Навiны
У Беларусі завяршылася датэрміновае галасаванне на выбарах Прэзідэнта
У Беларусі завяршылася датэрміновае галасаванне на выбарах Прэзідэнта, паведамляе ЦВК.
«Мы катэгарычна супраць умяшальніцтва ва ўнутраныя справы суверэнных і незалежных дзяржаў»
Наталля Качанава правяла сустрэчы з дэлегацыямі міжнародных назіральнікаў.
«Дзяржава стварыла ўсе ўмовы, каб волевыяўленне людзей было максімальна дэмакратычным»
У апошні дзень датэрміновага галасавання, 25 студзеня, у Палаце прадстаўнікоў было шматлюдна. Тут адбыліся сустрэчы з дэлегацыямі міжпарламенцкіх арганізацый, якія ўдзельнічаюць у электаральнай кампаніі па выбарах кіраўніка дзяржавы ў якасці назіральнікаў. Карэспандэнт «Звязды» прысутнічаў на гэтых сустрэчах і ведае іх падрабязнасці.
У журналістаў і назіральнікаў адзначаецца высокая цікавасць да выбарчай кампаніі
Цікавасць да выбарчай кампаніі ў Беларусі ў журналістаў і назіральнікаў дастаткова высокая, паведаміў журналістам старшыня ЦВК Ігар Карпенка, перадае БелТА.
«Мы зробім усё, каб у Беларусі быў мір, было ціха, спакойна і абавязкова стабільна»
Яркая, творчая, крэатыўная масштабная грамадска-культурная акцыя «Марафон адзінства» прайшла па краіне. Грандыёзны фінал праекта адбыўся ў «Мінск-арэне» — там, дзе ўсё і пачалося. Выступаючы на гэтай пляцоўцы ў Дзень народнага адзінства, Прэзідэнт Беларусі даў старт акцыі, якая за некалькі месяцаў аб’яднала ўсю краіну. «Гэта будзе марафон трыадзінства традыцый: нацыянальнай культуры, якую мы беражліва захоўваем і развіваем, талентаў нашага народа, якімі славіцца беларуская зямля, прыгажосці славянскай душы, якая напаўняе свет гармоніяй і ўзаемаразуменнем», — сказаў тады кіраўнік дзяржавы.
За чатыры дні датэрміновага галасавання на выбарах Прэзідэнта Беларусі яўка грамадзян склала 35,99%
За чатыры дні ў датэрміновым галасаванні на выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь прынялі ўдзел 35,99% ад агульнай колькасці грамадзян, уключаных у спісы для галасавання. Аб гэтым паведамілі ў ЦВК.
Выступленне Аляксандра Лукашэнкі на акцыі «Марафон адзінства» 24 студзеня ў «Мінск-Арэне» (стэнаграма)
Паважаныя сябры!
Ігар Карпенка правёў шэраг сустрэч з міжнароднымі назіральнікамі
З прадстаўнікамі Інданезіі, М’янмы і Пакістана, якія ўпершыню назіраюць за выбарамі ў Беларусі, старшыня Цэнтральнай выбарчай камісіі абмеркаваў удзел міжнародных назіральнікаў у электаральнай кампаніі, выслухаў іх меркаванні і пажаданні. Адбылася сустрэча і з дэлегацыяй Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва, паўнапраўным членам якой з’яўляецца наша краіна.
Высокая яўка і работа экзітполаў
Выбарчая кампанія праходзіць у адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам. Аб гэтым старшыня Цэнтрвыбаркама заявіў падчас размовы з журналістамі. Ён падкрэсліў, што нараканняў з боку наглядальнікаў або скарг з боку кандыдатаў у ЦВК не паступала.
Меркаванні: Рэзалюцыя Еўрапарламента па выбарах у Беларусі — абсурдная
Сёння дэпутаты Еўрапарламента большасцю галасоў прынялі рэзалюцыю, у якой заклікалі краіны ЕС не прызнаваць вынікі прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі, а таксама працягваць пашыраць санкцыі супраць Мінска.