Навiны
Мабільныя датчыкі кантролю хуткасці працуюць на дзесяці ўчастках дарог Мінска
Мабільныя датчыкі кантролю хуткасці 29 ліпеня працуюць на дзесяці ўчастках дарог Мінска, паведамляе сталічная ДАІ.
Што агульнага ў забудове Мінска і ў архітэктуры Ле Карбюзье?
Дзе мы, а дзе ён — першае, што можа прыйсці ў галаву. Швейцарац па нараджэнні, ён у мінулым стагоддзі заснаваў у Парыжы ўласнае архітэктурнае бюро і стаў знакаміты сваімі наватарскімі рашэннямі ў архітэктуры. І адным з яго прынцыпаў была функцыянальнасць забудоў, прастата і зручнасць, у тым ліку так званых «дамоў-ячэек» для людзей. О, вось гэта ўжо нам бліжэй. І сапраўды, мэтр урбаністыкі мог бы ацаніць сучасны Мінск з пункту гледжання сваіх ідэй. А насамрэч яны сталі інтэрнацыянальнымі, пайшлі па ўсім свеце і моцна паўплывалі на архітэктурную думку, у тым ліку ў Беларусі.
Ціхамірнае шчасце Надзеі Барай
Адчуванне дома звязана з пэўным станам душы, які апісваюць як ўпэўненасць у тым, што недзе ёсць месца, куды заўсёды можна і, галоўнае, хочацца вярнуцца. Гэтае адчуванне, вядома, дорыць людзям спакой, душэўную гармонію, хоць паняцце «дом» шматграннае: многім складана аддзяліць фізічную прастору, будынак у пэўнай мясцовасці ад прасторы ўспамінаў. А ёсць жа іншы погляд — згодна з ім дом і нават радзіма атаясамліваюцца з магіламі продкаў. Усё разбураецца, ад усяго можна збегчы, а яны трымаюць каля сябе мацней за іншае...
У Мінску адкрыўся новы офіс БСЖ
У самым сэрцы Мінска, па вуліцы Ракаўскай,14а, 24 ліпеня расчыніў свае дзверы новы офіс Беларускага саюза жанчын.
У Мінску ўзрост самай маладой пары, якая згуляла вяселле, склаў 16 і 15 гадоў
За першае паўгоддзе 2025-га ў сталіцы нарадзілася 6111 дзяцей, заключана 6018 шлюбных саюзаў. Аб гэтым піша агенцтва «Минск-Новости».
У Мінску завершана будаўніцтва смеццеперапрацоўчага завода
Узвядзенне смеццеперапрацоўчага завода на палігоне «Трасцянецкі» завершана, зараз там выконваюцца пусканаладачныя работы. Пра гэта расказаў генеральны дырэктар ДВА «Мінскбуд» Аляксандр Церахаў, паведамляе агенцтва «Минск-Новости».
Сядзелка выкрала ў пажылой мінчанкі залатыя ўпрыгожанні на Br30 тыс., каб прываражыць каханага
У Фрунзенскае РУУС звярнуліся сваякі 79-гадовай мінчанкі з заявай, што ў іх маці зніклі залатыя ўпрыгожанні коштам каля Br30 тыс. Пра гэта БелТА паведамілі ў ГУУС Мінгарвыканкама.
Начны аўтобус запусцілі з Мінска ў Гродна і Ліду
Аўтобус адпраўляецца са сталіцы ў 23:50, што зручна для тых, хто позна завяршае справы ў сталіцы. Стала больш магчымасцяў з’ехаць і для тых, хто перасаджваецца ў Мінску па дарозе ў Гродна ці Ліду з іншых гарадоў, паведамляе «Мінская праўда».