Навiны
У Беларусі папаўняюць парк грамадскага транспарту і ўкараняюць лічбавыя тэхналогіі
Кіраўнік дзяржавы заўсёды ўдзяляў увагу якасці дарог і даступнасці пасажырскага транспарту, падкрэсліваючы, што жыхары як вялікіх гарадоў, так і вёсак павінны адчуваць сябе аднолькава камфортна. У чарговы раз звярнуўся да гэтай тэмы ён і падчас цырымоніі ўступлення на пасаду 25 сакавіка. «Для гэтага трэба выраўноўваць магчымасці. Дзе б беларусы ні жылі — у вялікіх вёсках, аграгарадках, раённых цэнтрах — усюды ўмовы павінны быць, як у сталіцы. Якасныя дарогі, даступны транспарт — прыярытэт нумар адзін», — падкрэсліў тады Аляксандр Лукашэнка. Як выконваецца задача Прэзідэнта?
Як ініцыятыву «ад двара» хутка рэалізаваць на ўзроўні горада
Размова аб вопыце сталіцы па рабоце акруговых саветаў тэрытарыяльнага грамадскага самакіравання ішла на выязным пасяджэнні Прэзідыума Савета Рэспублікі.
Ва Урадзе адбылося пасяджэнне аргкамітэта па падрыхтоўцы і правядзенні пасяджэнняў сёмага Усебеларускага народнага сходу
У адпаведнасці з распараджэннем Старшыні Усебеларускага народнага сходу, Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі, другое пасяджэнне УНС пройдзе ў Мінску 18 і 19 снежня 2025 года.
Падведзены вынікі конкурсу «Моцная сям'я — моцная дзяржава»
У Мінску стартаваў ІХ Беларускі касмічны кангрэс
21—23 кастрычніка 2025 года сталіца стала цэнтрам прыцягнення для лепшых розумаў у галіне космасу і высокіх тэхналогій. Маштабнае мерапрыемства, дзе нараджаюцца новыя ідэі і ўмацоўваюцца саюзы для заваявання абшараў Сусвету, праходзіць на базе Аб'яднанага інстытута праблем інфарматыкі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, Інстытута цепла- і масаабмену імя А. В. Лыкава і Прэзідыума НАН.
Мінтранс працуе над заключэннем новых пагадненняў у сферы міжнародных аўтамабільных перавозак грузаў
Пра тое, з якімі краінамі Беларусь плануе падпісаць пагадненні ў сферы міжнародных аўтамабільных перавозак грузаў, расказаў на прэс-канферэнцыі, прысвечанай Дню аўтамабіліста і дарожніка, у прэс-цэнтры БелТА начальнік упраўлення аўтамабільнага і гарадскога пасажырскага транспарту Міністэрства транспарту і камунікацый Рэспублікі Беларусь Андрэй Гладкі.
«Біблія нарматворчасці». Чупрыс расказала аб навацыях законапраекта, унесенага ў парламент Прэзідэнтам
Намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Вольга Чупрыс, адказваючы на пытанні журналістаў, расказала падрабязнасці пра ўнесены кіраўніком дзяржавы ў парламент законапраект «Аб змяненні законаў па пытаннях нарматворчай дзейнасці», перадае БелТА.
Гісторыя маладога ўрача, якая пасля адпрацоўкі засталася працаваць у сельскай мясцовасці
Вальфовіч аб комплексным вучэнні грамадзянскай абароны: важна забяспечыць зладжанасць дзеянняў у любых умовах
Галоўная задача сённяшняга комплекснага вучэння з дзяржаўнымі органамі — забяспечыць зладжанасць і эфектыўнасць дзеянняў службаў грамадзянскай абароны ў любых умовах, заявіў Дзяржаўны сакратар Савета Бяспекі Аляксандр Вальфовіч у час вучэння з рэспубліканскімі сіламі грамадзянскай абароны, паведамляе БелТА.