Навiны
Амаль 1, 9 млн кв. м. Якія дарогі адрамантуюць у Мінску ў 2025 годзе
У Мінску ў 2025 годзе плануюць адрамантаваць амаль 1,9 млн. кв. м вулічна-дарожнай сеткі. На якіх вуліцах работы выкананы і дзе яшчэ будуць праводзіцца, піша БелТА.
У Ліцэі імя Ф. Э. Дзяржынскага БДУ падвялі вынікі прыёмнай кампаніі 2025 года
Агульны конкурс склаў 6,6 чалавека на месца. Усяго ў гэтым годзе было пададзена 1753 заявы. Абітурыенты маглі ўдзельнічаць у конкурсе на два профілі пры ўмове, што адно з уступных іспытаў будзе агульным.
Мінск і Санкт-Пецярбург падпісалі план супрацоўніцтва да 2030 года
Прамысловасць, медыцына, турызм.
Што расказалі археолагам апошнія раскопкі ў Крэўскім замку?
У гэтым годзе археалагічны сезон у Крэве пачаўся рана — яшчэ ў лютым. Гэтыя месяцы працы дакладна не прайшлі дарма: раскопкі канчаткова пацвердзілі наяўнасць трэцяй вежы, а таксама ўказалі на сляды нападу на крэпасць у 1433 годзе. Аб нечаканых адкрыццях у Крэўскім замку расказвае вядучы навуковы супрацоўнік аддзела гісторыі Беларусі IX—XVIII стагоддзяў і археаграфіі Інстытута гісторыі НАН Беларусі кандыдат гістарычных навук Алег Дзярновіч.
Карэктуюцца 48 артыкулаў. Якія змены закрануць Водны кодэкс Рэспублікі Беларусь
У Палаце прадстаўнікоў ідзе работа над законапраектам аб змене Воднага кодэкса Рэспублікі Беларусь. Ён унесены 8 ліпеня Саветам Міністраў і рыхтуецца да разгляду ў першым чытанні. Законапраект накіраваны на ўдасканаленне прававога рэгулявання адносін, якія ўзнікаюць у галіне аховы і выкарыстання вод, з улікам практыкі прымянення Воднага кодэкса і яго прывядзення ў адпаведнасць з палажэннямі Нацыянальнай стратэгіі кіравання воднымі рэсурсамі ва ўмовах змянення клімату на перыяд да 2030 года, зацверджанай пастановай Савета Міністраў у лютым 2022 года. Аб навацыях праекта закона расказаў член Пастаяннай камісіі па экалогіі і прыродакарыстанні Палаты прадстаўнікоў Уладзімір Бабічаў, паведамляе БелТА.
Колькі аўто ў Беларусі не атрымліваюць допуск да дарожнага руху, расказалі ў «Белтэхаглядзе»
Колькі аўто ў Беларусі не атрымліваюць допуск да ўдзелу ў дарожным руху, паведамілі ў БелТА.
Што мяняе новы Закон «Аб змяненні законаў па пытаннях дзяржаўнага сацыяльнага страхавання і пенсіённага забеспячэння»
Навацыі Закона «Аб змяненні законаў па пытаннях дзяржаўнага сацыяльнага страхавання і пенсіённага забеспячэння» “Звяздзе” пракаментавала намеснік кіраўніка Фонда сацыяльнай абароны насельніцтва Кацярына ЛІХАЧОВА.
На чым сканцэнтруецца РГА «Белая Русь»
Аб’яднанне павінна заняць запатрабаваныя нішы і сканцэнтраваць сваю работу на развіцці грамадства. Аб гэтым заявіў першы намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі Уладзімір ПЯРЦОЎ на шостым пазачарговым з’ездзе рэспубліканскага грамадскага аб’яднання ў Мінску, паведаміла БелТА.
У Лунінцы ўшануюць Блока і Калінковіча
Даўняя традыцыя -- правядзенне ў палескім гарадку Дзён памяці класіка рускай паэзіі Аляксандра Блока і даследчыка яго жыцця і творчасці, ураджэнца Лунінецкага края Міколы Калінковіча.