Навiны
Дэлегат УНС Ала Ляховіч, настаўніца пачатковых класаў Косаўскай сярэдняй школы імя А. Зайкі Івацэвіцкага раёна: Тут гаворка ідзе пра шлях і лёс краіны...
— Ёсць разуменне, што мы сабраліся на гэтае маштабнае мерапрыемства з адчуваннем вялікай адказнасці, бо калі гаворка пра шлях і лёс краіны, то кожны голас важны. Мы разумеем, тут вырашаюцца стратэгічныя пытанні, ад якіх залежыць будучыня Беларусі, у прыватнасці, кожнага яе грамадзяніна.
Пытанні добраўпарадкавання далі глебу для праектаў грамадзянскіх ініцыятыў у Пінску
XV Мінскі міжнародны Калядны оперны форум адкрыўся айчынным спектаклем «Арлеанская дзева»
Вялікі тэатр выканаў свае абавязкі ў частцы пераходу на новыя ўмовы фінансавання
Калі мадэрнізацыя аднаго прадпрыемства ўплывае на ўсю айчынную вытворчасць мэблі
Адно з найстарэйшых прадпрыемстваў Беларусі па дрэваапрацоўцы ААТ «Івацэвічдрэў» запусціла найсучаснейшую лінію ў межах праграмы «Адзін раён — адзін праект». Праца пачалася год таму, і ўжо ёсць канкрэтны вынік. Інавацыйны прадукт прэміяльнай якасці — мэблевыя пліты (паверхня якіх імітуе розныя матэрыялы) — прадстаўлены на рынку. На яго звяртаюць увагу вытворцы мэблі — як буйныя, так і тыя, што працуюць па індывідуальным праекце, — цяпер магчыма рэалізаваць самыя смелыя і арыгінальныя ідэі.
У Мінску прадставілі кнігу «Мая Плісецкая» да 100-годдзя легендарнай балерыны
Адсюль паходзілі яе бацькі. Пра гэта паведаміў аўтар Мікалай Ефімовіч, старшыня тэлерадыёкампаніі Саюзнай дзяржавы, які і сам мае беларускія карані.
Фальклорныя песні мужчын, якіх прызвалі на вайсковую службу, прагучаць у адмысловай праграме
Новую праграму «Некрут» падрыхтаваў фалькларыст і этнограф Іван Кірчук і прадставіць яе на сцэне Палаца культуры ветэранаў 6 снежня.
Нацыянальная тэатральная прэмія вызначыла найлепшыя спектаклі і творцаў
Галоўны прыз — бусел, крылы якога нагадваюць заслону сцэны, — «паляцеў» сёлета ў розныя рэгіёны Беларусі.