Top.Mail.Ru

Навiны

Гран-пры «Золата «Лістапада» за найлепшы ігравы фільм прысуджаны паўночна-асецінскай карціне «Паляўнічы»

Гран-пры «Золата «Лістапада» за найлепшы ігравы фільм прысуджаны паўночна-асецінскай карціне «Паляўнічы»

Менавіта гэты фільм убачылі гледачы пасля закрыцця Мінскага міжнароднага кінафестывалю «Лістапад» — такая традыцыя. Але яна не адзіная, якой трымаецца аргкамітэт, таму што сёлета вельмі ўразіла вялікая колькасць гасцей з розных частак свету. Усяго падчас фестывалю дэманстраваліся фільмы з 40 краін. Тое, што Беларусь не абыходзяць увагай прадстаўнікі розных дзяржаў, падкрэслілі прызы і дыпломы, якія атрымалі кінамайстры з Германіі і В’етнама, ЗША і Індыі, Ірана, Японіі, Францыі і Іспаніі, Венесуэлы, Расіі, Кітая...


«Лістапад»: спецыяльны прыз Прэзідэнта Беларусі прысуджаны кітайскаму рэжысёру Чжан Чжуну
458

«Лістапад»: спецыяльны прыз Прэзідэнта Беларусі прысуджаны кітайскаму рэжысёру Чжан Чжуну

Спецыяльны прыз Прэзідэнта Беларусі «За гуманізм і духоўнасць у кіно» прысуджаны рэжысёру фільма «Гісторыя бавоўнавых палёў», уладальніку Гран-пры «Золата Лістапада» мінулага года Чжан Чжуну, паведаміла БелТА.

Школьнік з аграгарадка Жамчужны, што ў Баранавіцкім раёне, дэбютаваў на «Лістападзе» як рэжысёр

Школьнік з аграгарадка Жамчужны, што ў Баранавіцкім раёне, дэбютаваў на «Лістападзе» як рэжысёр

У сваім тг-канале ён напісаў: «Уладзіслау Белавус, ён жа Уладзіслаў Некі, цяпер рэжысёр. Кляймо цік-токера знятае».

Новыя аб’екты адкрыліся на Гродзеншчыне напярэдадні свята 7 Лістапада

Новыя аб’екты адкрыліся на Гродзеншчыне напярэдадні свята 7 Лістапада

Напярэдадні свята ў Гродзенскай вобласці расчыніла свае дзверы мноства новых аб’ектаў, якія сёння сталі неад’емнай часткай жыцця мясцовых жыхароў. У пачатку тыдня ў Ашмянскім раёне ўрачыста адкрылі мадэрнізаваны комплекс пагранічнай заставы «Крайванцы». Гэта падзея стала сімвалам умацавання бяспекі і стабільнасці. У Смаргонскім раёне адбылося адкрыццё навучальнага комплексу «Пагранічная застава» навучальнага цэнтра Інстытута пагранічнай службы Рэспублікі Беларусь, што падкрэслівае важнасць падрыхтоўкі кадраў для абароны нашай краіны.


Член журы «Лістапада»: усе ўзнагароды размеркавалі, найлепшы фільм выбралі аднагалосна
403

Член журы «Лістапада»: усе ўзнагароды размеркавалі, найлепшы фільм выбралі аднагалосна

Найлепшы фільм Мінскага міжнароднага кінафестывалю «Лістапад» ужо выбраны, а ўзнагароды журы размеркавала. Пра гэта журналістам на майстар-класе ў Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў расказаў расійскі кінарэжысёр Карэн Шахназараў, паведаміла БелТА.

XIII Маладзёжны фестываль педагагічных ідэй і рашэнняў праходзіць у сталіцы
368

XIII Маладзёжны фестываль педагагічных ідэй і рашэнняў праходзіць у сталіцы

Цырымонія адкрыцця адбылася ў Доме моладзі 4 лістапада. Сёлета фестываль аб’яднаў 14 каманд — каля 150 маладых педагогаў. У сталіцу прыехалі спецыялісты са стажам працы да трох гадоў з Мінска, Мазыра, Масквы, Санкт-Пецярбурга і Сочы.

У «Піянеры» падвялі вынікі «Лістападзіка-2025»

У «Піянеры» падвялі вынікі «Лістападзіка-2025»

Сёння ва ўрачыстай атмасферы ў сталічным кінатэатры «Піянер» агучылі вынікі конкурсу для дзіцячай і юнацкай аўдыторыі «Лістападзік-2025». Званне «найлепшага» журы прысудзіла кінастужцы «Планета 7693» рэжысёра Гойкі Беркуляна з Чарнагорыі. 

У Беларусі пенсіі і дапамогі ў лістападзе выплацяць загадзя
393

У Беларусі пенсіі і дапамогі ў лістападзе выплацяць загадзя

У сувязі з тым што Дзень Кастрычніцкай рэвалюцыі — святочны дзень, пенсіі і дапамогі будуць выплачаны загадзя, паведамілі ў прэс-службе Міністэрства працы і сацыяльнай абароны.

У Мінску праходзіць фінал конкурсу маладых журналістаў «Прэс-код»
409

У Мінску праходзіць фінал конкурсу маладых журналістаў «Прэс-код»

Арганізатарамі творчага спаборніцтва, накіраванага на пошук новых талентаў і фарміраванне прафесійнага кадравага рэзерву беларускіх СМІ, традыцыйна выступілі Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь і Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі. Пераможцы рэспубліканскага конкурсу маладых журналістаў вызначацца 4 і 5 лістапада 2025 года ў офісе Інфармацыйнага агенцтва «Мінская праўда».

Робяцца новыя крокі да агульнай культурнай прасторы СНД

Робяцца новыя крокі да агульнай культурнай прасторы СНД

У панядзелак у Выканкаме СНД адбыўся круглы стол «Роля кіно ў фарміраванні агульнай культурнай прасторы СНД» у рамках XXXI Мінскага міжнароднага кінафестывалю «Лістапад». На ім абмяркоўваліся самыя розныя тэмы: як сумесныя стужкі ствараюць агульнае сімвалічнае поле і актуалізуюць агульныя гістарычныя сюжэты, развіццё адзінага рынку дыстрыбуцыі, субцітрыравання і дубляжу, падтрымка маладых талентаў і абмен прафесійнымі практыкамі, інтэграцыя кіно ў адукацыйныя праграмы і лічбавыя экасістэмы і інш.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю