Навiны
«Вясёлы кітайскі Новы год» адсвяткавалі ў Белдзяржфілармоніі
Дні культуры Кітая ў Беларусі пачаліся маштабна і вельмі эфектна. У Белдзяржфілармоніі больш за 700 чалавек наведалі канцэрт майстроў мастацтваў Паднябеснай. Арганізатарамі выступілі Міністэрства культуры Беларусі, Міністэрства культуры і турызму КНР, Пасольства КНР у Рэспубліцы Беларусь. «Вясёлы кітайскі Новы год» адсвяткавалі работнікі культуры, беларускага знешнепалітычнага ведамства і іншых міністэрстваў, прадпрыемстваў, калегі з дыпламатычных прадстаўніцтваў шэрагу дзяржаў, парламентарыі, журналісты, беларускія і кітайскія студэнты, а таксама кітайцы, якія жывуць у нашай краіне.
Фотавандроўка па гісторыі беларускага кіно
Фотамастачка Ірына Савосіна падарыла магіляўчанам унікальную магчымасць акунуцца ў захапляльнае мінулае нашага кіно. Наведвальнікі яе выстаўкі «Магілёўшчына ў люстэрку кінематографа» змаглі зрабіць шмат цікавых адкрыццяў: аказваецца, гісторыя кіно цесна звязана з Прыдняпроўскім краем. На фота — вядомыя артысты, рэжысёры, сцэнарысты, якія тут нарадзіліся, месцы здымак, першыя кінатэатры горада...
Паглыбленне ў свет скульптуры і архітэктуры ў сучасным гарадскім асяроддзі
Паглыбіцца ў свет скульптуры і архітэктуры ў сучасным гарадскім асяроддзі можна з дапамогай выставачнага праекта «Трыяда. Скульптура — архітэктура — горад» Нацыянальнага цэнтра сучасных мастацтваў, дзе прадстаўлены інавацыі ў інтэграцыі архітэктурнай і скульптурнай пластыкі, а таксама асэнсаваны сусветны вопыт, які датычыцца іх узаемадзеяння ва ўрбаністычным кантэксце.
Покліч івацэвіцкіх кнігавак
«...Жыццё недарма // Нам далося на сцежках цярністых // І што лепшае долі на свеце няма, // Як сэрцам адкрытым і чыстым // Блакітныя шчырыя далі абняць...» — пісаў сын Івацэвіцкай зямлі Піліп Пестрак, які прагнуў свабоды, справядлівасці і волі выказаць праўду. Сёння яго творчыя набыткі, выяўленыя ў безлічы твораў, натхняюць сённяшняе пакаленне, абавязкова даючы глебу для разважанняў: а што я магу сказаць пра жыццё, пра свой час? Усвядоміць моц роднага слова, неўміручасць народных традыцый і вагу творчай скарбонкі дапамагае штогадовае свята пісьменства, якое ўзбагаціла Івацэвічы, адзін з найбуйнейшых і гістарычна значных рэгіёнаў Брэсцкай вобласці з больш чым 500-гадовай гісторыяй. Тут знаходзіцца геадэзічны пункт «Дуга Струвэ», канал Агінскага, красуе Косаўскі палац Пуслоўскіх ХІХ ст. А хто не памятае лыжны брэнд «Целяханы»? Суквецце дасягненняў і славутасцяў засведчыла свята.