Навiны
У адзіны дзень інфармавання гаварылі аб новых кірунках развіцця турызму ў Беларусі
У сваёй прамове на цырымоніі ўступлення на пасаду 25 сакавіка 2025 года Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка даручыў забяспечыць далейшае развіццё турыстычнай галіны краіны. «Задача пяцігодкі — зрабіць турызм нацыянальным праектам. Адкрыць свету нашы гісторыю, культуру і мову», — такія задачы паставіў кіраўнік дзяржавы.
Паруліць БелАЗам і паглядзець, як рыхтуюць бабруйскі зефір. Мінкультуры аб трэндах беларускага турызму
Міністр культуры Марат Маркаў падчас адзінага дня інфармавання пагутарыў з працоўным калектывам Беларускай дзяржаўнай харэаграфічнай гімназіі-каледжа, перадае БелТА.
Што прываблівае турыстаў у падарожжах па Беларусі — апытанне
Што прываблівае турыстаў у падарожжах па Беларусі, расказалі БелТА ў Рэспубліканскім саюзе турыстычных арганізацый.
Падзейныя мерапрыемствы, экскурсіі для школьнікаў, сямейны адпачынак. На што робіць стаўку музей-скансэн пад Мінскам
Як Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту прыцягвае турыстаў, расказаў дырэктар установы Сяргей Усік у час семінара Нацыянальнага агенцтва па турызме «Прэзентацыя турыстычных аб’ектаў Мінска і Мінскага раёна», паведаміла БелТА.
У краіне на фінішную прамую выйшала сяўба яравых — на 20 мая было засеяна 95 % адведзеных пад іх плошчаў
Вясна, якая корміць год
Хрэсны ход у гонар Дня славянскага пісьменства і культуры адбудзецца ў Мінску
Хрэсны ход у гонар Дня славянскага пісьменства і культуры адбудзецца 24 мая ў Мінску, паведамляе БелТА.
Як прыцягнуць у Мінск яшчэ больш гасцей, якія напрамкі сёння ў топе і чаму беларускую сталіцу выбіраюць усё больш турыстаў?
Гэтыя пытанні абмеркавалі ў Мінскай гарадской ратушы на гарадскім інфастрыме «Трэнды і новыя напрамкі развіцця турызму ў Беларусі». У мерапрыемстве, арганізаваным галоўным упраўленнем ідэалагічнай работы і па справах моладзі Мінгарвыканкама, прынялі ўдзел каля 100 чалавек у цэнтральнай студыі і больш за 1000 — у рэжыме відэаканферэнцсувязі на дзевяці пляцоўках прадпрыемстваў і ўстаноў адукацыі сталіцы.
Нацыянальны конкурс па стварэнні турыстычнага сімвала Беларусі стартуе ў чэрвені 2026 года
Прэзідыум Савета Міністраў прыняў рашэнне аб правядзенні нацыянальнага конкурсу «Вобраз Беларусі. Пазірк і адкрыццё», які накіраваны на вызначэнне лепшага лагатыпа, слогана і канцэпцыі турыстычнага сімвала Беларусі, паведамілі БелТА ў прэс-службе ўрада.
Сяўба яравых культур блізкая да завяршэння
Пра гэта можна меркаваць па аператыўных даных Мінсельгасхарча, які агучыў даныя пасяўной па выніках 18 мая. Так, яравых культур у краіне пасеяна на плошчы 2 мільёны 133 тысячы гектараў, што складае 94 % ад агульнай плошчы сяўбы ў 2 мільёны 294 тысячы гектараў.
Летні турыстычны сезон у Мінску
23 мая ў Мінску стартуюць мерапрыемствы ў рамках летняга турыстычнага сезона. Сёлета арганізатары пашырылі геаграфію праекта: асноўныя пляцоўкі будуць працаваць не толькі на тэрыторыі Верхняга Горада, але і каля Палаца спорту, у гісторыка-культурным комплексе «Лошыцкі» і іншых кропках сталіцы.