Навiны
Знічкі Айчыны Уладзіміра Мазго
Імя заслужанага дзеяча культуры Рэспублікі Беларусь Уладзіміра Мазго добра знаёма пакаленням чытачоў. Яго творы вывучаюць у школьнай праграме, ды і сам пісьменнік ахвотна сустракаецца з дзецьмі. То пра сланоў на луне раскажа, то падарожжамі ката-марахода, загадкавай азбукай заахвоціць.
Кнігі Выдавецкага дома «Звязда» — сярод пераможцаў конкурсу «Мастацтва кнігі»
Сёлета адбыўся 64-ты па ліку конкурс. Вядома, за столькі гадоў сфарміраваныя крэтэрыі і падыходы для вызначэння найлепшых. Але калі прыглядзецца да кніг, што адзначаны сёлета, то можна заўважыць адну вызначальную рысу, якую б можна было сфармуляваць так: «Беларусь перадусім». То бок тое, што вызначае дзяржаву ў розных яе праявах, у тым ліку ў пэўных межах. Гран-пры і перамогу ў намінацыі «Трыумф» сёлета прысудзілі за выданне «Нацыянальны атлас Беларусі» ад РУП «Белкартаграфія» і «Беларускага дома друку». Гэта кніга, да падрыхтоўкі якой далучыліся шмат людзей.
Каранік пра кніжную выстаўку-кірмаш: «У гэтым годзе пабіты рэкорд наведвальнасці»
У гэтым годзе XXXII Мінская міжнародная кніжная выстаўка-кірмаш б’е ўсе рэкорды па наведвальнасці. Гэта ў гутарцы з журналістамі адзначыў намеснік Прэм’ер-міністра Уладзімір Каранік 15 сакавіка на прэзентацыі нашай краіны ў рамках кніжнага форуму.
Друкаванае слова Гальяша Леўчыка змагалася з акупантамі
Беларусь невыпадкова называюць рэспублікай-партызанкай. Калі гітлераўцы напалі на Савецкі Саюз, не было такога раёна, дзе б акупантам ні давалі належны адпор. Зразумела, галоўным сродкам у барацьбе з’яўлялася зброя. Аднак шмат значыла і друкаванае слова. Лістоўкі, падпольныя газеты неслі праўду аб падзеях на фронце, а таксама аб тых, хто запэўніваў аб навядзенні «новага парадку», паліў населеныя пункты, знішчаў мірных людзей. Пры гэтым абяцаў рай, калі будуць знішчаны бальшавікі.
Таццяна Дамаронак. «Дзявочы лянок»
Таццяна Дамаронак, інжынер-энергетык па прафесіі, літаратурнай творчасцю займаецца з 2000 года. Піша казкі, а таксама апавяданні для дзяцей і дарослых. Аўтар кніг «Казкі сінявокай зямлі», «Вялікая і Малая Мядзведзіцы», «Хто Сароку напалохаў?», «Вясёлка над лесам», «Мы не забудзем!» і іншых.
Пярцоў: Кніга ў нашы дні — надзейны канал камунікацыі паміж пакаленнямі і эпохамі
Кніга ў нашы дні — надзейны канал камунікацыі паміж пакаленнямі і эпохамі. Такім меркаваннем на адкрыцці XXXII Мінскай міжнароднай кніжнай выставы-кірмашу падзяліўся намеснік кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта Уладзімір Пярцоў, перадае БелТА.
Сёння ўрачыста адкрылася ХХХІІ Мінская міжнародная кніжная выстаўка-кірмаш
Выстаўка-кірмаш будзе дзейнічаць да 16 сакавіка і стане сапраўдным святам для аматараў якаснай літаратуры. Аб гэтым сведчыць як колькасць экспанентаў — іх больш як 500 з 21 краіны, так і насычаная праграма форуму. Улічваючы, што Беларусь старшынствуе ў органах Еўразійскага эканамічнага саюза, на цэнтральным стэндзе сёлета будзе прадстаўлена інтэрактыўная калектыўная экспазіцыя дзяржаў — удзельніц ЕАЭС, аб’яднаная агульнай тэмай — 80-годдзе Вялікай Перамогі, падзяліліся арганізатары. Таксама на выстаўцы можна будзе пазнаёміцца з культурнымі, літаратурнымі традыцыямі краін, пасольствы якіх адгукнуліся на прапанову беларускага боку: кожны дзень выстаўкі-кірмашу будзе прысвечаны дзяржаве — ўдзельніцы ЕАЭС.
Алесь Бадак: Кнігі — настаўнікі, якіх мы можам выбіраць самі
На наступным тыдні будзе праходзіць Мінская міжнародная кніжная выстаўка-кірмаш. Карэспандэнт «ЛіМа» сустрэлася з вядомым пісьменнікам, дырэктарам выдавецтва «Мастацкая літаратура» Алесем Бадаком, каб пагутарыць пра сучасную літаратуру і даведацца, як стварыць беларускі бестселер.
У Выдавецкім доме «Звязда» выйшла кніга выбранай паэзіі Эдзі Агняцвет
Першая кніга вершаў вядомай беларускай дзіцячай паэтэсы — «Маё пакаленне» — пабачыла свет 90 гадоў назад, у 1935 годзе. Эдзі Агняцвет, чыя творчасць адзначана Міжнародным дыпломам імя Х. К. Андэрсена ( у 1986 годзе — за кнігу вершаў і перакладаў для дзяцей «На двары алімпіяда»), працавала ў літаратуры шмат дзесяцігоддзяў, выдала дзесяткі арыгінальных кніг паэзіі, пераклала вершы паэтаў іншых народаў ( у гісторыі беларуска-французскіх літаратурных сувязяў застанецца падрыхтаваная ёй анталогія французскай паэзіі для дзяцей «Краіна Паэмія»). Ужо пасля смерці паэтэсы (Эдзі Агняцвет пайшла з жыцця ў 2000 годзе) у серыі «Бібліятэка часопіса «Вясёлка» выйшаў яе зборнік «У свеце дабрыні».
Споўнілася 90 гадоў з дня нараджэння народнага паэта Рыгора Барадуліна
У які куток нашай слаўнай Беларусі ні завітаеш, ён на пісьменніцкія таленты багаты. Праўда, з адных раёнаў літаратараў больш, з іншых — менш. Затое яны часам належаць да сузор’я першай велічыні. Як Ушаччына, адкуль родам народны пісьменнік Беларусі Васіль Быкаў, народныя паэты Рыгор Барадулін і Пятрусь Броўка, цудоўная паэтэса Еўдакія Лось. Не кажучы пра іншых, хто таксама гэтым краем узгадаваны. Але згадаць Рыгора Іванавіча — асаблівая нагода: 24 лютага — 90 гадоў з дня яго нараджэння. Мяркую, што шмат хто з крытыкаў, дзелячыся ўражаннямі аб яго творчасці, прыгадае і асабістыя стасункі з ім. Былі яны і ў мяне. То скарыстаюся гэтым выпадкам.