Навiны
Ад Нарачы да Індыі: сотні сем’яў сабраліся на «Навагодняй кругаверці» ў Магілёве
У Магілёве ў парку Падніколле прайшло спартыўна-забаўляльнае сямейнае свята «Навагодняя кругаверць», у якім прынялі ўдзел сотні дзяцей і дарослых з Магілёва, іншых гарадоў Беларусі і нават замежжа, паведаміла БелТА.
Эксперт: Прысутнасць нашай краіны на Глабальным Поўдні ў бліжэйшай пяцігодцы толькі ўзмоцніцца
Такім меркаваннем з карэспандэнтам zviazda.by падзяліўся намеснік старшыні Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па міжнародных правах Алег Дзячэнка.
Дабро, клопат і жаданне дапамагчы. Дзяржстандарт павіншаваў выхаванцаў Нясвіжскага раённага сацыяльна-педагагічнага цэнтра
Старшыня Дзяржаўнага камітэта па стандартызацыі Алена Маргунова, а таксама яе калегі з цэнтральнага апарату, Белгім, «Белінвестэнергазберажэння» і Слуцкага ЦСМС у рамках навагодняй рэспубліканскай дабрачыннай акцыі «Нашы дзеці» зазірнулі да педагогаў і выхаванцаў Нясвіжскага раённага сацыяльна-педагагічнага цэнтра, паведамілі БелТА ў прэс-службе камітэта.
Тэртэль: паміж Беларуссю і Польшчай ідзе дыялог, мы дасягнем выніку
Паміж Беларуссю і Польшчай ідзе дыялог. Гэта цяжкая і сур’ёзная праца, але вынік будзе дасягнуты. Пра гэта па выніках дакладу Прэзідэнту Беларусі Аляксандру Лукашэнку заявіў журналістам старшыня КДБ Беларусі Іван Тэртэль, паведаміла БелТА.
Беларусы заваявалі бронзу на Гульнях будучыні ў Абу-Дабі
Беларуская каманда MinskHouse стала бронзавым прызёрам у турніры па тактычнай стральбе (Phygital Shooter) на Гульнях будучыні ў Абу-Дабі, паведамляе БелТА.
Хакеісты «Ліды» атрымалі другую сухую перамогу запар у экстралізе
«Юнацтва», «Ліда» і «Віцебск» здабылі перамогі ў матчах 36-га тура рэгулярнага чэмпіянату беларускай хакейнай экстралігі сезона-2025/26, паведамляе БелТА.
Канькабежац Рудэнка стаў найлепшым на дыстанцыі 1500 м на чэмпіянаце Расіі
Беларус Віктар Рудэнка заняў першае месца на чэмпіянаце Расіі па канькабежным спорце на асобных дыстанцыях у Каломне, паведамляе БелТА.
Зборная Беларусі завяршае год на 99-м месцы рэйтынгу ФІФА
Зборная Беларусі завяршае 2025 год у канцы першай сотні рэйтынгу Міжнароднай федэрацыі футбола (ФІФА), займаючы 99-ю пазіцыю, паведамляе БелТА.
Масавыя забастоўкі ў аэрапортах Еўропы прывядуць да транспартнага хаосу на Каляды
У Еўропе і Вялікабрытаніі ў канцы снежня і пачатку студзеня падарожнікі сутыкнуцца з затрымкамі і адменамі рэйсаў. У многіх міжнародных аэрапортах пройдуць забастоўкі з-за нізкіх заработных плат, паведамляе Euronews. Перадае БелТА.
Экспарт навукаёмістай прадукцыі на Br9 млрд. Зацверджана дзяржпраграма інавацыйнага развіцця да 2030 года
У Беларусі зацверджана Дзяржаўная праграма інавацыйнага развіцця на 2026-2030 гады. Адпаведны Указ № 448 падпісаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, паведамляе БелТА.