Навiны
У Беларусі падпісана пастанова аб Нацыянальным агенцтве па турызме
Прэм’ер-міністр Аляксандр Турчын падпісаў пастанову аб Нацыянальным агенцтве па турызме. Аб гэтым паведамляе БелТА.
Пагранзаставе «Новая Гута» прысвоена імя пагранічніка Міхаіла Нікалаева, які вызваляў Гомель
Пагранічнай заставе «Новая Гута» 19-й пагранічнай групы органаў пагранічнай службы Беларусі прысвоена імя старшыны Міхаіла Нікалаева, поўнага кавалера ордэна Славы. Адпаведны Указ № 397 падпісаў 13 лістапада Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, паведамілі БелТА ў прэс-службе беларускага лідара.
Новы ветэрынарны прэпарат распрацаваны ў БДУ
Вучоныя БДУ сумесна з калегамі з Віцебскай акадэміі ветэрынарнай медыцыны распрацавалі інавацыйны ветэрынарны прэпарат «Антыпестывір-ВД», прызначаны для лячэння і прафілактыкі захворванняў буйной рагатай жывёлы.
У Горках адзначылі найлепшых валанцёраў Чырвонага Крыжа
Гэта адбылося ў рамках абласнога валанцёрскага фестывалю, які сабраў у сценах Беларускай дзяржаўнай сельгасакадэміі ў Горках каля 100 валанцёраў. У ходзе мерапрыемства былі паказаны найлепшыя валанцёрскія практыкі Беларускага Чырвонага Крыжа. Фестываль закліканы прыцягнуць да валанцёрскай дзейнасці як мага больш насельніцтва, паказаць наколькі важная і запатрабаваная гэта дапамога.
Аляксандр Турчын і Аляксей Ліхачоў абмеркавалі далейшае супрацоўніцтва Беларусі і «Расатама»
Прэм’ер-міністр Беларусі Аляксандр Турчын учора сустрэўся з генеральным дырэктарам дзяржкарпарацыі «Расатам» Аляксеем Ліхачовым, перадае БелТА.
«Шкода — рэпутацыя і мільёны еўра»: эксперт — аб выхадцы літоўскіх улад
Літва ў абыход усіх міжнародных норм і дамоўленасцяў у аднабаковым парадку прыняла рашэнне аб абмежаванні ў перамяшчэнні транспартных сродкаў у сваіх пунктах пропуску, матываваўшы гэта нібыта гібрыднымі пагрозамі з боку Беларусі. Намеснік старшыні Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па міжнародных справах Алег Дзячэнка, каментуючы рашэнне афіцыйнага Вільнюса, агучыў, якую шкоду нанеслі эканоміцы і палітыцы краіны-суседкі такія яе дзеянні.
Колькі мерапрыемстваў па павышэнні якасці прадукцыі рэалізавалі прадпрыемствы Мінпрама
Прадпрыемствы Міністэрства прамысловасці ў студзені-верасні 2025 года рэалізавалі больш за 2,7 тыс. мерапрыемстваў па павышэнні якасці прадукцыі, паведамілі БелТА ў прэс-службе Мінпрама.
Школьнікаў і студэнтаў запрашаюць развіваць навыкі будучыні
БДУ запрашае каля 150 школьнікаў і студэнтаў на форум «Траекторыя стварэння», які пройдзе 17 і 18 лістапада на базе ліцэя імя Ф. Э. Дзяржынскага БДУ. Мерапрыемства заклікана дапамагчы маладым людзям развіць кіраўніцкія, аналітычныя і творчыя навыкі, неабходныя для паспяховай самарэалізацыі.