Навiны
Новае двухтыднёвае меню апрабуюць у школах Мінска пасля восеньскіх канікул
Новае двухтыднёвае меню апрабуюць у школах Мінска пасля восеньскіх канікул. Пра гэта расказаў у інтэрв’ю тэлеканалу «Першы інфармацыйны» міністр адукацыі Беларусі Андрэй Іванец, паведаміла БелТА.
У Шаркаўшчыне адкрылася прадпрыемства па ініцыятыве «Адзін раён — адзін праект»
Рэалізацыя інвестпраекта «Шматпрофільная харчовая плодаагароднінная перапрацоўчая вытворчасць» пачалася ў 2022 годзе. Пры будаўніцтве была ўцягнута ў гаспадарчы абарот маёмасць, якая не выкарыстоўвалася. На прадпрыемстве створана 20 новых працоўных месцаў, а ў перспектыве дабавіцца яшчэ 30.
БелАЭС — пяць гадоў: як атамная энергетыка змяніла эканоміку і жыццё беларусаў
Наймагутнейшы імпульс для развіцця
Жыхар Барысава набыў на маркетплэйсе агнястрэльную зброю, а пасля прадаў яе
На разгляд у суд накіраваная крымінальная справа ў дачыненні да 22-гадовага раней не судзімага жыхара Барысава, якога абвінавачваюць у незаконных набыцці, захоўванні, перавозцы, нашэнні і збыце агнястрэльнай зброі, паведамляе агенцтва «Мінск-Навіны».
У Беларусі зменены патрабаванні да работы аўталавак у сельскай мясцовасці
У Беларусі ўступілі ў сілу змены ў арганізацыю гандлю ў сельскай мясцовасці праз перасоўныя гандлёвыя аб’екты. Гэта прадугледжана пастановай Савета Міністраў ад 3 лістапада 2025 года № 608 «Аб рэалізацыі ўказа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 4 жніўня 2025 года № 294», якая апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, паведамляе БелТА.
Новы будынак ЗАГСа адкрыты ў горадзе Чашнікі Віцебскай вобласці
Першай урачыстасцю, якая ў ім адбылася, стала цырымонія ўшанавання сямейнай пары Святланы і Андрэя Сушковых у сувязі з Каралавым вяселлем, 35-годдзем сумеснага жыцця.
Сталі вядомыя падрабязнасці справы блогераў-аферыстаў з Гродна
Раней паведамлялася пра затрыманне двух гродзенцаў, якія прысвоілі грошы, сабраныя з падпісчыкаў на дарагое лячэнне 9-гадовага хлопчыка: аператыўнікамі па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі затрыманы вядомыя блогеры: 17-гадовы хлопец і яго 37-гадовая сужыцелька.
«Масты і дарогі — найважнейшая задача для дзяржавы»
Прэзідэнт адкрыў у Мазыры абноўлены мост праз Прыпяць
Прэзідэнт даў указанні адносна дзеянняў беларускіх пагранічнікаў на граніцы з Літвой
Даклад Прэзідэнту Беларусі Аляксандру Лукашэнку старшыні Дзяржаўнага пагранічнага камітэта Беларусі Канстанціна Моластава адбыўся 7 лістапада, паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.