Навiны
У краіне напярэданні свята адкрыўся шэраг новых сацыяльных аб’ектаў
Добрай традыцыяй у нашай краіне стала адкрыццё новых сацыяльных аб’ектаў напярэдадні дзяржаўных урачыстасцяў. Гэта сведчыць аб тым, што ва ўнутранай палітыцы Беларусі на першым месцы чалавек. Сёлета ў святочныя дні ліпеня ў суайчыннікаў з’явіліся новыя магчымасці для ўмацавання здароўя, дыягностыкі і лячэння, а таксама для добрага настрою і проста шчаслівых хвілін разам з блізкімі.
Якія праграмы падрыхтавалі ў Мінскай вобласці да 3 ліпеня
Урачыстасці да галоўнага свята нашай незалежнасці сёлета пройдуць на Міншчыне. У кожным вялікім і маленькім населеным пункце адбудуцца свае тэматычныя праграмы, народныя гулянні і фееверкі. Усе мерапрыемствы ў рэгіёнах скончацца акцыяй «Спяваем гімн разам!».
У Мінскім раёне сабака захрас у рашотцы вальера, дапамаглі ратавальнікі
У Мінскім раёне ратавальнікі дапамаглі сабаку выбрацца з пасткі, паведамілі ў МНС.
«Маладосць» знаёміць з кітайскай літаратурай
Беларускі літаратурна-мастацкі часопіс «Маладосць» не ўпершыню звяртаецца да сучаснай кітайскай літаратуры. Вось і ў шостым, чэрвеньскім, нумары за 2025 год змешчана кароткая аповесць Су Цыцы «Бяжы, Ліні, бяжы!» у перакладзе на беларускую мову студэнткі 4-га курса факультэта кітайскай мовы Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта Ганны Літош.
Сталіцу ўпрыгожваюць да Дня Незалежнасці
З набліжэннем свята на вуліцах сталіцы сталі з’яўляцца дэкарацыі. Аб тым, як упрыгожваюць Мінск напярэдадні Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь, паведамляюць «Минск-Новости» са спасылкай на «Мінскрэкламу».
Жанчына танула ў рацэ Свіслач у Мінску
Жанчыну без прытомнасці знайшлі ў рацэ Свіслач у раёне вул. Старавіленскай раніцай 30 чэрвеня, паведамляе МНС.
У Мінску прэзентавалі культурную спадчыну Паднябеснай
Як усепагодныя і ўсебаковыя стратэгічныя партнёры, Кітай і Беларусь заўсёды захоўваюць узаемную павагу і гатоўнасць вучыцца найлепшаму адзін у аднаго. Аб гэтым заявіў Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Кітайскай Народнай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь Чжан Вэньчуань падчас прэзентацыі нематэрыяльнай культурнай спадчыны Кітая ў рамках мерапрыемства «Чай для гармоніі міру. Беларусь-2025». Прыгожае і змястоўнае мерапрыемства прайшло ў Кітайскім культурным цэнтры ў Мінску.
У якіх сферах дзейнасці больш за ўсё занята сталічная моладзь?
Пра гэта паведамляюць «Минск-Новости» у аглядзе да Дня моладзі і студэнцтва, які ў Беларусі адзначаецца ў апошнюю нядзелю чэрвеня.
«Белавія» лётае ў Дубай напрамую за 6,5 гадзін
У сувязі з адкрыццём новых участкаў паветранай прасторы краін, праз якія пралягае маршрут з Мінска ў ААЭ, «Белавія» змагла адмовіцца ад тэхнічнай пасадкі, паведамляе «Мінская Праўда».
Аляксандр Лукашэнка: Тэмп развіцця нашага Саюза на наступную пяцігодку павінен быць напружаным
Пасяджэнне Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета спачатку прайшло ў вузкім складзе — з удзелам кіраўнікоў дзяржаў-членаў ЕЭАС. Сваіх калег беларускі лідар сустрэў у Палацы Незалежнасці асабіста і пасля традыцыйнага агульнага фота прэзідэнты пачалі актыўную працу.