Навiны
Акцэнт на практычны вынік. Што відаць за «далёкай дугой»?
Беларусь — краіна з экспартна-арыентаванай эканомікай. Каля шасцідзесяці працэнтаў валавога ўнутранага прадукту пастаўляецца за мяжу. Гэтая лічба не сакрэт. Яе ведаюць і нашы заходнія нядобразычліўцы. Менавіта таму большасць з уведзеных у апошнія гады санкцый былі накіраваны на экспартаарыентаваныя прадпрыемствы «рэальнага сектара эканомікі». У 2022 годзе прэм’ер-міністр Раман Галоўчанка ў выданні Al Arabіya ў частцы наступстваў для беларускай эканомікі так званых новых санкцый ацаніў патэнцыяльную шкоду экспарту ў памеры да 30 %. «З-за санкцый аказаўся заблакіраваны практычна ўвесь экспарт Беларусі ў краіны Еўрапейскага саюза, Украіны і Паўночнай Амерыкі — гэта, умоўна кажучы, сума, якая ў год складае каля 16–18 млрд долараў», — адзначыў прэм’ер.
Упаўнаважаныя, памочнікі Прэзідэнта па даручэнні кіраўніка дзяржавы інспектуюць сельгаспрадпрыемствы
«Ваша задача, гавару па-вайсковаму, — страсяніце краіну праз вертыкаль улады. У гэтым выпадку — зімоўка ў жывёлагадоўлі і падрыхтоўка да вясновай сяўбы. Мы ганарымся тым, што мы на больш чым 8 мільярдаў долараў прадалі сельгаспрадукцыі. Гэта цудоўна, але мы можам гэта страціць. Як звычайна бывае: супакоіліся, усё добра — страцілі. Таму трэба, каб, страсянуўшыся, мы мелі сёлета мінімум 9 мільярдаў, а то і 10 ад продажу прадуктаў харчавання. Харчаванне будзе пастаянна даражэць».
Аляксандр Лукашэнка 21 лютага 2025 года падчас наведвання сельгаспрадпрыемства «Шыпяны-АСК» у Смалявіцкім раёне
Мудрасць народа, схаваная ў слове
Па ініцыятыве старшыні Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Уладзіміра Гусакова Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры распачаў работу, накіраваную на папулярызацыю багатай моўнай спадчыны, сабранай вучонымі. Пазнаёміцца з ёй можна дзякуючы серыі ілюстраваных альбомаў «Фальклорныя скарбы Беларусі». Прэзентацыя трох першых альбомаў прайшла ў Цэнтральнай навуковай бібліятэцы Нацыянальнай акадэміі навук.
Арганізацыі Мінэнерга ў поўным аб’ёме забяспечылі патрэбы краіны
Арганізацыі Мінэнерга ў поўным аб’ёме забяспечылі эканоміку краіны і насельніцтва электрычнай, цеплавой энергіяй, газападобным і цвёрдым палівам. Пра гэта паведаміў міністр энергетыкі Аляксей Кушнарэнка падчас нядаўняй калегіі ведамства, на якой былі разгледжаны вынікі работы галіны ў 2024 годзе.
Галоўчанка назваў напрамкі прамкааперацыі са Свярдлоўскай вобласцю
Прэм’ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка пералічыў асноўныя напрамкі прамысловай кааперацыі нашай краіны і Свярдлоўскай вобласці РФ на сустрэчы з губернатарам расійскага рэгіёна Яўгенам Куйвашавым, перадае БелТА.
Кіраўнік МЗС Беларусі наведвае Жэневу
Міністр замежных спраў Рэспублікі Беларусь Максім Рыжанкоў 24 лютага прыняў удзел у адкрыцці 58-й сесіі Савета ААН па правах чалавека і выступіў у сегменце высокага ўзроўню СПЧ. Пра гэта паведамляе БелТА са спасылкай на прэс-службу беларускага знешнепалітычнага ведамства.
У ФПБ расказалі аб дадатковых мерах падтрымкі работнікаў пры звышурочнай рабоце
Нагадаем, у сакавіку мінулага года кіраўніком дзяржавы падпісаны Указ «Аб звышурочнай рабоце і рабоце ў выхадныя дні ў прамысловых арганізацыях». У адпаведнасці з дакументам, прамысловым арганізацыям прадастаўлена права прымаць рашэнне аб павелічэнні гранічнай колькасці звышурочных работ і выхадных дзён, якія могуць выкарыстоўвацца для прыцягнення работнікаў да работы з іх згоды, звыш норм, устаноўленых Працоўным кодэксам. Пры гэтым абавязковае патрабаванне — узгадненне падобных рашэнняў з прафсаюзам.
Наталля Качанава: «Мы павінны разумець, як нам рухацца далей»
Як звярнула ўвага Старшыня Савета Рэспублікі, упаўнаважаны прадстаўнік кіраўніка дзяржавы ў г. Мінску Наталля КАЧАНАВА, гэта пытанне знаходзіцца на кантролі ўжо не першы год. Даручэнні наконт стварэння інавацыйных вытворчасцяў на тэрыторыі холдынгу «Гарызонт» былі дадзены Прэзідэнтам у студзені 2021 года. У адпаведнасці з пастаўленай задачай — задзейнічаць усе пустуючыя плошчы пад вытворчасць — распрацаваны графік выканання работ да 2025 года, які паэтапна рэалізуецца.
Аўто з беларускім характарам. Як ствараюць «сапраўды айчынны аўтамабіль»
Кожную гадзіну з канвеера завода «БЕЛДЖЫ» сыходзіць 15 аднайменных легкавых машын. Летась з пляцоўкі завода выехала больш за 91 тысячу аўтамабіляў Belgee, з якіх каля 26 тысяч было прададзена ў Беларусі, і прыблізна 67 тысяч адправілася ў Расію, расказала намеснік дырэктара па маркетынгу і продажам СЗАТ «БЕЛДЖЫ» Наталля Харкова. Сёлета выпуск аўто для беларускага рынку плануецца павялічыць мінімум на 15 %. Сёння па дарогах нашай краіны ездзіць каля 70 тысяч Belgee. Мы пабывалі ў цэхах завода і даведаліся, як збіраюць Belgee, ці могуць аўтааматары давяраць беларускай якасці і якія спажывецкія прадузятасці ўдалося пераадолець.
Дэлегацыя Беларусі на чале з Рыжанковым прыме ўдзел у сегменце высокага ўзроўню сесіі СПЧ ААН у Жэневе
Афіцыйная дэлегацыя Рэспублікі Беларусь на чале з міністрам замежных спраў Максімам Рыжанковым 24-26 лютага наведвае Жэневу (Швейцарыя) для ўдзелу ў сегментах высокага ўзроўню 58-й сесіі Савета ААН па правах чалавека (СПЧ) і Канферэнцыі па раззбраенні. Аб гэтым БелТА паведамілі ў беларускім знешнепалітычным ведамстве.