Навiны
Лукашэнка падпісаў указ аб прыёме ў беларускае грамадзянства 224 чалавек, у тым ліку 16 непаўналетніх
Беларускае грамадзянства прадастаўлена 224 замежным грамадзянам і асобам без грамадзянства, у тым ліку 16 непаўналетнім. Адпаведны ўказ Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў 18 лістапада, паведамляе БелТА.
Лукашэнка зацвердзіў план падрыхтоўкі праектаў заканадаўчых актаў на 2026 год
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 18 лістапада падпісаў указ № 400, якім зацверджаны план падрыхтоўкі праектаў заканадаўчых актаў на 2026 год, паведамляе БелТА.
Плацежная сістэма, харчбяспека, прамыя авіярэйсы. Што Беларусь прапануе партнёрам па ШАС
Прэм’ер-міністр Беларусі Аляксандр Турчын на пасяджэнні Савета кіраўнікоў урадаў дзяржаў — удзельніц Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва 18 лістапада ў Маскве назваў ініцыятывы, якія Беларусь прапануе рэалізаваць у рамках ШАС, павеламіла БелТА.
«Мы павінны бачыць мэту, паставіць задачы і дзейнічаць на вынік». Прэзідэнт правёў нараду аб развіцці раёнаў Прыпяцкага Палесся
У Палацы Незалежнасці абмеркавалі стан спраў у гэтых раёнах і Праграму іх развіцця да 2030 года, якую кіраўнік дзяржавы праанансаваў летась на «Дажынках» у Мікашэвічах. Першай дзяржаўнай праграмай, накіраванай на развіццё Прыпяцкага Палесся, стала Праграма сацыяльна-эканамічнага развіцця і комплекснага выкарыстання прыродных рэсурсаў рэгіёна на 2010 — 2015 гады. Сёння ўжо рэалізуецца новая маштабная праграма развіцця гэтых тэрыторый на 2025 — 2030 гады. Бягучая пяцігодка павінна стаць знакавай для дзевяці раёнаў Брэсцкай і Гомельскай абласцей, дзе жыве 350 тысяч чалавек.
Турчын: Беларусь нацэлена на выбудоўванне стратэгічных сувязяў з Іранам
Прэм’ер-міністр Беларусі Аляксандр Турчын правёў перагаворы з першым віцэ-прэзідэнтам Ісламскай Рэспублікі Іран Махамадам Рэзой Арэфам. Сустрэча адбылася 18 лістапада на палях пасяджэння Савета кіраўнікоў урадаў краін Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва, якое праходзіць у Маскве, паведаміла БелТА.
Лукашэнка ўпэўнены, што Беларусі і Латвіі ўдасца пераадолець складанасці і захаваць адносіны добрасуседства
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускіх грамадзян і сябе асабіста павіншаваў народ Латвіі з нацыянальным святам — Днём абвяшчэння Латвійскай Рэспублікі. Пра гэта БелТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
Турчын прыме ўдзел у пасяджэнні Савета кіраўнікоў урадаў краін ШАС у Маскве
Урадавая дэлегацыя на чале з Прэм’ер-міністрам Беларусі Аляксандрам Турчыным знаходзіцца ў Маскве з рабочым візітам, паведамілі БелТА ў прэс-службе ўрада.
Да Мінска за 20 хвілін: Мінтранс расказаў пра дарогі з гарадоў-спадарожнікаў
Усяго за 20-25 хвілін беларусы змогуць дабірацца з гарадоў-спадарожнікаў да мінскіх ускраін на грамадскім транспарце, паведамляе telegram-канал Мінск Першы.
«Мы павінны там прысутнічаць усёй сваёй прадукцыяй»
Якія перспектывы супрацоўніцтва Беларусі і Растоўскай вобласці, абмеркавалі ў Палацы Незалежнасці