, каб гэты дзень для людзей быў запамінальным
У асноўны дзень галасавання на ўчастках пануюць урачыстасць і святочная атмасфера. Такой думкай з журналістамі падзяліўся старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі Ігар Сергяенка, перадае БелТА.
Лукашэнка прагаласаваў на выбарах Прэзідэнта і адказаў на пытанні журналістаў
Сваім выбарчым правам 26 студзеня скарыстаўся Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка. Кіраўнік дзяржавы традыцыйна аддае свой голас у галоўны дзень галасавання на ўчастку, размешчаным у Беларускім дзяржаўным універсітэце фізічнай культуры. І як заўсёды, на работу ўчастка прыезд кіраўніка аніяк не паўплываў.
Ігар Карпенка: Абстаноўка ў асноўны дзень галасавання была спакойная, штатная, кантралюемая
«Якіх-небудзь злачынстваў, злосных правапарушэнняў не зафіксавана, — удакладніў старшыня Цэнтральнай выбарчай камісіі. — Таксама не зафіксавана скаргаў у адрас Цэнтральнай выбарчай камісіі: ні ад кандыдатаў, ні ад грамадзян. Былі адзіныя выпадкі фатаграфавання запоўненых бюлетэняў, спроба іх вынасу з участка».
Яўка грамадзян на выбарах Прэзідэнта Беларусі склала 85,70%
Як паведаміў старшыня Цэнтральнай выбарчай камісіі Ігар Карпенка, з улікам датэрміновага галасавання ў Брэсцкай вобласці прагаласавала 90,56 % выбаршчыкаў, Віцебскай — 86,39 %, Гомельскай — 91,54 %, Гродзенскай — 89,28 %, Мінскай — 86,71 %, Магілёўскай — 92,64 %, у Мінску — 69,72 % ад агульнай колькасці грамадзян, уключаных у спісы для галасавання. Усяго па краіне ў спісы для галасавання было ўключана 6 903 994 грамадзян.
Сталі вядомы вынікі экзітпола на выбарах Прэзідэнта Беларусі
Падведзены вынікі апытання выбаршчыкаў па методыцы экзітпола на выбарах Прэзідэнта Беларусі, іх агучылі ў эфіры «Першага інфармацыйнага», паведамляе БелТА.
У Беларусі завяршылася датэрміновае галасаванне на выбарах Прэзідэнта
У Беларусі завяршылася датэрміновае галасаванне на выбарах Прэзідэнта, паведамляе ЦВК.
Рыжанкоў і Лебедзеў абмеркавалі работу назіральнікаў на выбарах і супрацоўніцтва ў СНД
Міністр замежных спраў Беларусі Максім Рыжанкоў правёў сустрэчу з Генеральным сакратаром СНД, кіраўніком місіі міжнародных наглядальнікаў ад Садружнасці на маючых адбыцца выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Сяргеем Лебедзевым. Аб гэтым БелТА паведамілі ў прэс-службе беларускага знешнепалітычнага ведамства.
«Мы катэгарычна супраць умяшальніцтва ва ўнутраныя справы суверэнных і незалежных дзяржаў»
Наталля Качанава правяла сустрэчы з дэлегацыямі міжнародных назіральнікаў.