Навiны
Простыя правілы вырошчвання садовых суніц з насення
Пры вырошчванні суніц праз расаду першыя ягады вы зможаце пакаштаваць ужо ў пачатку жніўня. У першае лета іх будзе няшмат, але якраз дастаткова, каб атрымаць асалоду ад іх смаку і водару і ўбачыць вынікі сваёй працы. На наступны год плоданашэнне настолькі багатае, што збіраць ягады прыйдзецца праз дзень.
Хто прыдумаў «футра» і прычым да заліўнога чорная ікра?
З даўніх часоў за навагоднім сталом замацаваўся шэраг традыцыйных страў, без якіх Новы год ужо не ўспрымаецца як самае доўгачаканае зімняе свята. Акрамя класічных мандарынаў і ананасаў, на стале амаль кожнай сярэднестатыстычнай сям’і абавязкова прысутнічаюць салаты «Аліўе», «Селядзец пад футрам» і заліўное. Мы даведаліся, адкуль пайшлі гэтыя кулінарныя вынаходкі, якія ўжо можна смела лічыць стравамі народнай кухні.
Чым быў адметны «Марафон адзінства» ў Салігорску?
У першыя паслянавагоднія выхадныя ў сталіцы шахцёраў было горача. Тут 3 і 4 студзеня праходзіла рэспубліканская грамадска-культурная акцыя «Марафон адзінства». Тысячы чалавек паўдзельнічалі ў гэтай знакавай падзеі, наведалі цікавыя выставы, папрысутнічалі на сустрэчах і выступленнях артыстаў, адчулі сапраўдны настрой усеагульнага яднання. Муралы, квэсты, інтэрактывы і святочны настрой — вось, чым жылі салігарчане і госці горада ў гэтыя дні. Заключным акордам «Марафона Адзінства» стаў традыцыйны канцэрт «Час выбраў нас». Карэспандэнт «Звязды» далучыўся да гэтай яркай, масавай і светлай акцыі пачатку новага 2025 года.