Навiны
Як бабруйскае прадпрыемства ўдзельнічае ва ўборачнай кампаніі
«Гаспадарка маленькая, але кампактная», — характарызуе СВК «Бераснеўскі» яго дырэктар Аляксей Арцемчык. Працуе тут крыху больш за 100 чалавек з розных вёсак Кіраўскага раёна, у асноўным з Баравіцы. Калгасныя палеткі пачынаюцца адразу за райцэнтрам. Падчас знаёмства з гаспадаркай на свае вочы пабачыла ход уборачнай, даведалася, якія навінкі сельскагаспадарчай тэхнікі апрабоўваюцца на палях, і... пакаштавала стравы выязной кухні.
У цэнтры ўвагі — ураджай і сацыяльна значныя аб’екты
Старшыня Палаты прадстаўнікоў, упаўнаважаны прадстаўнік кіраўніка дзяржавы ў Віцебскай вобласці Ігар Сергяенка азнаёміўся з ходам уборачнай кампаніі ў некалькіх сельгаспрадпрыемствах Пастаўскага раёна і правёў сустрэчу з кіраўніцтвам і супрацоўнікамі камунальнага будаўнічага ўнітарнага прадпрыемства «Світанак Пастаўскі», якія заняты на будаўніцтве новага корпуса Пастаўскай цэнтральнай раённай бальніцы.
В’етнам — новы турыстычны напрамак з Нацыянальнага аэрапорта «Мінск» ад «Белавія»
З 12 кастрычніка авіякампанія «Белавія» пачне выконваць чартарную праграму ў В’етнам на востраў Фукуок, паведамілі ў прэс-службе Нацыянальнага аэрапорта «Мінск».
Прадпрыемствы «Беллегпрама» выпусцілі новыя мадэлі школьнай формы
Толькі на жодзінскім прадпрыемстве выраблена каля 100 тысяч адзінак школьнага адзення. Швейныя вырабы ўжо паступілі ў гандлёвыя сеткі. Улічваўся запыт пакупнікоў. Сёлета прадпрыемствам створана 25 мадэляў адзення для школьнікаў: гэта камізэлькі для хлопчыкаў і дзяўчынак, а таксама сукенкі і сарафаны, паведамілі ў канцэрне.
XІІІ Міжнародны форум «Антыкантрафакт-2025» пройдзе ў Мінску 6–7 кастрычніка
Форум з’яўляецца ўнікальнай міжнароднай пляцоўкай для эфектыўнага процідзеяння незаконнаму абароту прамысловай прадукцыі і абароны правоў на аб’екты інтэлектуальнай уласнасці ў рамках Еўразійскага эканамічнага саюза.
Штодзённы букет для «гаспадыні сяла»
Любімыя ружы начальніка вытворчасці прадукцыі абароненага грунту Мінскага РУП «Агракамбінат «Ждановічы», жанчыны года-2024 у намінацыі «Гаспадыня сяла» Надзеі РУБАН — жоўтыя Penny Lane. Яны асацыіруюцца з жыццёвай энергіяй, якую адчуваеш і ў Надзеі Аляксееўны.
У славутай мінскай кнігарні «Светач» прайшла творчая сустрэча з пісьменнікамі Ірынай і Глебам Орліс
БУТБ прэзентавала тульскім прадпрымальнікам свае магчымасці для выхаду на замежныя рынкі
Магчымасці Беларускай універсальнай таварнай біржы для выхаду на замежныя рынкі прэзентаваны тульскім прадпрымальнікам, паведамілі БелТА.
Мінскае «Дынама» абвясціла аб старце продажаў абанементаў на сезон-2025/26: колькі каштуе і дзе купіць?
Беларускі клуб, які выступае ў КХЛ, апублікаваў навіну, якую чакалі ўсе балельшчыкі. Умовы рэалізацыі абанементаў на новы сезон размешчаны на афіцыйным сайце «зуброў».
Пра што раскажа «Алеся» ў жніўні?
Сакрэты жаночага шчасця, сям’я і дзеці, здароўе і мода.