Навiны
«Арэшнік» будзе пастаўлены на баявое дзяжурства ў Беларусі ў снежні
Ракетны комплекс «Арэшнік» будзе пастаўлены на баявое дзяжурства ў Беларусі ў снежні. Аб гэтым заявіла прэс-сакратар Прэзідэнта Беларусі Наталля Эйсмант, паведамляе БелТА.
Качанава: Дапамагаць тым, хто мае патрэбу, — наша беларуская традыцыя
Дапамагаць тым, хто мае патрэбу ў гэтым — наша беларуская традыцыя. Такой думкай падзялілася старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава падчас адкрыцця новага корпуса Мінскага гарадскога сацыяльнага пансіяната «Гармонія», паведамляе БелТА.
Як у МНПЦ хірургіі, транспланталогіі і гематалогіі ставяць людзей на ногі пасля інсультаў
Інсульт — цяжкае захворванне, якое з’яўляецца сур’ёзнай праблемай для аховы здароўя ў Беларусі, як, зрэшты, і ва ўсім свеце. Сярод прычын інвалідызацыі яно стаіць на першым месцы. Аднак сёння сучасныя метады лячэння дазваляюць настолькі мінімізаваць наступствы інсульту, што, напрыклад, амаль 80 % пацыентаў пасля своечасова праведзенага трамбалізісу (увядзенне прэпарату, які рассмоктвае тромб) ужо на момант выпіскі са стацыянара праяў інваліднасці не маюць. Паводле даных Еўрапейскай арганізацыі інсультаў (ESO), па выніках 2023 года беларуская сістэма аховы здароўя ўваходзіць у топ-5 у рэйтынгу па дапамозе пацыентам з інсультам сярод краін Еўропы. Адным з вядучых у Беларусі цэнтраў па лячэнні інсультаў з’яўляецца Мінскі навукова-практычны цэнтр хірургіі, транспланталогіі і гематалогіі. З пачатку года тут дапамаглі больш за 1,6 тысячы пацыентаў з інсультамі.
Як падлеткі становяцца пешкамі інтэрнэт-махляроў і нарказлачынцаў
Лёгкія грошы — цяжкія наступствы.
Як развіваецца айчынная аўтамабільная прамысловасць
Як адзначыў галоўны тэхнолаг ААТ «МАЗ» — кіруючая кампанія холдынгу «БЕЛАЎТАМАЗ» Сяргей СЛАЎНІКАЎ, маштабная праграма тэхналагічнай трансфармацыі вытворчасці разлічана да 2035 года. Яе галоўная мэта — стварэнне канкурэнтаздольнай тэхнікі. Акрамя таго, укараняюцца перадавыя, у тым ліку рабатызаваныя тэхналогіі.
Аляксандр Шыпула — аб уласных праектах у рабоце з выбаршчыкамі
Прыёмы грамадзян, прамыя тэлефонныя лініі, сустрэчы з працоўнымі калектывамі, дыялогі з моладдзю — жыццё дэпутата заўсёды насычана стасункамі з выбаршчыкамі... Яно і не дзіўна, бо, як часта адзначаюць самі дэпутаты, чужых праблем не бывае. Такога меркавання прытрымліваецца і намеснік старшыні Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўніоў па ахове здароўя, фізічнай культуры, сямейнай і маладзёжнай палітыкі Аляксандр ШЫПУЛА. Ён расказаў пра галоўныя аспекты работы ў сваёй 62-й Барысаўскай гарадской акрузе.
Як КОТГСы дапамагаюць у добраўпарадкаванні сталіцы
Пагадзіцеся, прыемна вяртацца з працы дадому, калі не толькі ва ўласнай кватэры, але і каля пад’езда, і ў найбліжэйшым двары тэрыторыя выглядае чыстай і добраўпарадкаванай. І калі ў прыватным доме даглядаць кветнікі, прыбіраць смецце і шмат іншых спраў — твае абавязкі, жыхарам шматкватэрных дамоў прасцей — за гэта пераважна адказваюць супрацоўнікі адказных службаў. Аднак ёсць і тыя неабыякавыя грамадзяне-энтузіясты, якія далучаюцца да калегіяльных органаў тэрытарыяльнага грамадскага самакіравання (далей — КОТГС), каб дапамагчы ў добраўпарадкаванні. Сёлетнія вынікі іх дзейнасці абмеркавалі ў Мінскім гарвыканкаме.
Перспектывы беларуска-турэцкага міжпарламенцкага ўзаемадзеяння абмеркавалі ў Нацыянальным сходзе
Як аформіць выхадны для дыспансерызацыі расказалі ў Мінпрацы
Кожны работнік мае права прайсці медыцынскае абследаванне, не губляючы ў заробку, што гарантуе Працоўны кодэкс. Першы і ключавы крок для гэтага — узгадніць з наймальнікам канкрэтную дату або даты, прызначаныя для візіту ў паліклініку.