Навiны
Вальфовіч: Дагавор аб гарантыях бяспекі ў рамках Саюзнай дзяржавы ўзмацняе супрацоўніцтва Беларусі і Расіі
Дагавор аб гарантыях бяспекі ў рамках Саюзнай дзяржавы ўзмацняе пытанні сумеснага рэагавання ў сферы бяспекі па ўсіх напрамках. Так у эфіры тэлеканала «Беларусь 1» пракаментаваў прыняцце стратэгічнага дакумента дзяржаўны сакратар Савета Бяспекі Беларусі Аляксандр Вальфовіч, паведамляе БелТА.
Беларусь і Іран абмеркавалі двухбаковае ваеннае супрацоўніцтва
У Цэнтральным доме афіцэраў прайшлі перагаворы паміж міністрам абароны Беларусі Віктарам Хрэніным і міністрам абароны і падтрымкі Узброеных сіл Ісламскай Рэспублікі Іран Азізам Насірзадэ. Аб гэтым паведамілі ў Міністэрстве абароны.
Падведзены вынікі сацыяльна-эканамічнага развіцця Гродзенскай вобласці за 2024 год
На пасяджэнні Гродзенскага аблвыканкама былі разгледжаны вынікі сацыяльна-эканамічнага развіцця Гродзенскай вобласці за 2024 год і задачы на 2025 год, а таксама выкананне бюджэту рэгіёна за 2024 год і задачы па выкананні бюджэту на 2025 год.
Вальфовіч: Сілавыя структуры ў нашай краіне працуюць у адзінай камандзе
Сілавыя структуры ў нашай краіне працуюць у адзінай камандзе, выконваючы задачы па забеспячэнні міру. Пра гэта заявіў дзяржаўны сакратар Савета бяспекі Аляксандр Вальфовіч, перадае БелТА.
Вальфовіч: Кадэты — будучыня афіцэрскага корпуса краіны
Кадэты — будучыня афіцэрскага корпуса краіны. Пра гэта заявіў дзяржаўны сакратар Савета Бяспекі Аляксандр Вальфовіч падчас наведвання Барысаўскага кадэцкага вучылішча Мінскай вобласці, паведамляе БелТА.
«У беларусаў на генным узроўні закладзена аказанне дапамогі тым, хто яе просіць»
Штогод 15 лютага ў Беларусі адзначаюць Дзень памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў. У гэты дзень у 1989 годзе апошняя калона абмежаванага кантынгенту савецкіх войскаў пакінула тэрыторыю Афганістана. Беларускі народ памятае сваіх суайчыннікаў, якія выконвалі свой інтэрнацыянальны абавязак у дэмакратычнай Рэспубліцы Афганістан. Штогод у гэты дзень ля мемарыяла Востраў Мужнасці і Смутку сотні людзей аддаюць даніну павагі і памяці салдатам той вайны.
Вальфовіч расказаў пра задачы МНС на 2025 год
У мінулым годзе ў Беларусі падчас ліквідацыі надзвычайных сітуацый выратавалі 828 чалавек, з іх 99 — дзеці. Пры гэтым прадухілена знішчэнне каля 2 тысяч будынкаў і 346 адзінак тэхнікі. Такая інфармацыя прагучала на пасяджэнні калегіі ратавальнага ведамства ў Мінску, падчас якога падведзены вынікі работы за мінулы год і вызначаны сёлетнія перспектывы, паведаміла БелТА.
Вальфовіч: Мы будзем планава рыхтаваць ваенна-абучаны рэзерв з грамадзян нашай краіны
У Беларусі будуць на планавай аснове рыхтаваць ваенна-абучаны рэзерв з грамадзян краіны. Аб гэтым заявіў дзяржаўны сакратар Савета Бяспекі Беларусі Аляксандр Вальфовіч у час наведвання задзейнічаных у праверцы баявой гатоўнасці падраздзяленняў у 72-м гвардзейскім Аб’яднаным навучальным цэнтры, паведамілі ў Міністэрстве абароны.
Што адбываецца на граніцы?
Падвядзенне вынікаў аператыўна-службовай і іншай дзейнасці органаў пагранічнай службы за мінулы год і ўдакладненне прыярытэтных сёлетніх задач сталі цэнтральнай тэмай пашыранага пасяджэння калегіі Дзяржаўнага пагранічнага камітэта.
На гэты момант няма прыкмет развязвання агрэсіі ў адносінах да Беларусі
Як вядома, Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка неаднаразова заяўляў, што наша краіна заўсёды прытрымліваецца міралюбівай палітыкі, маючы на ўвазе прыярытэт развіцця ўласнай сістэмы бяспекі і ваеннага супрацоўніцтва з дружалюбнымі краінамі. Беларуская армія ніколі нікому не пагражала, не пагражае і пагражаць не збіраецца. Яна з’яўляецца інструментам недапушчэння вайны, а ў выпадку агрэсіі павінна быць здольная не толькі яе адбіць, але і нанесці непрымальную шкоду праціўніку. Гэта ж датычыцца і ўсяго сілавога блока. Зусім нядаўна, напрыклад, Прэзідэнтам зацверджана рашэнне на ахову дзяржаўнай граніцы ў 2025 годзе.