Навiны
Турчын: Самая галоўная задача ўрада — збалансаваны эканамічны рост
Самая галоўная задача ўрада — збалансаваны эканамічны рост. Аб гэтым заявіў прэм’ер-міністр Беларусі Аляксандр Турчын у Савеце Міністраў, перадае БелТА.
Лукашэнка: Новае пакаленне, як і абяцалі, сёння кіруе краінай
Ад святочных нагод да рабочых пытанняў, хоць і з адценнем урачыстасці. Пасля ўшанавання жанчын, якія сваёй працай упрыгожваюць краіну, Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сур’ёзна пагаварыў з мужчынамі, ад якіх залежыць далейшы дабрабыт і росквіт дзяржавы.
Айчыннай прамысловасці ёсць што паказаць турыстам
Як адзначыў намеснік міністра прамысловасці Андрэй Кузняцоў, экскурсіі, якія праводзяцца на прамысловых прадпрыемствах, летась наведалі больш за 266 тысяч чалавек. Такім чынам, тэмп росту склаў больш як 130 % за год.
Дзмітрый Крутой абазначыў задачы новаму ўраду
Кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Дзмітрый Крутой абазначыў задачы новаму складу ўрада ў час прадстаўлення калектыву прэм’ер-міністра Аляксандра Турчына, назначанага на гэту пасаду 10 сакавіка кіраўніком дзяржавы Аляксандрам Лукашэнкам, перадае БелТА.
У паўночным Кітаі папулярныя «кветкі з мукі»
Фігуркі з цеста, якія па-кітайску называюцца «мяньхуа» (даслоўны пераклад — «кветкі з мукі») або «хуама» (даслоўны пераклад — «кветкавы хлябец») — гэта традыцыйнае мастацтва стварэння ядомых скульптур, унікальны від кулінарнага мастацтва, яуі папулярны ў паўночных раёнах Кітая, а менавіта ў правінцыях Шаньдун, Шаньсі, Хэнань, Шэньсі і Ганьсу. Кітайцы на поўначы краіны на кожнае традыцыйнае свята лепяць фігуркі з цеста ў адпаведнасці з мясцовымі звычкамі і звычаямі, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».
Аляксандр Турчын павіншаваў беларусак з Міжнародным жаночым днём
«Дарагія жанчыны! Сардэчна віншую вас з самым выдатным вясновым святам — 8 сакавіка! Гэты дзень з’яўляецца асаблівай датай у календары беларусаў, ён напоўнены глыбокай павагай і прызнаннем выключна важнай ролі жанчын у грамадстве. У гэты дзень мы дзякуем нашых мілых дам, любімых маці і бабуль, сясцёр і дочак за мудрасць і цярпенне, клопат і дабрыню, душэўную цеплыню і пяшчоту».
Турчын уручыў ордэны Маці жыхаркам Міншчыны
Матчына праца часта застаецца незаўважанай у паўсядзённай мітусні, але толькі не з боку дзяржавы. Вось і напярэдадні Міжнароднага жаночага дню 31 шматдзетная мама з 14 раёнаў Мінскай вобласці атрымала ордэны Маці. Заслужаную ўзнагароду жыхаркам рэгіёна ўручыў старшыня Мінскага аблвыканкама Аляксандр Турчын. Урачыстая цырымонія прайшла ў Палацы Рэспублікі.
Мінск і Мінская вобласць умацоўваюць эканамічнае лідарства ў краіне
Цэнтральны рэгіён і сталіца на першых пазіцыях фактычна па ўсіх паказчыках сацыяльна-эканамічнага развіцця ўжо не першы год. Мінулы 2024-ы не стаў выключэннем: Мінск і Мінская вобласць, як стала вядома падчас падвядзення вынікаў, сваё лідарства саступаць не збіраюцца.
Турчын: «Выхаваць пяць і больш дзяцей — цяжкая праца, але ўдзячная»
Выхаваць пяць і больш дзяцей — цяжкая, але ўдзячная праца. Гэта адзначыў на ўрачыстым мерапрыемстве з нагоды ўручэння ордэна Маці прадстаўніцам Мінскай вобласці старшыня Мінскага аблвыканкама Аляксандр Турчын, перадае БелТА.
Супрацоўнікі ўнутраных спраў Міншчыны атрымалі ключы ад новых кватэр
У Мінскай вобласці ўжо стала добрай традыцыяй кожны год узводзіць мінімум адзін дом для супрацоўнікаў органаў унутраных спраў. Не стаў выключэннем і цяперашні — утульная 11-павярхоўка на вуліцы Васільковай у аграгарадку Сеніца Мінскага раёна сёння прыняла навасёлаў. 217 сем’яў супрацоўнікаў органаў унутраных спраў цэнтральнага рэгіёна атрымалі ключы ад уласных кватэр. Павіншаваць людзей з такой падзеяй прыехалі старшыня Мінскага аблвыканкама Аляксандр Турчын і міністр унутраных спраў генерал-лейтэнант міліцыі Іван Кубракоў.