Навiны
Іран атрымаў ад ЗША прапанову аб аднаўленні перагавораў па ядзернай праграме
Міністэрства замежных спраў Ірана атрымала прапанову ад ЗША аднавіць перагаворы па ядзернай праграме, паведамляе БелТА.
Готыка вяртаецца
У гэтым сезоне, нібы згаварыўшыся, подыумы напоўніліся варыяцыямі цёмных, загадкавых сукенак. Гэта тэндэнцыя сведчыць пра жаданне раскрыць у жанчыне той бок, што дрэмле ў глыбіні душы — той, што вабіць сваёй таямнічасцю і ледзь улоўнай небяспекай. Гэта вобраз, які зачароўвае сваёй сталасцю і ўпэўненасцю, вобраз, які разумее ўласную каштоўнасць.
Тэст на веданне ключавых вех гісторыі Беларусі
Гісторыя Беларусі поўная яркіх падзей і паваротных момантаў, якія сфарміравалі нацыянальную ідэнтычнасць. Што вы ведаеце пра вялікія бітвы, дыпламатычныя раздзелы і культурнае адраджэнне? Гэты тэст ахоплівае больш за 10 стагоддзяў — праверце, ці зможаце вы адказаць на ўсе пытанні і, магчыма, адкрыеце для сябе нешта новае.
У кінатэатры «Піянер» далі старт «Лістападзіку-2025»
1 лістапада ў сталічным кінатэатры «Піянер» прайшла ўрачыстая цырымонія адкрыцця конкурса для дзіцячай і юнацкай аўдыторыі «Лістападзік». Сёлета ў конкурсную праграму адабралі 6 фільмаў з 5 краін свету, сярод якіх Расія, Мексіка, Чарнагорыя, Кітай і Іран. Усе кінаработы сугучныя сёлетняму дэвізу кінафорума «Гісторыя, якая змяняе погляд» і пяць з шасці кінастужак з’яўляюцца намінантамі розных конкурсаў і фестываляў.
Колькі дарог і мастоў абновяць у Беларусі ў найбліжэйшыя гады
У Беларусі ў апошнюю нядзелю кастрычніка адзначаецца Дзень аўтамабіліста і дарожніка. Мінтранс — адно з тых ведамстваў, чыя праца заўсёды навідавоку. Якасная аўтадарожная інфраструктура шмат у чым спрыяе бяспечным і камфортным паездкам пасажыраў, грузаперавозках. За апошнія гады беларускія дарожнікі рэалізавалі маштабныя праекты па рамонце і будаўніцтве аўтадарог. Як развіваецца дарожная гаспадарка краіны і што ў планах расказаў міністр транспарту і камунікацый Аляксей Ляхновіч, перадае БелТА.
«Вынікі Мінскай канферэнцыі па еўразійскай бяспецы будуць дыктаваць умовы ўсім структурам бяспекі Еўразіі»
Удзельнікі ІІІ Мінскай канферэнцыі па еўразійскай бяспецы — аб яе ролі і значнасці
Спецыяльны прыз Прэзiдэнта Беларусi прысуджаны народнаму артысту Расii Дзмiтрыю Пяўцову
Ён атрымау яго падчас адкрыцця XXXI Мінскага міжнароднага кінафестывалю «Лістапад» у Палацы Рэспублікі.
На Воранаўшчыне пазнаюць свой край
Воранаўскі райвыканкам, Воранаўскі раённы Савет дэпутатаў працоўных пры падтрымцы Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы 5 лістапада праводзяць навукова-практычную краязнаўчую канферэнцыю «Воранаўскія чытанні». У гарадскі пасёлак Воранава збяруцца настаўнікі, краязнаўцы, музейныя работнікі, пісьменнікі з Воранаўскага раёна, Гродна і Гродзенскай вобласці, з Мінска.
Штангіст Фралоў заваяваў золата маладзёжнага чэмпіянату Еўропы
Беларус Андрэй Фралоў стаў пераможцам чэмпіянату Еўропы па цяжкай атлетыцы сярод юніёраў і моладзі, які праходзіць у Албаніі, паведамляе БелТА.
Аляксандр Лукашэнка павіншаваў работнікаў і ветэранаў авіятранспартнай галіны з прафесійным святам — Днём работнікаў грамадзянскай авіяцыі
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў работнікаў і ветэранаў авіятранспартнай галіны з прафесійным святам — Днём работнікаў грамадзянскай авіяцыі, паведамляе БелТА.