Навiны
«Наша галоўная задача — працаваць з людзьмі, і для гэтага ў нас ёсць усе магчымасці»
Народныя выбраннікі заўсёды на пастаяннай сувязі са сваімі выбаршчыкамі і цалкам уцягнутыя ў праблемы простых людзей. Акрамя таго, дэпутаты нярэдка мяняюць дзелавыя касцюмы на пальчаткі, рыдлёўкі і граблі, наводзячы парадак на тэрыторыі сваіх населеных пунктаў. Што хвалюе жыхароў цэнтральнага рэгіёна, і як вырашаецца праблема пустых дамоў у сельскай мясцовасці? Якую ролю адыгралі дэпутаты Міншчыны ў галоўнай грамадска-палітычнай падзеі краіны і што яшчэ робіцца для добраўпарадкавання нашых вёсак і раённых цэнтраў? На гэта і не толькі карэспандэнту «Звязды» дала адказы намеснік старшыні Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па рэгіянальнай палітыцы і мясцовым самакіраванні, старшыня Мінскага абласнога Савета дэпутатаў Наталля Якубіцкая.
«Людзі ведаюць і давяраюць: гэта вялікі плюс і вялікая адказнасць»
Для дэпутата Палаты прадстаўнікоў, члена Пастаяннай камісіі па працы і сацыяльных пытаннях Аляксандра Канапацкага пачатак года ў яго Гомельскай-Чыгуначнай выбарчай акрузе № 32 выдаўся багатым на сустрэчы з выбаршчыкамі — працаўнікамі прадпрыемстваў-флагманаў Гомеля і не толькі.
У Поразаўскім сельскім Савеце ствараюць «вёску будучыні»
І, відавочна, не адну. Тут узяты курс на продаж закінутых пустых дамоў па адной базавай велічыні. Справа ідзе даволі хутка. Калі ў 2022 годзе ў сельскім Савеце было прададзена шэсць такіх сядзіб, то за два мінулыя гады — ужо 32. Нават гаворка ідзе аб стварэнні вёсак новага тыпу — з сучаснымі камфортнымі дамамі і прысядзібнымі плантацыямі.
Бабруйчанін прыдумаў яшчэ адзін спосаб дапамагчы дзецям з абмежаванымі магчымасцямі
Яшчэ некалькі гадоў таму Аляксандр Пурымаў нават не думаў, што будзе спецыялістам па сенсорнай інтэграцыі. Ён рыхтаваўся стаць весляром. Вучыўся ў Бабруйскай спецыялізаванай дзіцяча-юнацкай школе алімпійскага рэзерву, узмоцнена трэніраваўся, быў прызёрам... Але аднойчы трапіў у бабруйскі Цэнтр карэкцыйна-развіццёвага навучання і рэабілітацыі, дзе папрацаваў з дзецьмі-інвалідамі. І гэта змяніла яго жыццё.
Ці прышпільваецеся вы рамянём бяспекі?
На тэрыторыі Гомельскай вобласці супрацоўнікі Дзяржаўтаінспекцыі працягваюць рэйдавыя мерапрыемствы па адсочванні выкарыстання вадзіцелямі і пасажырамі рамянёў бяспекі.
Запас трываласці гаспадаркі
Ад становішча спраў на сяле ў многім залежаць дабрабыт нашых людзей, узровень харчовай бяспекі і ў выніку сацыяльна-палітычная стабільнасць у краіне. Людзі перш за ўсё павінны быць накормлены, апрануты — словам, жыць нармальна. Тады і будзе сацыяльна-эканамічная бяспека. У многім гэтаму спрыяе сельская гаспадарка. Сёння стаіць задача рухацца далей, зрабіць дзейнасць сельскагаспадарчай галіны больш устойлівай, а яе развіццё — прагрэсіўным.
Духмяны гонар віцебскай зямлі
У 2022 годзе ў паўночным рэгіёне з’явіўся новы хлебны сімвал — цёмны бохан пад прыгожай назвай «Каравай Прыдзвіння». Ідэя стварэння такой візітнай карткі вобласці прыйшла кіраўніку рэгіёна Аляксандру Субоціну, падтрымаў ініцыятыву гендырэктар ААТ «Віцебскхлебпрам» Міхаіл Рог. Двухкілаграмовы духмяны бохан хутка знайшоў папулярнасць не толькі ў жыхароў, але і ў шматлікіх замежных гасцей Віцебшчыны. А ў 2025 годзе хлеб «Каравай Прыдзвіння» атрымаў самую высокую ўзнагароду — Дзяржаўны знак якасці.
Як у Гродзенскай вобласці будуць паляпшаць экалагічнае асяроддзе
Завяршаецца першы месяц Года добраўпарадкавання, які дае старт Пяцігодцы якасці. У азначаным кірунку будуць прыкладацца намаганні дзяржавы, арганізацый, усіх грамадзян. Размова — пра развіццё інфраструктуры, навядзенне парадку, захаванне навакольнага асяроддзя. Такая работа сёлета павінна стаць больш эфектыўнай, а мерапрыемствы больш маштабнымі і ахопліваць розныя сферы і аб’екты.
Гомельшчына атрымае некалькі мастоў
У Гомельскай вобласці поўным ходам ідзе аднаўленне і будаўніцтва адных з самых працяглых у краіне пешаходнага і аўтамабільнага мастоў.
У Гродне сустрэлі Кітайскі Новы год
Мерапрыемствы прайшлі ў Гуманітарным каледжы ГрДУ імя Янкі Купалы і ў галоўным корпусе ўніверсітэта 29 і 30 студзеня.