Навiны
Месяц пасля саміту ШАС. Прагматычны разбор водгаласаў падзеі ад аналітыка БІСД
Большасць каментатараў з экспертнай і медыйнай сфер сыходзяцца ў тым, што праведзены з 31 жніўня па 1 верасня 25-ы саміт ШАС пацвердзіў імкненне Кітая паэтапна ператварыць арганізацыю ў рэальны цэнтр цяжару еўразійскай дыпламатыі, шматпалярнасці і тэхналогій. Такую думку БелТА выказаў аналітык Беларускага інстытута стратэгічных даследаванняў (БІСД), кіраўнік Цэнтра даследаванняў ШАС і БРІКС Юрый Ярмалінскі.
«Абсалютны прыярытэт — гэта забеспячэнне бяспекі і захаванне міру на прасторы Садружнасці»
Дакументы з задзелам на будучыню
Лукашэнка і іншыя лідары краін СНД каля гадзіны размаўлялі ў закрытым фармаце пасля саміту
Лідары дзяржаў СНД на саміце ў Душанбэ падпісалі шэраг дакументаў, у тым ліку зацвердзілі фармат «СНД плюс»
На пасяджэнні Савета кіраўнікоў дзяржаў СНД у Душанбэ 10 кастрычніка падпісаны шэраг дакументаў. Кіраўнікі дзяржаў разгледзелі каля двух дзясяткаў пытанняў і падпісалі важныя дакументы, сярод іх — аб заснаванні фармату «СНД плюс», паведамляе SB.by.
Сталі вядомыя падрабязнасці міжнародных кантактаў Лукашэнкі на палях саміту СНД
Прэс-сакратар Прэзідэнта Беларусі Наталля Эйсмант, раскрыла некаторыя падрабязнасці міжнародных кантактаў Аляксандра Лукашэнкі на палях саміту СНД у Таджыкістане, паведамляе БелТА.
Рахмон на саміце СНД у Таджыкістане: мы прымаем сяброў і партнёраў, аб’яднаных агульнымі інтарэсамі
На саміце СНД у Душанбэ сабраліся сябры і партнёры, якіх аб’ядноўваюць агульныя інтарэсы і імкненні ў развіцці супрацоўніцтва. Аб гэтым заявіў Прэзідэнт Таджыкістана Эмамалі Рахмон, адкрываючы пасяджэнне Савета кіраўнікоў дзяржаў СНД у вузкім складзе, паведамляе БелТА.
Лукашэнка заклікаў не дапусціць уцягвання краін СНД у небяспечныя для ўсяго чалавецтва авантуры
Нельга дапусціць, каб дзяржавы СНД аказаліся ўцягнутыя ў самыя небяспечныя авантуры, якія пагражаюць як рэгіёну, так і ўсяму чалавецтву. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў на пасяджэнні Савета кіраўнікоў дзяржаў СНД у вузкім фармаце, паведамляе БелТА.
Лукашэнка на саміце СНД назваў кампаненты нацбяспекі кожнай дзяржавы Садружнасці
Супрацьдзеянне тэрарызму, умацаванне надзейнасці граніц і барацьба з транснацыянальнай злачыннасцю сталі кампанентамі нацыянальнай бяспекі кожнай з дзяржаў СНД. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў на пасяджэнні Савета кіраўнікоў дзяржаў СНД у вузкім фармаце, паведамляе БелТА.