Навiны
Культурна-адукацыйны цэнтр «Беларускi дранiк» адкрыюць на фестывалі ў Воранаве
У Воранаве ў дзень правядзення бульба-фэсту «Воранаўскі дранік» 22 жніўня адкрыюць культурна-адукацыйны цэнтр «Беларускi дранiк». Аб гэтым расказалі ў сектары культуры Воранаўскага райвыканкама, паведамляе БелТА.
Літва стала другой у ЕС па ўзроўні гадавой інфляцыі ў ліпені
Гадавая інфляцыя ў Літве ў ліпені стала другой па велічыні ва ўсім Еўрапейскім Саюзе, дасягнуўшы 5,4%, перадае БелТА.
У кітайскім Сіцзане на бясплодных землях стварылі вінаградную галіну коштам 200 млн юаняў
У павеце Сангры Сіцзанскага аўтаномнага раёна (Паўднёва-Заходні Кітай) на пустынных землях сфарміравалася вінаградная галіна з сукупным коштам прадукцыі звыш 200 мільнаў юаняў, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».
Пераможца конкурсу «БізнесМАМА» Майя Пашкевіч у роднай вёсцы стварыла гадавальнік дэкаратыўных і ягадных раслін
Вялікія перспектывы для малой радзімы
У трох раёнах Беларусі ўведзеныя забароны на наведванне лясоў
У Беларусі ў трох раёнах уведзеныя забароны на наведванне лясных масіваў. Пра гэта сведчаць звесткі інтэрактыўнай карты Міністэрства лясной гаспадаркі, паведамляе БелТА.
Падчас зацьмення ў канцы жніўня амаль цалкам пачырванее Месяц
Амаль увесь Месяц набудзе чырванаватае адценне падчас частковага зацьмення 28 жніўня, паколькі больш чым на 90 % паглыбіцца ў цень Зямлі. Пра гэта паведаміла астраном, кіраўнік аддзела метадычнага суправаджэння Маскоўскага планетарыя Людміла Кошман.
У Кітаі ўвядуць 12 новых прафесій
У Кітаі плануюць увесці 12 новых прафесій, у тым ліку інжынера-тэхніка па лічбавых двайніках, тэхнічнага спецыяліста па прымяненні робатаў з увасобленым штучным інтэлектам і аналітыкаў спартыўных даных, паколькі эканоміка краіны, якая хутка развіваецца, працягвае ствараць новыя формы занятасці, перадае «Сіньхуа».
У Беларусі нарастае хуткасць раскручвання інвестыцыйнага цыкла
Беларускі ВУП накіраваўся да мэтавага паказчыка: па выніках сямі месяцаў ён павялічыўся на 2,1 %. Добра спрацавала сельская гаспадарка (+12,9 %), рознічны гандаль (+8,1 %).
У дадатную зону нарэшце выйшла прамысловасць (+0,1 %), на 1,9 % у студзені — чэрвені вырас грузаабарот. Сваю лепту ў рост эканомікі ўнеслі інвестыцыі ў асноўны капітал — +4 %. Прычым апераджальнымі тэмпамі растуць выдаткі на набыццё машын, абсталявання і транспартных сродкаў — +7,4 %. Інвестыцыйны цыкл пачаў актыўна раскручвацца. Для гэтага ёсць і нарматыўна-прававая, і фінансавая базы.
У МЗС параўналі падыходы да прыёму мігрантаў у Беларусі і ЕС. У чым галоўныя адрозненні?
У Еўропе створаны ўмовы, якія стымулююць прыток міграцыі. Аб гэтым намеснік міністра замежных спраў Беларусі Ігар Сякрэта заявіў у інтэрв’ю нямецкаму выданню NachDenkSeiten, паведамляе БелТА.
«Явар і каліна» гучыць на мовах народаў свету
Чуйны да беларускага слова чытач, слухач добра ведае песню ў выкананні саліста легендарных «Песняроў» Леаніда Барткевіча «Явар і каліна». «Песняй вясны лебядзінаю, / Скінуўшы зімнія чары, / Шэпчуцца явар з калінаю / Ў сумнай даліне над ярам...» І, канешне ж, ведаюць, што ў песні асновай з’яўляецца верш народнага паэта Беларусі Янкі Купалы.