Навiны
Шулейка на свяце ў Гродне: Харчовая бяспека — неад’емная частка дзяржаўнай бяспекі
Харчовая бяспека нашай краіны — неад’емная частка дзяржаўнай бяспекі. Пра гэта заявіў на цырымоніі адкрыцця Дня горада Гродна і XII сырнага фестывалю «З любоўю да роднага» намеснік прэм’ер-міністра Беларусі Юрый Шулейка, паведамляе БелТА.
Да Дня беларускага пісьменства ў краіне выпушчана новая серыя цукерак
Новую серыю цукерак выпусціла айчынная фабрыка «Камунарка», пра гэта паведамілі ў прэс-службе канцэрна «Белдзяржхарчпрам». Выпуск ласункаў прымеркаваны да Дня беларускага пісьменства, які праходзіць 6 і 7 верасня ў Лідзе.
Лепшага работніка аб’ектаў паштовай сувязі выбралі ў Беларусі
Традыцыйна рэспубліканскі конкурс прафесійнага майстэрства работнікаў аб’ектаў паштовай сувязі збірае дзясяткі людзей галіны з усёй краіны. Арганізатарамі выступаюць Беларускі прафсаюз работнікаў сувязі і РУП «Белпошта».
Удзельнікамі «Восеньскага салона з Белгазпрамбанкам» сталі 260 маладых мастакоў
Сёлета арганізатары атрымалі каля 1300 заявак, з якіх журы выбрала больш за 550 твораў, што склалі экспазіцыю, якая размясцілася на двух паверхах сталічнага Палаца мастацтваў. Ёсць працы аўтараў, чые імёны пакуль невядомыя наведвальнікам «Салонаў», а ёсць тыя, што неаднаразова быў сярод удзельнікаў і нават пераможцаў мінулых гадоў — іх творы пазнаюць здалёк...
Мінск прымае рэспубліканскую інфармацыйна-асветніцкую акцыю «Беларусь адзіная»
Агляд літаратурных навінках ад «Звязды»
У Заслаўі часова абмяжуюць продаж алкаголю
Алкагольныя, слабаалкагольныя напіткі, піва ў рознічных гандлёвых аб’ектах і ў аб’ектах грамадскага харчавання горада нельга будзе набыць 20 верасня. Часовае абмежаванне ўводзіцца згодна з рашэннем Мінскага раённага выканаўчага камітэта № 10328 ад 01.09.2025 г. Аднак у дакуменце ёсць выключэнне, паведамляе «Прысталічча».
Жлобін прыняў рэспубліканскую інфармацыйна-асветніцкую акцыю «Беларусь адзіная»
На перададні Дня народнага адзінства Гомельшчына сустракае ўдзельнікаў рэспубліканскай інфармацыйна-асветніцкай акцыі «Беларусь адзіная». Ганаровая місія прыняць эстафету форума кансалідацыі патрыятычных сіл краіны выпала Жлобіну.
У Маскве праходзяць прэзентацыі беларускіх кніг
На Маскоўскім міжнародным кніжным кірмашы шырокая ўвага наведвальнікаў скіравана да стэнда «Кнігі Беларусі», арганізаванага Міністэрствам інфармацыі Рэспублікі Беларусь. Жыхары Масквы, госці сталіцы Расіі знаёмяцца з кніжнымі навінкамі Выдавецкага дома «Звязда», выдавецтваў «Беларуская навука», «Мастацкая літаратура», «Адукацыя і выхаванне», «Беларусь».