Top.Mail.Ru

Навiны

Урад вызначыў тэрміны правядзення навагодніх дабрачынных акцый «Нашы дзеці» і «Ад усёй душы»

Урад вызначыў тэрміны правядзення навагодніх дабрачынных акцый «Нашы дзеці» і «Ад усёй душы»

Адпаведную пастанову падпісаў Прэм’ер-міністр, паведамілі ў прэс-службе ўрада.


Прыкмета нафтагорада — блакітныя электробусы

Прыкмета нафтагорада — блакітныя электробусы

Наваполацк стаў адным з трох гарадоў Беларусі, дзе рэалізаваны пілотны праект па выкарыстанні электрычнага грамадскага транспарту

Крычаўскае прадпрыемства працуе па найноўшых тэхналогіях

Крычаўскае прадпрыемства працуе па найноўшых тэхналогіях

Сёлета Крычаўскае СТАА «ЦСП БЗС» было адзначана дыпломамі рэспубліканскага конкурсу за найлепшыя дасягненні ў будаўнічай галіне «Будаўнічы алімп — 2025» у намінацыях «Найлепшы кіраўнік будаўнічай галіны. Вытворца будаўнічых матэрыялаў, вырабаў і канструкцый» і «Найлепшая арганізацыя будаўнічай галіны. Вытворчасць будаўнічых матэрыялаў, вырабаў і канструкцый».


У сталічным мікрараёне «Лошыца-9» адкрылася новая дзіцячая паліклініка

У сталічным мікрараёне «Лошыца-9» адкрылася новая дзіцячая паліклініка

18-я гарадская дзіцячая паліклініка разлічана на 480 наведванняў за змену, яна будзе абслугоўваць больш за 15 тысяч дзяцей і падлеткаў. У паліклініцы прадугледжаны два педыятрычныя аддзяленні, стаматалагічнае аддзяленне, траўматолага-хірургічныя кабінеты, кабінеты вузкіх спецыялістаў (афтальмолага, отарыналарынголага, кардыярэўматолага, дзіцячага неўролага), клініка-дыягнастычная лабараторыя, аддзяленне медыцынскай рэабілітацыі з басейнам і іншыя.


Фуры едуць у абход закрытых пунктаў пропуску, чэргі на граніцы растуць

Фуры едуць у абход закрытых пунктаў пропуску, чэргі на граніцы растуць

Нагадаем, Літва з надуманых прычын прыняла пастанову цалкам закрыць наземную мяжу з нашай краінай роўна на месяц, да 30 лістапада 2025 года. У якасці падставы названыя асцярогі, звязаныя з запускам метэазондаў з тэрыторыі Беларусі з кантрабанднымі цыгарэтамі. І цяпер, каб даставіць тавар адрасату ў Еўрасаюз, вадзіцелі фур выбіраюць пакуль адкрытыя польскія і латвійскія пункты пропуску. Гэты паток, натуральна, адбіўся і на чэргах на граніцы.
Што абмяркоўвалася падчас пасяджэння Савета Палаты прадстаўнікоў

Што абмяркоўвалася падчас пасяджэння Савета Палаты прадстаўнікоў

Сярод пытанняў, вынесеных на разгляд Савета, — работа над законапраектам «Аб змяненні законаў па пытаннях нарматворчай дзейнасці» і ход рэалізацыі рэкамендацый па выніках парламенцкіх слуханняў на тэму «Развіццё лічбавага права ў Рэспубліцы Беларусь». Таксама размова ішла аб правядзенні ў найбліжэйшы час шасці выязных пасяджэнняў пастаянных камісій Палаты прадстаўнікоў. Пастаўлена задача будаваць іх работу такім чынам, каб кожнае мерапрыемства мела канкрэтны практычны вынік.


Навагоднія канікулы ў Беларусі: чым расіян прываблівае наша краіна

Навагоднія канікулы ў Беларусі: чым расіян прываблівае наша краіна

Многія расіяне навагоднія святы лічаць за лепшае праводзіць у беларускіх здраўніцах. Які адпачынак выбіраюць госці з Расіі, карэспандэнту БелТА расказала дырэктар размешчанага каля Брэста санаторыя «Сонечны» Ала Дабрыянец.


Крыялогія, геафізіка, маніторынг азонавага пласта. Якія назіранні правядуць беларускія палярнікі ў Антарктыдзе

Крыялогія, геафізіка, маніторынг азонавага пласта. Якія назіранні правядуць беларускія палярнікі ў Антарктыдзе

Якія назіранні будуць праводзіцца беларускімі палярнікамі ў Антарктыдзе, расказаў кіраўнік беларускіх антарктычных экспедыцый Аляксей Гайдашоў падчас правадоў удзельнікаў 18-й Беларускай антарктычнай экспедыцыі, перадае БелТА.
«Абапіраемся на запыт нацыянальнай эканомікі». Старшыня савета рэктараў аб падрыхтоўцы магістрантаў

«Абапіраемся на запыт нацыянальнай эканомікі». Старшыня савета рэктараў аб падрыхтоўцы магістрантаў

Які сегмент займае гэта ступень у сістэме вышэйшай адукацыі і якую ролю яна адыгрывае ў фарміраванні кваліфікаваных кадраў, расказаў старшыня Рэспубліканскага савета рэктараў устаноў вышэйшай адукацыі, рэктар Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта інфарматыкі і радыёэлектронікі Вадзім Богуш, перадае БелТА.

На Новы год — у Беларусь. Чаму расійскія турысты едуць на адпачынак у Сінявокую

На Новы год — у Беларусь. Чаму расійскія турысты едуць на адпачынак у Сінявокую

Для многіх расійскіх турыстаў Беларусь ужо даўно стала адным з галоўных напрамкаў для правядзення навагодніх свят. У гэтым годзе папулярнасць нашай краіны ў суседзяў застаецца на высокім узроўні: беларускія аграсядзібы, санаторыі і ўтульныя загарадныя комплексы прыцягваюць усё больш адпачывальнікаў. Расійскія турысты актыўна скупляюць білеты на аўтобусы, плануючы правесці вялікія выхадныя ў камфортнай і гасціннай атмасферы. Расказваем, як Беларусь падрыхтавалася да прыёму расійскіх гасцей у гэты святочны сезон і якія варыянты адпачынку прапануюць беларускія аграсядзібы і санаторыі для незабыўнага зімовага баўлення часу.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю