Навiны
Аляксандр Лукашэнка: Калі вобласць дрэнна працуе, які сэнс укладваць туды грошы, гэта бесперспектыўна
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка прыняў з дакладам старшыню Магілёўскага аблвыканкама Анатоля Ісачанку і памочніка Прэзідэнта — інспектара па Магілёўскай вобласці Сяргея Налівайку. У цэнтры ўвагі — бягучыя і самыя актуальныя пытанні жыццядзейнасці рэгіёна.
Незвычайны лёс чэрыкаўскага падпольшчыка Івана Дзенісенкі
Жыхары Чэрыкава ўпісалі слаўныя старонкі ў гісторыю барацьбы беларускага народа супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
У Магілёве агучылі імёны пераможцаў «Чалавека года Магілёўшчыны» і назвы раёнаў-пераможцаў
Святочны канцэрт з віншаваннямі і кветкамі стаў падарункам тым, хто сваёй працавітасцю і стараннасцю садзейнічаў дасягненню новых вяршынь у сацыяльна-эканамічным развіцці Магілёўшчыны. У Палацы культуры вобласці агучылі прозвішчы 14 прадстаўнікоў розных галін дзейнасці, якія атрымалі званне «Чалавек года», і назвалі тры раёны, што сталі пераможцамі штогадовага спаборніцтва па сацыяльна-эканамічным развіцці.
Як Магілёўшчына будзе прыгажэць?
Толькі ў маштабах абласнога цэнтра плануецца капітальна адрамантаваць 36 жылых дамоў, тысячы квадратных метраў дахаў і стыкаў панэльных шматпавярховікаў, замяніць болей чым 30 ліфтаў, абнавіць 16 дзіцячых пляцовак, завяршыць рамонты вулічна-дарожнай сеткі на некалькіх вуліцах, зрабіць шмат чаго іншага. Прычым не толькі рукамі камунальных службаў, але і жыхароў.
«Трэба зацікавіць чалавека быць тваім памочнікам»
Год якасці стаў прадвеснікам пяцігодкі якасці. Сёлета акцэнт робіцца на добраўпарадкаванні — тэме, добра вядомай усім дэпутатам. Яны, як сувязнае звяно паміж народам і ўладай, маюць шмат цікавых напрацовак у такім кірунку. Старшыня Магілёўскага аблсавета, член Савета Рэспублікі Аляксандр Гарошкін ахвотна падзяліўся думкамі на гэты конт.
Не саромецца быць бліжэй да людзей
У канцы мінулага года ў Кіраўскім раёне на пашыраным пасяджэнні Прэзідыума Савета Рэспублікі дэталёва былі разгледжаны вынікі работы са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб у Магілёўскай вобласці. Адзначалася, што іх колькасць за апошнія два гады паменшылася. Старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава ўхваліла вопыт крычаўскіх дэпутатаў у гэтым кірунку. Ім на пасяджэнні падзялілася старшыня Крычаўскага райсавета Ірына Пруднікава. У нашай размове з народнай выбранніцай мы акцэнтавалі ўвагу на так званых дамінантах гэтай работы.
Блогеры стварылі рэкламу Прыдняпроўскаму краю
Пра гэта паведаміў падчас фінальнага мерапрыемства рэаліці-шоу «Фабрыка блогераў» старшыня Магілёўскага аблвыканкама Анатоль Ісачанка.
Магілёўская вобласць адзначае 87-ы Дзень народзінаў
15 студзеня 1938 года рашэннем першай сесіі Вярхоўнага Савета СССР была створана Магілёўская вобласць. Сёння гэта сучасны рэгіён незалежнай Беларусі, які стабільна развіваецца і дэманструе годныя вынікі ў розных галінах народнай гаспадаркі. З нагоды агульнага свята жыхароў Прыдняпроўскага краю павіншавалі губернатар вобласці Анатоль Ісачэнка і старшыня аблсавета Аляксандр Гарошкін.