Навiны
На Міншчыне ратавальнікі выцягнулі з вады двух дзяцей
3 ліпеня ў Мінскай вобласці супрацоўнікі АСВОД прадухілілі два няшчасныя выпадкі на вадзе, паведамляе абласное ўпраўленне МНС.
У Гродзенскай вобласці пачалі ўборку азімага ячменю
Першыя камбайны выйшлі на палі ў Гродзенскім, Бераставіцкім, Ваўкавыскім, Гродзенскім і Слонімскім раёнах, даўшы старт жніве — 2025, перадае Telegram-канал «Пул 4 Регион».
На Міншчыне аб’яўлены конкурс на лепшае добраўпарадкаванне
Сергяенка разам з дэпутатамі наведаў шэраг прадпрыемстваў Віцебшчыны
Старшыня Палаты прадстаўнікоў, упаўнаважаны прадстаўнік Кіраўніка дзяржавы ў Віцебскай вобласці разам з групай дэпутатаў, якія маюць вопыт кіраўніцтва сельгасарганізацыямі, праінспектавалі шэраг буйных прадпрыемстваў Полацкага, Лепельскага і Ушацкага раёнаў. У поле зроку дэпутатаў быў ход уборкі травяністых кармоў.
У Шумілінскім раёне мужчына з-за рэўнасці падпаліў дом з людзьмі ўнутры: адзін чалавек загінуў
Шумілінскі раённы аддзел СК устанаўлівае абставіны пашкоджання і знішчэння чужой маёмасці, якая прывяла па неасцярожнасці да смерці чалавека. Аб гэтым піша БелТА.
Якія праграмы падрыхтавалі ў Мінскай вобласці да 3 ліпеня
Урачыстасці да галоўнага свята нашай незалежнасці сёлета пройдуць на Міншчыне. У кожным вялікім і маленькім населеным пункце адбудуцца свае тэматычныя праграмы, народныя гулянні і фееверкі. Усе мерапрыемствы ў рэгіёнах скончацца акцыяй «Спяваем гімн разам!».
У Бераставіцкім раёне эксперыментуюць над вырошчваннем элітнага насення
Будаўніцтва Гродзенскага абласнога клінічнага анкалагічнага дыспансера плануюць завяршыць у наступным годзе
Пытанне аб узвядзенні анкалагічнага дыспансера ў Гродне стаяла востра. Аб гэтым неаднаразова заяўляў Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка. Будаўніцтва знаходзіцца пад асабістым кантролем кіраўніка дзяржавы. Гродзеншчына — адзіны рэгіён, дзе не было свайго анкацэнтра і дапамогу людзі атрымлівалі не цэнтралізавана. Як ідзе будаўніцтва і на якую дапамогу могуць разлічваць пацыенты? Усімі падрабязнасцямі з уласным карэспандэнтам «Звязды» падзяліўся галоўны ўрач гарадской клінічнай бальніцы № 3 Уладзіслаў Фралоў. На тэрыторыі ўстановы, якую ён узначальвае, і ўзводзіцца цэнтр.
Расказваем, як у Бераставіцкім раёне Гродзенскай вобласці праводзяць эксперыменты па вырошчванні элітнага насення
ААТ «Малабераставіцкая элітгас» нярэдка прымае ў сябе журналістаў, бо тут спецыялізуюцца на вырошчванні элітнага насення бульбы, збожжавых і рапсу, якое потым «разлятаецца» па ўсёй краіне. Аб тым, як кланіраваць бульбу і вырасціць культуру з прабіркі, расказаў галоўны аграном гаспадаркі Сяргей Хабец — чалавек, які любіць сваю прафесію ўсім сэрцам, а таксама родную зямлю, на якой працуе ўжо больш за 20 гадоў.