Top.Mail.Ru

Навiны

Беларускія кардыяхірургі валодаюць поўным спектрам аперацый, якія выконваюць у лепшых сусветных клініках

Беларускія кардыяхірургі валодаюць поўным спектрам аперацый, якія выконваюць у лепшых сусветных клініках

Днямі ў РНПЦ «Кардыялогія» праведзена 39-я па ліку сёлета трансплантацыя сэрца. Яе выканалі 30-гадовай пацыентцы, якая знаходзілася ў лісце чакання некалькі апошніх месяцаў. Донарскае сэрца было дастаўлена з Бярозы пры падтрымцы экіпажаў ДАІ Брэсцкай і Мінскай абласцей — і з дапамогай хірургаў выратавала жыццё маладой жанчыны. У нашай краіне праведзена ўжо 635 такіх аперацый, пачынаючы з 2009-га, калі донарскае сэрца было перасаджана ўпершыню. Некаторым пацыентам, а іх у рэспубліцы ўжо чатыры, выканана і паўторная трансплантацыя, бо служыць такое сэрца 10-15 гадоў. Аднак трансплантацыя — гэта вяршыня хірургічнага майстэрства і апошняя надзея для пацыента. Часцей за ўсё палепшыць здароўе ўдаецца з дапамогай іншых аперацый — на ўласным сэрцы ці сасудах. У РНПЦ «Кардыялогія» магчымы ўвесь спектр хірургічных умяшанняў, якія выконваюцца ў лепшых сусветных клініках. А трапіць сюды могуць не толькі мінчане, але і жыхары з любой кропкі краіны.

Нобелеўскую прэмію па медыцыне атрымаюць вучоныя за адкрыццё новых магчымасцяў у лячэнні раку і аўтаімунных захворванняў
361

Нобелеўскую прэмію па медыцыне атрымаюць вучоныя за адкрыццё новых магчымасцяў у лячэнні раку і аўтаімунных захворванняў

Уладальнікамі Нобелеўскай прэміі ў галіне фізіялогіі і медыцыны 2025 года сталі Мэры Брункоў, Фрэд Рамсдэл і Шымон Сакагучы. Аб гэтым паведамляецца на афіцыйным сайце прэміі.
Спусціліся ў бальніцу, якая знаходзіцца на глыбіні 420 метраў пад зямлёй

Спусціліся ў бальніцу, якая знаходзіцца на глыбіні 420 метраў пад зямлёй

Дзяржаўная ўстанова «Рэспубліканская бальніца спелеалячэння» ў горадзе Салігорску — гэта ўнікальная медыцынская ўстанова, якая выкарыстоўвае немедыкаментозны метад лячэння ў натуральным падземным спелеакомплексе, размешчаным у калійных рудніках на глыбіні 420 метраў. Бальніца з’яўляецца адзінай у свеце дзеючай установай такога профілю, якая практыкуе лячэнне ў падземных умовах. Для таго каб даведацца, як арганізаваны працэс лячэння ў падземным спелеакомплексе, мы пабывалі ў Салігорску і спусціліся ў шахту

Міністэрства аховы здароўя: захваральнасць на ВРВІ ў верасні — на ўзроўні сярэдніх паказчыкаў за апошнія два гады
442

Міністэрства аховы здароўя: захваральнасць на ВРВІ ў верасні — на ўзроўні сярэдніх паказчыкаў за апошнія два гады

Захваральнасць на ВРВІ ў верасні — на ўзроўні сярэдніх паказчыкаў за апошнія два гады, паведаміла журналістам намеснік міністра аховы здароўя — галоўны дзяржаўны санітарны ўрач Беларусі Святлана Нячай, паведамляе БелТА.


Памёр лаўрэат Нобелеўскай прэміі па медыцыне Дэвід Балтымор

Памёр лаўрэат Нобелеўскай прэміі па медыцыне Дэвід Балтымор

У ЗША на 88-м годзе жыцця памёр лаўрэат Нобелеўскай прэміі ў галіне медыцыны Дэвід Балтымор. Ён адкрыў механізм перадачы генетычнай інфармацыі, паведамляе БелТА.


Новы хірургічны корпус узводзяць у Бабруйскай гарадской бальніцы ХМД
392

Новы хірургічны корпус узводзяць у Бабруйскай гарадской бальніцы ХМД

Новы хірургічны корпус узводзяць у Бабруйскай гарадской бальніцы хуткай медыцынскай дапамогі імя В. А. Марзона, паведамляе БелТА.


Урач ацаніў эфектыўнасць яблыкаў для зніжэння ўзроўню халестэрыну

Урач ацаніў эфектыўнасць яблыкаў для зніжэння ўзроўню халестэрыну

Прафесар, урач сардэчна-сасудзістай медыцыны Цім Чыка ўсумніўся ў тым, што рэгулярнае ўжыванне яблыкаў здольна істотна паўплываць на ўзровень халестэрыну щ арганізме чалавека. Карысць гэтых садавіны для здароўя сасудаў ён ацаніў у гутарцы з HuffPost.


Першая нейрасетка для ацэнкі развіцця мозгу немаўлят створана ў Расіі
323

Першая нейрасетка для ацэнкі развіцця мозгу немаўлят створана ў Расіі

Расійскія ўрачы і IT-спецыялісты распрацавалі нейрасетку, якая павысіць дакладнасць дыягностыкі і лячэння нованароджаных. Штучны інтэлект аналізуе вынікі МРТ-даследаванняў дзяцей, у якіх урачы падазраюць хваробы цэнтральнай нервовай сістэмы — такія, як, напрыклад, дзіцячы цэрэбральны параліч. Як нейрасеткі дапамагаюць медыкам, паведамляе «МІР 24».


Адразу пасля вучобы яго прызначылі загадчыкам вясковай амбулаторыі. Ён справіўся і не шкадуе аб выбраным шляху

Адразу пасля вучобы яго прызначылі загадчыкам вясковай амбулаторыі. Ён справіўся і не шкадуе аб выбраным шляху

Маладыя спецыялісты па ўсёй краіне пачалі работу. Наперадзе іх чакае цікавы шлях. А мы сустрэліся з маладым чалавекам, які пра гэты шлях ужо мае што расказаць. Знаёмцеся: Вадзім Краўцэвіч, загадчык Мажэйкаўскай амбулаторыі ў Лідскім раёне. Вучыўся ў Гродзенскім дзяржаўным медыцынскім універсітэце па мэтавым накіраванні ад Лідскай ЦРБ. Прыехаў у амбулаторыю па размеркаванні, адразу загадчыкам. За яго плячыма — чатыры гады адпрацоўкі. Пагаварылі з маладым урачом аб яго рабоце і планах на будучыню.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю