Навiны
Саюз пісьменнікаў наведаў Чаркашын
Мікалая Андрэевіча Чаркашына, аўтара шматтомнага Збору твораў (на сённяшні дзень выдадзенага ў 12 тамах) члена Саюза пісьменнікаў Расіі і члена Саюза пісьменнікаў Беларусі, добра ведаюць і ў Маскве, і ў Мінску.
Чаму нам важна гістарычная праўда?
Апошнія гады тэме памяці народа надаецца ў нашай краіне асаблівая ўвага. Чаму гэта важна ў век высокіх тэхналогій? Спыталі ў доктара гістарычных навук, дэкана факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму ГрДУ імя Янкі Купалы Віктара Белазаровіча. Сёлета заслугі вучонага былі адзначаны прэміяй «Чалавек года Гродзеншчыны».
Прэзідэнт сустрэўся са старшынёй Следчага камітэта Расіі Аляксандрам Бастрыкіным
Перш чым прыступіць да абмеркавання актуальных пытанняў, Аляксандр Бастрыкін уручыў беларускаму лідару ведамасны медаль «80 гадоў Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне». «Увесь савецкі народ перамог у гэтай вялікай вайне. Беларусы зрабілі вялікі ўнёсак у гэту перамогу», — падкрэсліў старшыня Следчага камітэта Расіі.
Беларусь і Куба пашыраюць узаемадзеянне ў галіне аховы здароўя і фармацэўтыкі
У Палаце прадстаўнікоў прайшоў міжпарламенцкі семінар па пытаннях супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Кубай у сферах аховы здароўя і фармацэўтыкі, паведамляе БелТА.
20 чэрвеня месцамі моцныя дажды
Завяршэнне перадапошняга тыдня чэрвеня будзе адбывацца пад знакам актыўных навальнічных цыклонаў і моцнага парывістага ветру, паведамілі спецыялісты Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
Каманда веласіпеднага клуба «Мінск» выйграла змешаную эстафету на чэмпіянаце Беларусі
У Гродзенскім раёне завершаны другі дзень спаборніцтваў чэмпіянату і першынства Беларусі па веласіпедным спорце на шашы 2025 года, паведамляе БелТА.
Больш за 13 тыс. кватэр пабудавалі ў Беларусі ў студзені-маі
У Беларусі ў студзені — маі гэтага года арганізацыямі ўсіх форм уласнасці пабудавана 13 тыс. кватэр, уведзена ў эксплуатацыю 1338,1 тыс. кв. м агульнай плошчы жылля. Аб гэтым паведамляе БелТА са спасылкай на Белстат.
Восем электронных кірмашоў вакансій пройдуць 19 чэрвеня ў Беларусі
Восем рэгіянальных электронных кірмашоў вакансій пройдуць 19 чэрвеня на спецыялізаванай інтэрнет-пляцоўцы дзяржаўнай службы занятасці.
Свет вачыма юных мастакоў з Бярозы
18 чэрвеня прайшла змена экспазіцыі інклюзіўнага праекта Беларускага саюза жанчын «Іншая глыбіня» ў мінскім гандлёвым цэнтры «Сталіца». Новая выстаўка пад назвай «Малюючы мары» прадстаўляе работы дзяцей з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця — выхаванцаў узорнай студыі дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва «Папараць» дзіцячай школы мастацтваў № 2 Бярозы.
Оперу «Арлеанская дзева» ўпершыню паставілі ў Вялікім тэатры Беларусі
У джынсах і з заплечникам — такой увасобіў галоўную гераіню рэжысёр-пастаноўшчык Георгій Ісаакян.