Навiны
У суботу моцны парывісты вецер
Як паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды, 28 чэрвеня надвор’е ў Беларусі будуць вызначаць атмасферныя франты.
У Ніжнім Ноўгарадзе адбылося пленарнае пасяджэнне XII Форуму рэгіёнаў Беларусі і Расіі
Яго тэма — «Моладзь Беларусі і Расіі — спадчыннікі Вялікай Перамогі і будучыня Саюзнай дзяржавы». У сваіх відэазваротах да ўдзельнікаў форуму звярнуліся лідары Беларусі і Расіі.
Пуцін: Па-сапраўднаму сяброўскія, брацкія сувязі звязваюць расіян і беларусаў
Па-сапраўднаму сяброўскія, брацкія сувязі звязваюць расіян і беларусаў, заявіў Прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін у відэазвароце да ўдзельнікаў пленарнага пасяджэння ХII Форуму рэгіёнаў Беларусі і Расіі, перадае БелТА.
«Белавія» лётае ў Дубай напрамую за 6,5 гадзін
У сувязі з адкрыццём новых участкаў паветранай прасторы краін, праз якія пралягае маршрут з Мінска ў ААЭ, «Белавія» змагла адмовіцца ад тэхнічнай пасадкі, паведамляе «Мінская Праўда».
Выбар мяняе акцэнты
Уласныя адкрыцці — наш найлепшы настаўнік. А робім мы іх штодзённа: у падарожжах, на працы, за праглядам фільмаў, у размове з сябрамі альбо чытаючы цікавыя творы. Новая падборка навінак Выдавецкага дома «Звязда» — добры арыенцір у гэтым.
Паміж рэгіёнамі Беларусі і Расіі заключаны і дзейнічаюць каля 600 пагадненняў аб супрацоўніцтве
Паміж рэгіёнамі Беларусі і Расіі заключаны і дзейнічаюць каля 600 пагадненняў аб супрацоўніцтве. Аб гэтым паведаміла старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Наталля Качанава, перадае БелТА.
На Форуме рэгіёнаў у Ніжнім Ноўгарадзе падпісаны пагадненні аб супрацоўніцтве
Намеснік старшыні Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Сяргей Хаменка і намеснік старшыні Савета Федэрацыі Федэральнага сходу Расійскай Федэрацыі Юрый Вараб’ёў прынялі ўдзел у цырымоніі падпісання пагадненняў, камерцыйных кантрактаў і іншых дакументаў, накіраваных на пашырэнне супрацоўніцтва дзвюх краін, на палях ХII Форума рэгіёнаў Беларусі і Расіі ў Ніжнім Ноўгарадзе, перадае БелТА.
Прэзідэнт — Наследнаму прынцу Абу-Дабі: Узровень нашага гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва падцягнецца да ўзроўню палітычнага супрацоўніцтва
На палях Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета Аляксандр Лукашэнка праводзіць дзвюхбаковыя сустрэчы.
У Ніжнім Ноўгарадзе праходзіць XІІ Форум рэгіёнаў Беларусі і Расіі
Эфектыўнасць гэтага мерапрыемства, якое ўжо стала традыцыйным, з году ў год пацвярджаецца ўмацаваннем гандлёва-эканамічных, навукова-адукацыйных і культурных сувязяў паміж Рэспублікай Беларусь і Расійскай Федэрацыяй. Форум накіраваны на пашырэнне дзелавых кантактаў і развіццё перспектыўных кірункаў двухбаковага супрацоўніцтва. Плануецца, што сёлета будзе падпісана больш за сто кантрактаў на суму звыш 700 мільёнаў беларускіх рублёў, больш як 140 дакументаў, якія будуць вызначаць двухбаковае супрацоўніцтва.