Навiны
Помнік савецкім пагранічнікам адкрылі каля сцен Брэсцкай крэпасці
Каля Паўночнай брамы мемарыяльнага комплексу «Брэсцкая крэпасць-герой» 21 чэрвеня ва ўрачыстай абстаноўцы адкрылі скульптурную кампазіцыю «Савецкім пагранічнікам прысвячаецца». У цырымоніі прыняў удзел кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Дзмітрый Крутой, перадае БелТА.
ДАІ на выходных узмоцніць кантроль на дарогах
Дзяржаўтаінспекцыя працягне несці службу ва ўзмоцненым варыянце на гэтых выхадных, паведамілі ў галоўным упраўленні ДАІ МУС Беларусі.
Што рабіць, калі вы сустрэнецеся з лясным зверам?
Нядаўна паблізу Гродна былі заўважаны мядзведзі, што стала вялікім здзіўленнем для жыхароў рэгіёна. Даўно не фіксаваліся такія выпадкі. Як правіла, жывёлы трымаюцца на адлегласці ад чалавека. Пагаварылі са спецыялістам аб тым, што рабіць, калі сустрэнеш драпежніка, а таксама даведаліся, чаму нельга чапаць вожыкаў.
Педагог дала эфектыўныя рэкамендацыі па барацьбе з інтэрнэт-залежнасцю ў дзяцей
Выпускніца факультэта сацыяльна-педагагічных тэхналогій, выкладчык кафедры сацыяльнай педагогікі БДПУ імя М. Танка Марына Гусакова стала лаўрэатам XXXI Рэспубліканскага конкурсу навуковых работ студэнтаў. Перамогу ёй прынёс праект пад назвай «Сацыяльна-педагагічная дзейнасць па прафілактыцы лічбавых дэвіяцый падлеткаў ва ўстанове агульнай сярэдняй адукацыі», паведамляе БелТА.
Дэпутаты Палаты прадстаўнікоў усклалі кветкі да брацкай магілы ў мінскім парку імя Чалюскінцаў
Дэпутаты Палаты прадстаўнікоў на чале з намеснікам Старшыні Палаты прадстаўнікоў Вадзімам Іпатавым прынялі ўдзел у цырымоніі ўскладання кветак да брацкай магілы воінаў Савецкай арміі, падпольшчыкаў і мірных жыхароў, знішчаных нямецка-фашысцкімі захопнікамі ў 1941 — 1944 гадах, паведамілі ў прэс-службе ніжняй палаты парламента.
Міністр эканомікі аб прыярытэтах Беларусі да 2040 года
Рабатызацыя і лічбавыя тэхналогіі.
Саюз пісьменнікаў наведаў Чаркашын
Мікалая Андрэевіча Чаркашына, аўтара шматтомнага Збору твораў (на сённяшні дзень выдадзенага ў 12 тамах) члена Саюза пісьменнікаў Расіі і члена Саюза пісьменнікаў Беларусі, добра ведаюць і ў Маскве, і ў Мінску.
Аляксандр Лукашэнка: Вельмі важна, каб вы былі не толькі добрымі спецыялістамі, але і сапраўднымі патрыётамі
Маладыя, прыгожыя, мэтанакіраваныя — 20 чэрвеня ў Палацы незалежнасці былі менавіта яны. У графіку Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі ёсць добрая традыцыя — напрыканцы навучальнага года сустракацца з найлепшымі выпускнікамі ВНУ і педагогамі. Чарговы раз урачыстыя цырымонія прайшла ў Палацы Незалежнасці. Сёлета ў краіне маладых спецыялістаў з вышэйшай адукацыяй стала на 42 тысячы больш. У пятніцу вечарам у сталіцы прайшоў Рэспубліканскі баль выпускнікоў ВНУ. А ўдзень найлепшыя з іх атрымалі ўзнагароды з рук Прэзідэнта. Не забыліся і аб тых, дзякуючы каму гэта стала магчымым, — педагогах.
Прэзідэнт сустрэўся са старшынёй Следчага камітэта Расіі Аляксандрам Бастрыкіным
Перш чым прыступіць да абмеркавання актуальных пытанняў, Аляксандр Бастрыкін уручыў беларускаму лідару ведамасны медаль «80 гадоў Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне». «Увесь савецкі народ перамог у гэтай вялікай вайне. Беларусы зрабілі вялікі ўнёсак у гэту перамогу», — падкрэсліў старшыня Следчага камітэта Расіі.