Навiны
Аляксандр Лукашэнка: «Наш фестываль з’яўляецца астраўком душэўнага яднання, цяпла і святла»
Праз мастацтва — да міру і ўзаемаразумення
Эксперты — аб шматграннай прамове Прэзідэнта на адкрыцці «Славянскага базару»
Захаваць культурны код
Куды схадзіць сёння на «Славянскім базары»?
Гала-канцэрт з удзелам творчых калектываў Саюзнай дзяржавы, свята казачай песні, узнагароджанне лаўрэатаў дзіцячага музычнага конкурсу, выстаўка мастацкай фатаграфіі — куды гасцям «Славянскага базару ў Віцебску» схадзіць сёння, каб акунуцца ў творчую атмасферу, БелТА расказалі ў дырэкцыі фестывалю.
Лапіцкі: Для віцябчан «Славянскі базар» — гэта частка кода ДНК
Для віцябчан «Славянскі базар» ужо стаў часткай кода ДНК. Такой думкай з журналістамі падзяліўся генеральны дырэктар Цэнтра культуры «Віцебск», дырэктар Міжнароднага фестывалю мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску» Глеб Лапіцкі, перадае БелТА.
МУС абвясціла творчы конкурс «Па слядах у Instagram»
У рамках акцыі МУС «За бяспеку — разам» на фестывалі «Славянскі базар у Віцебску» праваахоўнае ведамства аб’яўляе творчы фотаконкурс"па слядах у Instagram«. Пра гэта БелТА паведамілі ў МУС.
Урачыстае адкрыццё і фэст «На сямі вятрах». Якой сёння будзе праграма «Славянскага базару»
Урачыстае адкрыццё XXXIV Міжнароднага фестывалю мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску» сёння адбудзецца ў Летнім амфітэатры. Якія яшчэ мерапрыемствы чакаюць гасцей форуму мастацтваў, паведамляе БелТА.
Спектакль «Радавыя» па п’есе Дударава праходзіць на «Славянскім базары ў Віцебску»
Што пачуем і ўбачым на «Славянскім базары ў Віцебску — 2025»?
Паводле добрай традыцыі, чарговы раз з 10 да 13 ліпеня збярэ сваіх гасцей і ўдзельнікаў ХХХІV Міжнародны фестываль мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску». Ён даўно стаў сапраўдным культурным брэндам Беларусі, пра які ведаюць далёка за межамі нашай краіны. Штогод культурны форум, дэвіз якога «Праз мастацтва — да міру і ўзаемаразумення», дае прастору для ўзмацнення міжнацыянальнага сяброўства, служыць сапраўдным ідэалам духоўнасці і дабра. На яго пляцоўках адкрываюцца новыя імёны ў самых розных кірунках мастацтва. Сёлета на фестывалі ў горадзе над Дзвіной чакаюць больш як 30 краін-удзельніц, рыхтуюцца дзясяткі адметных выставак, канцэртных праграм, каб зноў падарыць гасцям маштабнага мерапрыемства прыгожае свята, яркія эмоцыі і незабыўныя ўражанні. Пра апошнія навіны падрыхтоўкі да форуму, новаўвядзенні і доўгачаканыя сустрэчы распавялі арганізатары і ў.дзельнікі праекта.