Навiны
У Віцебску адбудуцца Дні Пскоўскай вобласці
Сябры з памежнага рэгіёна Расійскай Федэрацыі будуць гасціць у горадзе над Дзвіной 20 і 21 лістапада.
Беларускі тыдзень прадпрымальніцтва на Віцебшчыне пачынаецца з дня адкрытых дзвярэй у тэхнапарку
Інкубатар малога прадпрымальніцтва запрашае сёння ўсіх ахвотных азнаёміцца з яго магчымасцямі, даведацца, чым ён можа быць карысным пачынаючым і не толькі, бізнесменам. Сёння ж стартуе хакатон «Выкарыстанне нейрасетак для напісання праграмнага забеспячэння», удзельнікі якога на працягу трох дзён выканаюць заданне па азначанай тэме, а затым прадэманструюць прадукт сумеснай работы.
Віцебская абласная асацыяцыя мясцовых Саветаў дэпутатаў распачала рэалізацыю праекта «Вуснамі немаўляці»
Палітычная адукаванасць, дасведчанасць насельніцтва аб тым, якую ролю адыгрываюць народныя выбраннікі ў вырашэнні пытанняў жыццядзейнасці жыхароў сваёй мясцовасці і краіны ў цэлым, павінны фарміравацца ў дзяцінстве, палічылі ў асацыяцыі. Таму прынялі рашэнне аб арганізацыі сустрэч дэпутатаў мясцовых Саветаў са школьнікамі.
Якіх спецыялістаў рыхтуе Віцебскі дзяржаўны індустрыяльны каледж
Абноўлены цэнтр кампетэнцый Віцебскага дзяржаўнага індустрыяльнага каледжа стаў выдатным падарункам да святкавання 85-годдзя сістэмы прафесійнай адукацыі Беларусі. Часткай гэтай сістэмы на працягу 65 гадоў з’яўляецца і сама ўстанова сярэдняй спецыяльнай адукацыі. Тут рыхтуюць спецыялістаў сярэдняга звяна для харчовай прамысловасці і сферы абслугоўвання: кухараў, кандытараў, пекараў, прадаўцоў, кантралёраў-касіраў, афіцыянтаў, барменаў. На базе сярэдняй спецыяльнай адукацыі можна атрымаць спецыяльнасці ў сферы камерцыйнай дзейнасці, а таксама тэхніка-тэхнолага і майстра вытворчага навучання.
У Оршы ўшанавалі працоўны подзвіг
Сквер і памятная стэла «Орша — горад працоўнай славы. 1941 — 1945 гг.» урачыста адкрыты ў Віцебскай вобласці.
Новы будынак ЗАГСа адкрыты ў горадзе Чашнікі Віцебскай вобласці
Першай урачыстасцю, якая ў ім адбылася, стала цырымонія ўшанавання сямейнай пары Святланы і Андрэя Сушковых у сувязі з Каралавым вяселлем, 35-годдзем сумеснага жыцця.
Людзям павінна быць светла
Як выконваецца распараджэнне Прэзідэнта № 119рп ад 01.07.2020 года «Аб дадатковых мерах па вырашэнні актуальных пытанняў жыццядзейнасці насельніцтва» ў частцы асвятлення населеных пунктаў на прыкладзе Шумілінскага раёна Віцебскай вобласці, высвятляла карэспандэнт «Звязды».
Прыкмета нафтагорада — блакітныя электробусы
Віцебская дзяржаўная акадэмія ветэрынарнай медыцыны адзначае 101-ы дзень нараджэння
Галоўны экспанат Обальскага музея камсамольскага падполля — вымпел «За мужнасць і стойкасць у гады Вялікай Айчыннай вайны»
Гэтай узнагароды гарадскі пасёлак Обаль быў удастоены па ўказе Прэзідэнта ў 2024 годзе ў напамін пра подзвіг «Юных мсціўцаў». У самы чорны час нямецка-фашысцкай акупацыі ў павуцінні моцнага варожага гарнізона мясцовыя дзяўчаты і хлопцы вялі адважную барацьбу за свабоду сваёй Радзімы, дапамагалі партызанам і Чырвонай арміі.