Навiны
Навялі парадак — і ў верасні каля гаючай крыніцы зацвілі пралескі
Старшыня Запольскага сельсавета Святлана Валчкова прызнаецца, што ёй вельмі пашчасціла і з тэрыторыяй, і з людзьмі. Бялыніцкі край багаты на прыгожыя мясціны, а паняцце малая радзіма для асноўнай часткі яе насельніцтва не пусты гук. Актывістаў, якія гатовы паўдзельнічаць і рублём, і працай у добрай справе, тут заўсёды хапала. А сёлетні год наогул стаў стымулам для рэалізацыі шэрагу мясцовых ініцыятыў.
Як справіцца з хранічнай стомленасцю? Дапамогуць інфармацыйная дыета і ўсвядомлены адпачынак
Апошнім часам значна вырасла колькасць людзей, якія адчуваюць пастаянную стомленасць. У шэрагу выпадкаў стому выклікае не фізічная праца, а інтэнсіўная разумовая дзейнасць і псіхаэмацыянальныя нагрузкі. Аб эфектыўных метадах барацьбы з эмацыянальным выгараннем і ўпадкам сіл расказвае REGIONS.ru.
Псіхолаг аб тым, якіх жанчын баяцца сучасныя мужчыны і чаму
Яны паспяховыя, разумныя і самастойныя, але чамусьці часам застаюцца ў адзіноце. Мужчыны захапляюцца імі здалёку, але не спяшаюцца будаваць адносіны. Справа не ў сіле характару — сапраўдная сіла заўсёды прыцягальная. Прычына ў іншым: вызначаныя мадэлі паводзін абуджаюць у мужчын глыбінныя страхі і прымушаюць трымацца на адлегласці. Гаворка не аб свядомым выбары, а аб падсвядомых рэакцыях. Мужчынскую псіхіку адпужваюць не поспех ці незалежнасць жанчыны, а тыя ролі, якія жанчына мімаволі прымярае на сябе. Гэтыя ролі выклікаюць пачуццё трывогі, уласнай непаўнавартаснасці. Давайце разбяромся, якіх менавіта жанчын мужчыны інстынктыўна пазбягаюць і якія мадэлі паводзін становяцца для іх чырвонымі сцягамі.
У Мінску падвялі вынікі акцыі «Аднаўленне святынь Беларусі. Сіла адзінства»
Клопат пра культурную і духоўную спадчыну народа — справа нацыянальная і як ніколі важная сёння для грамадства. Менавіта так лічаць валанцёры руху «Добрае Сэрца» Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі. 11 лістапада хлопцы і дзяўчаты з усіх куткоў краіны сабраліся ў храме іконы Божай Маці «Усіх тужлівых Радасць», пабудаваным у гонар ахвяр чарнобыльскай трагедыі.
Як агульнымі намаганнямі добраўпарадкавалі пляж каля возера ў Лепельскім раёне
Вёска Бароўка Лепельскага раёна, размешчаная на жывапісным узбярэжжы возера Шчыбат, невыпадкова лічыцца курортнай зонай. Прыгажосць мясцовай прыроды захапляе не толькі бараўчан, але і шматлікіх гасцей, якія прыязджаюць сюды адпачыць, атрымаць зарад бадзёрасці і новых сіл. У летні час на беразе возера заўсёды збіраецца шмат адпачывальнікаў. Мясцовыя актывісты звярнуліся з просьбай да мясцовай улады выдзеліць пэўную суму для добраўпарадкавання пляжа. Ініцыятыва была прынята. Паэтапна праводзіліся работы па навядзенні парадку, а затым быў распрацаваны праект добраўпарадкавання пляжа, які ўвайшоў у лік пераможцаў конкурсу маладзёжных ініцыятыў «Праектуй будучыню», што праводзіцца Віцебскай абласной асацыяцыяй мясцовых Саветаў дэпутатаў.
Людзям павінна быць светла
Як выконваецца распараджэнне Прэзідэнта № 119рп ад 01.07.2020 года «Аб дадатковых мерах па вырашэнні актуальных пытанняў жыццядзейнасці насельніцтва» ў частцы асвятлення населеных пунктаў на прыкладзе Шумілінскага раёна Віцебскай вобласці, высвятляла карэспандэнт «Звязды».
Як у Івацэвіцкім раёне рэалізоўваюцца праекты ў рамках конкурсу грамадзянскіх ініцыятыў
Карэспандэнты «МС» працягваюць расказваць аб рэалізаваных праектах у рамках конкурсу грамадзянскіх ініцыятыў. Па ўсёй Беларусі ўвасоблена мноства ідэй. Гэтым разам мы адпраўляемся ў Брэсцкую вобласць, у Івацэвіцкі раён.
Грошы ад суботніка ў Магілёўскай вобласці часткова пойдуць на рамонт і абнаўленне мемарыяльнага комплексу ў Шклове
Рэспубліканскі суботнік прайшоў у Беларусі
Рэспубліканскі суботнік прайшоў 25 кастрычніка ў Беларусі