Top.Mail.Ru

Навiны

Дэпутат Дзмітрый Шаўцоў — аб асаблівасцях работы ў прамысловых раёнах сталіцы

Дэпутат Дзмітрый Шаўцоў — аб асаблівасцях работы ў прамысловых раёнах сталіцы

Намесніку старшыні Пастаяннай камісіі па ахове здароўя, фізічнай культуры, сямейнай і маладзёжнай палітыцы Палаты прадстаўнікоў, генеральнаму сакратару Беларускага Чырвонага Крыжа Дзмітрыю ШАЎЦОВУ знаёміцца з Паўночнай выбарчай акругай № 91, якая ахоплівае частку Партызанскага і Заводскага раёнаў сталіцы, давялося з нуля. На яе тэрыторыі цяпер пражывае каля 62 тысяч чалавек. Работа з выбаршчыкамі, якія тут пражываюць, для дэпутата адказная і значная.


У аўтапаркі Мінскай вобласці прыбылі 15 аўтобусаў для ўзмацнення найбольш запатрабаваных маршрутаў

У аўтапаркі Мінскай вобласці прыбылі 15 аўтобусаў для ўзмацнення найбольш запатрабаваных маршрутаў

У аўтапаркі Мінскай вобласці прыбылі 15 аўтобусаў «Нёман-420434», якія ўжо ў гэту пятніцу павінны выйсці на найбольш запатрабаваныя пасажырамі маршруты. Пра гэта БелТА расказалі ў ААТ «Мінаблаўтатранс».

Міністр прамысловасці Беларусі наведвае з рабочым візітам КНР
232

Міністр прамысловасці Беларусі наведвае з рабочым візітам КНР

Міністр прамысловасці Рэспублікі Беларусь Андрэй Кузняцоў 17-20 лістапада наведвае з рабочым візітам Кітайскую Народную Рэспубліку, паведамілі БелТА ў прэс-службе Мінпрама.

ВУП Беларусі ў студзені—кастрычніку вырас на 1,5 %
1635

ВУП Беларусі ў студзені—кастрычніку вырас на 1,5 %

ВУП Беларусі ў студзені — кастрычніку вырас на 1,5 %, паведамілі БелТА ў Нацыянальным статыстычным камітэце.

«Мы павінны бачыць мэту, паставіць задачы і дзейнічаць на вынік». Прэзідэнт правёў нараду аб развіцці раёнаў Прыпяцкага Палесся

«Мы павінны бачыць мэту, паставіць задачы і дзейнічаць на вынік». Прэзідэнт правёў нараду аб развіцці раёнаў Прыпяцкага Палесся

У Палацы Незалежнасці абмеркавалі стан спраў у гэтых раёнах і Праграму іх развіцця да 2030 года, якую кіраўнік дзяржавы праанансаваў летась на «Дажынках» у Мікашэвічах. Першай дзяржаўнай праграмай, накіраванай на развіццё Прыпяцкага Палесся, стала Праграма сацыяльна-эканамічнага развіцця і комплекснага выкарыстання прыродных рэсурсаў рэгіёна на 2010 — 2015 гады. Сёння ўжо рэалізуецца новая маштабная праграма развіцця гэтых тэрыторый на 2025 — 2030 гады. Бягучая пяцігодка павінна стаць знакавай для дзевяці раёнаў Брэсцкай і Гомельскай абласцей, дзе жыве 350 тысяч чалавек. 

Студэнтка ў Мінску забрала $20 тыс. для махляроў, але перадумала і звярнулася ў міліцыю
228

Студэнтка ў Мінску забрала $20 тыс. для махляроў, але перадумала і звярнулася ў міліцыю

У Мінску ў міліцыю звярнулася 18-гадовая студэнтка і расказала, што па заданні незнаёмца забрала грошы ў дзвюх пенсіянерак. Яна села на цягнік да суседняй краіны, аднак у дарозе зразумела, што была ўцягнута ў махлярства, паведамілі БелТА ў ГУУС Мінгарвыканкама.

Ратавальнікі патушылі пажар на тэрыторыі «Вялікага каменя»
261

Ратавальнікі патушылі пажар на тэрыторыі «Вялікага каменя»

Падраздзяленні МНС ліквідавалі пажар на тэрыторыі індустрыяльнага парка «Вялікі камень». Пра гэта БелТА паведамілі ў МНС.

Пачалося галасаванне за новы графічны знак беларускага рубля
274

Пачалося галасаванне за новы графічны знак беларускага рубля

Нацыянальны банк Беларусі аб'явіў аб старце анлайн-галасавання за новы графічны знак беларускага рубля. Яно пройдзе з 17 па 28 лістапада 2025 года.

У Літве заявілі, што прымуць рашэнне па пагранічным рэжыме з Беларуссю 19 лістапада
195

У Літве заявілі, што прымуць рашэнне па пагранічным рэжыме з Беларуссю 19 лістапада

Урад Літвы 19 лістапада прыме рашэнне па пагранічным рэжыме з Беларуссю з улікам вынікаў прызначаных на 18 лістапада перагавораў пагранічных ведамстваў дзвюх краін. Пра гэта заявіў старшыня Літоўскага парламенцкага камітэта ў замежнай палітыцы Рэмігіюс Матузас, паведаміла БелТА.

Турчын: Беларусь нацэлена на выбудоўванне стратэгічных сувязяў з Іранам

Турчын: Беларусь нацэлена на выбудоўванне стратэгічных сувязяў з Іранам

Прэм’ер-міністр Беларусі Аляксандр Турчын правёў перагаворы з першым віцэ-прэзідэнтам Ісламскай Рэспублікі Іран Махамадам Рэзой Арэфам. Сустрэча адбылася 18 лістапада на палях пасяджэння Савета кіраўнікоў урадаў краін Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва, якое праходзіць у Маскве, паведаміла БелТА. 

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю