Top.Mail.Ru

Навiны

Як працуюць дамоўленасці па пенсіях паміж краінамі ЕАЭС, расказалі ў Мінпрацы

Як працуюць дамоўленасці па пенсіях паміж краінамі ЕАЭС, расказалі ў Мінпрацы

У 2019 годзе дзяржавы — удзельніцы Еўразійскага эканамічнага саюза падпісалі пагадненне аб пенсіённым забеспячэнні працоўных. Гэта стала важным крокам ва ўрэгуляванні пытанняў пенсіённага забеспячэння грамадзян, якія працуюць на тэрыторыі саюза. Дакумент прадугледжвае фарміраванне пенсіённых правоў грамадзянамі ў перыяды работы ў дзяржавах — членах саюза. У такім выпадку выплата страхавых узносаў ажыццяўляецца ў пенсіённыя фонды дзяржавы працаўладкавання, і, дасягнуўшы пенсіённага ўзросту, грамадзяне змогуць атрымліваць пенсію ад гэтай дзяржавы. Пагадненне набыло моц з 1 студзеня 2021 года. Аб асаблівасцях механізма яго рэалізацыі і ініцыятывах Беларусі расказала начальнік галоўнага ўпраўлення пенсіённага забеспячэння Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Алена Гомарава, паведамляе БелТА.

У Беларусі павялічыліся памеры бюджэтаў пражытачнага мінімуму

У Беларусі павялічыліся памеры бюджэтаў пражытачнага мінімуму

У Беларусі з 1 лістапада павялічыліся памеры бюджэтаў пражытачнага мінімуму. Аб гэтым паведамляе БелТА. 

Падведзены вынікі рэспубліканскага агляду-конкурсу сярод каледжаў,  прысвечанага Году добраўпарадкавання

Падведзены вынікі рэспубліканскага агляду-конкурсу сярод каледжаў, прысвечанага Году добраўпарадкавання

У конкурсе ўдзельнічалі 113 устаноў сярэдняй спецыяльнай і прафесійна-тэхнічнай адукацыі з усіх рэгіёнаў краіны. Пераможцам конкурсу стаў Івацэвіцкі дзяржаўны аграрны каледж, другое месца ўзяў Магілёўскі дзяржаўны тэхналагічны каледж, а тройку прызёраў закрыў Гродзенскі дзяржаўны электратэхнічны каледж імя Івана Шчаснага.


Знаёмцеся: працоўная дынастыя Прадыбайла з Мінскага завода шасцерань

Знаёмцеся: працоўная дынастыя Прадыбайла з Мінскага завода шасцерань

На Мінскім заводзе шасцерань вырабляюць зубчатыя колы розных памераў — справа, здавалася б, мужчынская. Але на прадпрыемстве і жанчынам знаходзіцца занятак. Людзі працуюць цэлымі дынастыямі. 


Развіццё кааперацыйных сувязяў абмеркавалі ў Мінску прадстаўнікі ваенпрама Беларусі і Расіі

Развіццё кааперацыйных сувязяў абмеркавалі ў Мінску прадстаўнікі ваенпрама Беларусі і Расіі

Гарманізацыю заканадаўства і развіццё кааперацыі паміж Беларуссю і Расіяй у сферы ваенна-тэхнічнага супрацоўніцтва (ВТС) абмеркавалі ў Мінску, паведаміла БелТА.

Адкрыццё Цэнтра тэхнічнай творчасці дзяцей і моладзі ў Мінску

Адкрыццё Цэнтра тэхнічнай творчасці дзяцей і моладзі ў Мінску

Аляксандр Лукашэнка прыняў удзел ва ўрачыстай цырымоніі адкрыцця Цэнтра тэхнічнай творчасці дзяцей і моладзі ў Мінску. Тады кіраўнік дзяржавы заявіў, што ў краіне ўкладвалі і будуць укладваць сродкі ў развіццё перспектыўных тэхнічных кірункаў — робататэхнікі, нанаэлектронікі, складаных саманавучальных сістэм і іншых галін навукі. Пастаянна ўдасканальваецца падрыхтоўка кадраў, узмацняецца ўзаемадзеянне адукацыі з высокатэхналагічнымі прадпрыемствамі. «Разлічваю, што такія тэхнаінкубатары будуць не толькі ў сталіцы, але і па ўсёй краіне. Якімі яны павінны быць, мы прыкладна і паказваем — тым, хто хоча гэта рабіць і каго мы, мякка кажучы, папросім», — сказаў беларускі лідар.

   

Навукоўцы і інавацыі — у дапамогу ўрачам

Навукоўцы і інавацыі — у дапамогу ўрачам

Аб чым гаварылі ў Мінску на міжнародным стаматалагічным кангрэсе


Якімі праектамі здзіўлялі фіналісты конкурснага адбору СТАРТЛАБ БДУІР

Якімі праектамі здзіўлялі фіналісты конкурснага адбору СТАРТЛАБ БДУІР

Навізна, актуальнасць, практычнасць — менавіта такімі якасцямі, на думку журы, павінны валодаць найлепшыя праекты штогадовага конкурсу навуковых і інавацыйных ідэй сярод навучэнцаў Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта інфарматыкі і радыёэлектронікі. Сёлета за права на рэалізацыю змагалася 20 перспектыўных ідэй. Аб падрабязнасцях некаторых з іх даведалася карэспандэнт «Звязды».


Спікеры абедзвюх палат парламента працавалі ў Віцебскай вобласці

Спікеры абедзвюх палат парламента працавалі ў Віцебскай вобласці

Малочнатаварныя комплексы, мехдвары і сацыяльныя аб’екты.

У кітайскім пасольстве адбыліся актуальныя семінары і паказ традыцыйнага мастацтва

У кітайскім пасольстве адбыліся актуальныя семінары і паказ традыцыйнага мастацтва

Два семінары ў адзін дзень адбыліся ў зале Пасольства Кітайскай Народнай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь, прыцягнуўшы да сябе асаблівую ўвагу не толькі вядомых навукоўцаў, экспертаў, грамадскіх дзеячаў, але і моладзі — студэнтаў беларускіх ВНУ. Такая шырокая зацікаўленасць зразумелая: тэмы семінараў у пасольстве сяброўскай краіны вызначыны самой сучаснасцю — «Паскарэнне ўсебаковага развіцця жанчын дзеля цудоўнай будучыні» і «Кіраўніцтва ў Кітаі ў маім успрыманні». 

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю