Навiны
Футбалісты гродзенскага «Нёмана» сталі ўладальнікамі Кубка Беларусі
Гэты трафей клубу з Гродна дастаўся ўжо ў трэці раз — упершыню ўладальнікамі ганаровага трафея яны сталі яшчэ ў далёкім 1993-м, паўтарыць поспех змаглі толькі праз 31 год — летась. І вось другі год запар Кубак зноў у горадзе над Нёманам.
У нядзелю днём цёпла, а ўначы холадна
У гэты дзень надвор’е ў Беларусі працягнуць вызначаць кантрасныя франтальныя раздзелы, якія ссоўваюцца з поўдня Еўропы. Як адзначылі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды, 25 мая воблачна з праясненнямі.
Беларускія ноу-хау па здабычы «чорнага золата» будуць маштабавацца ў Расіі і Кітаі
Дзікая прырода Беларусі стала крыніцай натхнення для фотамайстра
Па спецыяльнасці Уладзімір Пакалевіч — аўтаслесар, зараз працуе будаўніком. А па прызванні ён — сапраўдны мастак.
У Мінску прэзентавалі першы сабраны ў Беларусі электрамабіль Geely EX5
Прэм’ера электрамабіля Geely EX5 адбылася падчас адкрыцця ў Мінску новага аўтацэнтра Geely і BELGEE, перадае БелТА.
У школах Беларусі сёння празвініць апошні званок
Апошні званок для навучэнцаў 9-х і 11-х класаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі Беларусі празвініць сёння, паведамляе БелТА.
Postscriptum «Арт-Беларусь»: чые работы можна пабачыць?
Тыдзень таму ў галерэі «Арт-Беларусь» прайшлі адкрыццё выстаўкі твораў пераможцаў фестывалю «Арт-Мінск» і ўрачыстая цырымонія ўзнагароджання найлепшых аўтараў. Нагадаем, іх выбіралі гледачы выстаўкі, якая доўжылася больш як месяц. У новую экспазіцыю пад традыцыйнай для маштабнага праекта назвай «Postscriptum» увайшлі работы некалькіх дзясяткаў мастакоў, у тым ліку экспануюцца тыя напрацоўкі, з якімі публіка пазнаёміцца яшчэ не паспела.
Беларускія навукоўцы распрацоўваюць біямедыцынскія прадукты для лячэння цяжкіх хвароб
У суботу на ўсходзе краіны — да 28 цяпла
Як адзначылі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды, 24 мая надвор’е ў Беларусі будуць вызначаць маларухомыя атмасферныя франты.