Навiны
«Майстар і Маргарыта» ў Петразаводску, «Пінгвін-шоу» ў Дубаі. Пра гастрольныя планы расказалі ў ТЮГу
Спектакль «Майстар і Маргарыта» Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага тэатра юнага гледача прадставяць на сцэне музычнага тэатра Рэспублікі Карэлія падчас фестывалю «Тэатральная восень. Іграем класіку» 13 верасня. Пра гэта журналістам расказала дырэктар Тэатра юнага гледача заслужаная артыстка Беларусі Вера Палякова-Макей.
Новыя тэхналогіі, павышэнне якасці. Як у Беларусі плануюць развіваць малочную галіну
Як у Беларусі плануецца развіваць малочную галіну і якія заканадаўчыя акты для падтрымкі сферы АПК распрацоўваюцца, расказаў на навукова-практычным семінары «Актуальныя пытанні вытворчасці малочнай прадукцыі: перспектывы, тэхналогіі, абсталяванне» ў Нацыянальнай акадэміі навук старшыня Пастаяннай камісіі па аграрнай палітыцы Палаты прадстаўнікоў Іван Маркевіч, перадае БелТА.
Супрацоўніцтва будзе толькі мацнець. Кіраўнік МУС Беларусі сустрэўся з прэм’ер-міністрам Пакістана
Міністр унутраных спраў Беларусі Іван Кубракоў сустрэўся з прэм’ер-міністрам Пакістана Шахбазам Шарыфам, паведамілі БелТА ў прэс-службе МУС.
Праваслаўныя вернікі святкуюць Успенне Прасвятой Багародзіцы
Праваслаўныя вернікі сёння адзначаюць адно з вялікіх двунадзясятых свят — Успенне Прасвятой Уладычыцы нашай Багародзіцы і Дзевы Марыі, паведамляе БелТА.
За якія рэкорды беларусы трапілі ў Кнігу рэкордаў Гінеса?
У «Вялікім камні» прайшлі перагаворы з адной з найбуйнейшых аўтапрамысловых кампаній Кітая
БЕЛАЗ умацоўвае супрацоўніцтва з Хабараўскім краем
У рамках партнёрства з адным з найбуйнейшых рэгіёнаў Расіі — Хабараўскім краем — БЕЛАЗ працягвае пастаўляць кар’ерную тэхніку самых запатрабаваных класаў грузападымальнасці, спрыяючы асваенню перспектыўных радовішчаў карысных выкапняў, паведамляе БелТА.
Наладжванне прамых кантактаў адкрывае новыя магчымасці для маладзёжнага прадпрымальніцтва ў Беларусі і Расіі
У Беларусі зацверджаны план дзеянняў па павышэнні фінансавай граматнасці насельніцтва на пяцігодку
Больш за 100 пісьменнікаў стануць удзельнікамі Дня беларускага пісьменства ў Лідзе
Больш за 100 пісьменнікаў прымуць удзел у мерапрыемствах Дня беларускага пісьменства ў Лідзе. Пра гэта журналістам расказаў старшыня Саюза пісьменнікаў Беларусі Аляксандр Карлюкевіч, перадае БелТА.
«Афіцыйна дэлегацыя літаратараў складзе 116 чалавек — гэта прадстаўнікі з усіх рэгіёнаў краіны. Самай вялікай стане, вядома ж, дэлегацыя Гродзенскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі. Апроч іх, сярод гасцей будуць і іншыя пісьменнікі, паэты, публіцысты, якія самастойна наведаюць свята», — адзначыў Аляксандр Карлюкевіч.
Ён расказаў, што ў гістарычным музеі пройдзе вечар народнага пісьменніка Мікалая Чаргінца. «Госцем стане народны артыст Беларусі Эдуард Ханок, — дадаў старшыня Саюза. — Вялікую праграму падрыхтавалі нашы гродзенскія калегі на чале са старшынёй Гродзенскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі Людмілай Кебіч. Гэта будуць розныя конкурсы, падвядзенне вынікаў. Нават тыя, хто не прыедзе на свята, уманціраваныя ў розныя паэтычныя і мастацкія мерапрыемствы».