Навiны
Галоўчанка: Беларусь падтрымлівае стварэнне Банка развіцця Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва
Беларусь падтрымала прапанову аб стварэнні Банка развіцця Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва (ШАС). Аб гэтым расказаў у інтэрв’ю тэлеканалу «Першы інфармацыйны» старшыня праўлення Нацыянальнага банка Беларусі Раман Галоўчанка, паведамляе БелТА.
22 чэрвеня, роўна ў 12.00, на хвіліну ўся наша краіна замерла ў журботным маўчанні...
Гэтая традыцыя аб’ядноўвае пакаленні, нагадваючы аб цане Вялікай Перамогі і ахвярах вайны.
У нядзелю месцамі навальніцы
Як паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды, 22 чэрвеня ўмовы надвор’я ў краіне будуць вызначаць франтальныя раздзелы ад цыклона, цэнтр якога будзе перамяшчацца з Фінскага заліва на Цвярскую вобласць Расіі.
Куды дзець скошаную на ўчастку траву і пустазеллі?
Куды падзець раслінныя адходы з дачы або прысядзібнага ўчастка — вырваныя пустазеллі, скошаную траву, абрэзкі ад кустоў і дрэў? Ці можна гэта «дабро» выкідваць у кантэйнеры для смецця? Карэспандэнт АНТ спытаў ў Слонімскім ЖКГ.
Спякоты не будзе? Прагноз на тыдзень ад Дзмітрыя Рабава
Падобна на тое, што чэрвень не збіраецца песціць нас спякотай нават напрыканцы. Цыклоны і ў найбліжэйшыя дні не дадуць супакоіцца надвор’ю. Заключны тыдзень чэрвеня чакаецца ўмерана цёплым, але пры гэтым няўстойлівым. Атмасферныя франты па-ранейшаму будуць папаўняць скарбонку чэрвеньскіх ападкаў. Летнія кароткія дажджы будуць суправаджацца навальніцамі і моцным парывістым ветрам. Трэцяя дэкада чэрвеня з чарадой халодных ўварванняў звядзе на нішто ўсе нашы надзеі на доўгачаканы, працяглы, сухі і вельмі цёплы летні перыяд. Пра гэта паведамляе тэлканал АНТ са спасылкай на сіноптыка Дзмітрыя Рабава.
Што рабіць, калі вы сустрэнецеся з лясным зверам?
Нядаўна паблізу Гродна былі заўважаны мядзведзі, што стала вялікім здзіўленнем для жыхароў рэгіёна. Даўно не фіксаваліся такія выпадкі. Як правіла, жывёлы трымаюцца на адлегласці ад чалавека. Пагаварылі са спецыялістам аб тым, што рабіць, калі сустрэнеш драпежніка, а таксама даведаліся, чаму нельга чапаць вожыкаў.
Днём у суботу без дажджоў
Як паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды, 21 чэрвеня ноччу надвор’е ў Беларусі працягне вызначаць франтальны раздзел, днём адаб’ецца ўплыў вобласці павышанага атмасфернага ціску.
Міністр эканомікі аб прыярытэтах Беларусі да 2040 года
Рабатызацыя і лічбавыя тэхналогіі.