Навiны
Падчас бенефісу народны артыст Беларусі Антон Краўчанка выйшаў у балеце «Спартак»
Герой на сцэне і ў жыцці
Полацкі арган загучыць для гасцей міжнароднага фестывалю «Званы Сафіі»
Першы канцэрт праграмы адбудзецца 26 кастрычніка. Яго падрыхтавала пастаянная арганістка Сафійскага Сабора, заслужаная артыстка Беларусі Ксенія Пагарэлая. Менавіта ёй належала ідэя арганнага фестывалю ў Полацку, дзе з’явіўся шыкоўны інструмент, выраблены адмыслова для гэтай канцэртнай залы адной з найстарэйшых чэшскіх фірм: у ім 3905 труб з розных парод дрэва і асаблівых металічных сплаваў, 48 рэгістраў, 3 ручныя клавіятуры і адмысловая сістэма нажных педаляў. Яго стварылі 40 гадоў таму, з таго часу полацкі арган лічыцца найлепшым у Беларусі, што ацанілі выдатныя айчынныя і замежныя музыканты з больш чым 20 краін. А сёлета ў фестывалі возьмуць удзел прадстаўнікі Беларусі, Расіі і Японіі.
Балет «Лебядзінае возера» ў Вялікім тэатры стаў трыумфам класікі і прафесіяналізму
Зорка аднаго з вечароў праекта «Жыццё ў прафесіі» — народная артыстка Беларусі Вольга Гайко.
Шматдзетная маці на сцэне ў беларускіх танцах — мастацтва і рэальнасць
Праект Вялікага тэатра «Жыццё ў прафесіі» ў гэтым сезоне прысвяцілі народным артыстам Беларусі
Гастролі тэатра «Майстэрня Пятра Фаменкі» пройдуць у Мінску ў рамках культурнага супрацоўніцтва беларускай і расійскай сталіц
Сустрэча з гэтым тэатрам у Беларусі адбылася вельмі даўно, але запомнілася надоўга, прытым, што тады паказалі толькі адзін спектакль — але ж які быў аншлаг!.. І вось сёлета нас чакаюць паўнавартасныя гастролі з 12 па 22 лістапада.
Не толькі гастролі: больш адукацыйных і маладзёжных беларуска-расійскіх праектаў у галіне тэатра
Пра гэта ішла гаворка падчас круглага стала ў Беларускім дзяржаўным маладзёжным тэатры якраз, калі ў Мінску адбываліся гастролі славутага «Тэатра на Васільеўскім» з Санкт-Пецярбурга. Але супрацоўніцтва можа быць шырэйшым, што прадугледжвае Пагадненне паміж урадамі Расійскай Федэрацыі і Рэспублікі Беларусь аб культурным супрацоўніцтве ў сферы тэатральнага мастацтва паміж рэгіёнамі Саюзнай дзяржавы. Напрыклад, тое, што расійскія тэатры — чаканыя госці на тэатральных фестывалях у Беларусі, відавочна. Але і ў беларускіх тэатраў ёсць магчымасць стаць удзельнікамі расійскіх фестываляў.
Оперны спявак Аркадзь Валадось нагадвае пра беларускія карані Дзмітрыя Шастаковіча